Прыгавор Рынасу аб’явяць напрыканцы снежня
Прыгавор Рынасу аб’явяць напрыканцы снежня
У вiцебскiм абласным судзе завершаны даследаваннi доказаў па крымiнальнай справы па абвiнавачваннi Уладзiмiра Рынаса i iншых (усяго 30 чалавек). Як паведамiў "Звяздзе" пракурор аддзела пракуратуры Вiцебскай вобласцi Аляксандр Сашчэка, бакi судовага працэсу выступiлi ў дэбатах. Абвiнавачаныя — з апошнiм словам. 15 снежня ў судзе аб’явiлi, што будзе вынесены прыгавор. Запланавана гэта на 29 снежня. Падсудныя абвiнавачваюцца ў выкраданнi людзей, махлярствах i шэрагу iншых злачынстваў. Яны былi ўчынены ў перыяд з 1996 па 2006 гады на тэрыторыi Вiцебска, Вiцебскага i Шумiлiнскага раёнаў. Ужо стаўшы знакамiтым Рынас на момант затрымання быў беспрацоўным. А да гэтага працаваў у фiрме намеснiкам дырэктара. За свае дзеяннi абвiнавачаныя могуць быць пазбаўлены волi тэрмiнам ад 2 да 18 гадоў. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Падмарозiла. Кажухi пайшлi нарасхват...Калi б толькi ў крамах ды ўнiверсамах. А то проста са службовых памяшканняў. Як гэта было, напрыклад, у Рэчыцы i Гомелi. У першым выпадку варта было выйсцi з рабочага кабiнета супрацоўнiцы iнспекцыi працы на некалькi хвiлiн i не замкнуць яго, як адтуль знiк яе кажух. У другiм выпадку зламыснiца была выяўлена. Ёю аказалася былая бухгалтарка прыватнага ўнiтарнага прадпрыемства "Партнёр-аўта", якая прыйшла ў госцi да яго супрацоўнiкаў i "паклала вока" на паўкажушок адной жанчыны. А вось 27-гадовы беспрацоўны i раней асуджаны жыхар вёскi Вялiкiя Рагi Жлобiнскага раёна не стаў дзейнiчаць, як кажуць, цiхай сапай, а на крадзеж пайшоў адкрыта. А першай гадзiне ночы ён падсцярог 30-гадовага аднавяскоўца i, пагражаючы нажом, у пад’ездзе дома завалодаў яго кажухом, рукавiцамi i дзвюма пачкамi цыгарэт. Не паспеў ён iх выкурыць, як апынуўся ў iзалятары часовага ўтрымання: праваахоўнiкi прынялi адпаведныя меры аператыўна. ...А Цяляткi — на шашлык?Зусiм верагодна. Як заявiў у мiлiцыю дырэктар КСУП "Бялёў" Жыткавiцкага раёна, з сярэдзiны лiстапада па 12 снежня з фермы знiкла ў невядомым напрамку восем цялят. Пошукi праваахоўнiкаў закончылiся тым, што лiхадзей быў выяўлены. Гэта 19-гадовы лайдак з райцэнтра, якi затрыманы. А вось цялятак пакуль не знайшлi, як не адшуканыя на гэты момант i тыя, з кiм хлопец учынiў злачынства. Тым часам нехта звёў каня з фермы вёскi Глыбоцкае Гомельскага раёна. Узбуджана крымiнальная справа. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ. Эх, каханне!У адной з кватэр па вул. Савецкай у Кобрыне ўспыхнуў скандал, i 39-гадовы мужчына з цяжкiмi цялеснымi пашкоджаннямi апынуўся ў бальнiцы. Сужыцелька гаспадара кухонным нажом пашкодзiла каханаму кiшкi. Сымон Свiстуновiч.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вiцебскiм абласным судзе завершаны даследаваннi доказаў па крымiнальнай справы па абвiнавачваннi Уладзiмiра Рынаса i iншых (усяго 30 чалавек). Як п
|
|