Сусветныя падзеi па-рознаму ўплываюць на прадпрыемствы...
Сусветныя падзеi па-рознаму ўплываюць на прадпрыемствы...
У Беразiне падчас гутаркi з жыхарамi горада Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка закранаў i праблемы, што звязаныя з сусветным фiнансавым крызiсам. У прыватнасцi, кiраўнiк краiны заўважыў, што рэспублiцы не ўдасца застацца ў баку ад сусветных падзей, i 2009—2010 гады будуць няпростымi. Паводле яго слоў, нам трэба перажыць гэты час, i з крызiсу моцныя выйдуць яшчэ больш моцнымi, а слабыя прадпрыемствы атрымаюць падтрымку, калi яны сапраўды хочуць працаваць i зарабляць. У Беразiне падчас гутаркi з жыхарамi горада Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка закранаў i праблемы, што звязаныя з сусветным фiнансавым крызiсам. У прыватнасцi, кiраўнiк краiны заўважыў, што рэспублiцы не ўдасца застацца ў баку ад сусветных падзей, i 2009—2010 гады будуць няпростымi. Паводле яго слоў, нам трэба перажыць гэты час, i з крызiсу моцныя выйдуць яшчэ больш моцнымi, а слабыя прадпрыемствы атрымаюць падтрымку, калi яны сапраўды хочуць працаваць i зарабляць.Насамрэч, фiнансавыя цяжкасцi ў нашых замежных партнёраў адбiваюцца напрамую на айчынных прадпрыемствах. Так, паводле слоў нашага суразмоўцы Вiталя Сеўрукевiча, намеснiка дырэктара па прававых i агульных пытаннях Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыi, наступствы ўздзеяння сусветнага фiнансавага крызiсу на эканомiку i прадпрыемствы рэспублiкi пачалi адчувацца ў апошнiя месяцы. — На нас яны адбiлiся ўскосна ўжо праз спажыўцоў беларускай прадукцыi ў iншых краiнах, перш за ўсё ў Расii (да 50 працэнтаў экспарту iдзе ў гэтую краiну), — кажа Вiталь Сеўрукевiч. — І нашы экспартна арыентаваныя прадпрыемствы, як правiльна адзначыў Прэзiдэнт, не могуць адгарадзiцца "жалезнай заслонай" ад сусветнай эканомiкi i поўнасцю залежаць ад спажыўцоў i сыравiнных крынiц. Прычым наступствы сусветных падзей па-рознаму адбiваюцца на прадпрыемствах, галiнах: на нейкiх — у большай ступенi, на асобных — ў меншай. У большай ступенi яны ўплываюць на прадпрыемствы, якiя выпускаюць так званую iнвестыцыйную прадукцыю: машыны, механiзмы, якiя выкарыстоўваюцца пры будаўнiцтве новых аб’ектаў, пры развiццi якiхсьцi аб’ектаў, у тым лiку ў iншых краiнах. Безумоўна, спажыўцы i ўнутры рэспублiкi зменшылi свае замовы i закупкi такой прадукцыi. Мы гэтым праблемам надаём дастатковую ўвагу. У прыватнасцi, у нас адбылося вялiкае пасяджэнне з удзелам кiраўнiкоў прадпрыемстваў, прадстаўнiкоў органаў дзяржкiравання, тэмай якога стала павышэнне канкурэнтаздольнасцi прадпрыемстваў i эканомiкi ва ўмовах акцыянавання i прыватызацыi дзяржуласнасцi. Спачатку мы арыентавалiся на абмеркаванне гэтых пытанняў, якiя патрабуюць сур’ёзнай перабудовы на кожным прадпрыемстве, у кожнай галiне. Аднак кожны з выступоўцаў закранаў i пытаннi па мiнiмiзацыi наступстваў сусветнага фiнансавага крызiсу. Так, у краiне праводзiцца важная работа па павышэннi канкурэнтаздольнасцi прадпрыемстваў, аднак сусветныя праблемы ўскладняюць i пошук патэнцыйных iнвестараў. — У складаны час у iншых краiнах, трэба разумець, у патэнцыйных iнвестараў свае iнтарэсы? — З iншага боку, улiчваючы пэўную стабiльнасць у эканомiцы Беларусi, дастаткова дакладны ўзровень рэгулявання i кантролю, у тым лiку i за крэдытна-фiнансавымi ўстановамi ў рэспублiцы, наадварот, у пэўных iнвестараў можа быць i цiкавасць да нас. У розных заходнiх краiнах таксама сталi наладжваць кантроль дзяржавы за крэдытна-фiнансавымi ўстановамi, якiя сваiмi неабдуманымi дзеяннямi i стварылi сусветную праблему. У Беларусi сiтуацыя некалькi iншая, i нам гэта можа дапамагчы прыцягнуць пэўную ўвагу з боку замежных iнвестараў як да краiны з больш кантралюемым працэсам ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. Сёння на кожным прадпрыемстве, у кожным мiнiстэрстве, у цэлым у краiне забеспячэннем устойлiвасцi функцыянавання прадпрыемстваў i эканомiкi ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу займаюцца кожны дзень. Мы таксама на днях правялi "круглы стол" на гэтую тэму. У абмеркаваннi пытання ўзялi ўдзел прадстаўнiкi шэрагу вядучых прадпрыемстваў, у прыватнасцi, "Белаўтамаза", Мiнскага завода колавых цягачоў, а таксама шэрагу невялiкiх прадпрыемстваў. Яны вялi гутарку пра канкрэтныя меры, якiя традыцыйна выкарыстоўваюцца на прадпрыемстве для паляпшэння арганiзацыi вытворчасцi, збыту, для ўдасканалення работы са сваiмi партнёрамi. — А што датычыцца перспектыў вытворцаў, якiя тут чаканнi? — На пасяджэннi "круглага стала", дарэчы, выказвалiся аптымiстычныя настроi. Напрыклад, Мiнскi аўтазавод у пэўнай частцы займаецца дыверсiфiкацыяй сваёй прадукцыi, гэта значыць, прадпрыемства некалькi знiжае выпуск тых мадыфiкацый, на якiя попыт змяншаецца, адпаведна выпускае больш таго, на што попыт ёсць. — Вiталь Паўлавiч, зараз шмат ходзiць чутак пра тое, што некаторыя прадпрыемствы збiраюцца адпраўляць людзей на навагоднiя канiкулы ў сувязi з фiнансавымi цяжкасцямi, iдуць на скарачэнне працоўнага тыдня.... — Што датычыцца буйных прадпрыемстваў, то дзесьцi ў асобных цэхах, вiдавочна, са знiжэннем аб’ёму вытворчасцi адной прадукцыi i павелiчэннем iншай загрузка стала меншай. Але гэтыя пытаннi рэгулююцца кiраўнiцтвам i службамi канкрэтнага прадпрыемства. Пра тое ж, што прадпрыемствы пераходзяць на скарочаны тыдзень, — у нас такой iнфармацыi няма. Кiраўнiкi, якiя прысутнiчалi на "круглым стале", пацвердзiлi, што яны пакуль такiх захадаў не рабiлi. Мне ў свой час давялося шмат працаваць на буйных прадпрыемствах, i звычайна ў такiх сiтуацыях проста абмяжоўваецца прыём на працу новых работнiкаў, а за кошт натуральнай рухомасцi кадраў (людзi iдуць на пенсiю, уладкоўваюцца на iншыя прадпрыемствы) можа памяншацца колькасць працаўнiкоў у якiхсьцi падраздзяленнях, што змяншаюць аб’ёмы работ. У нашай Канстытуцыi дакладна запiсана, што мы — сацыяльна-арыентаваная дзяржава. Натуральна, усе, i асаблiва дзяржаўныя прадпрыемствы, будуць гэта дакладна выконваць, шукаць шляхi вырашэння праблемы, каб не дапусцiць вываду людзей за прахадную, а, наадварот, загрузiць iх працай i забяспечыць дастойную зарплату. Iгар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беразiне падчас гутаркi з жыхарамi горада Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка закранаў i праблемы, што звязаныя з сусветным фiнансавым крызiсам.
|
|