Выйсце адносна газавай пліты будзе знойдзена
Выйсце адносна газавай пліты будзе знойдзена
82-гадовай жыхарцы вёскi Чарнiчнае Капыльскага раёна Марыi Аляксандраўне Лычкоўскай перасталi прывозiць газ у балонах. Чаму так адбылося i што папярэднiчала гэтай сiтуацыi, расказаў сын жанчыны Аляксандр Паўлавiч, набраўшы нумар "гарачай лiнii" газеты. — Тыднi са два таму да нас прыехалi газавiкi з раёна, якiя i наклалi такую забарону. Рэч у тым, што ў нас на кухнi гадоў 15 таму была ўсталявана ванна. Дык вось, спецыялiсты заявiлi, што яна ў адным памяшканнi з газавай плiтой знаходзiцца не павiнна. А што нам рабiць, дзе памыцца старому чалавеку, калi да самай блiжэйшай лазнi ў райцэнтры — 25 кiламетраў? — казаў заяўнiк. — Сказалi, што ванну трэба "зашыць", гэта значыць зрабiць, каб яна была ў асобным памяшканнi. Але памер кухнi не дазваляе нiчога зрабiць: перашкаджае руская печ, у якую ўманцiраваны кацёл для падагрэву вады. Як жа без яго, калi ў гаспадарцы парсючкi? Дзе iм гатаваць потым? Вось вы мне i адкажыце: як быць старому чалавеку без ванны? Паводле слоў начальнiка цэха прыроднага i звадкаванага газу Капыльскага раёна Юрыя Сяргеева, з газам жартаваць нельга, iнструкцыi распрацаваны нездарма. І калi ёсць парушэнне, яго трэба выпраўляць, паколькi гаворка iдзе пра бяспеку людзей. — Я толькi здзiўлены тым, што сын жанчыны патэлефанаваў да вас у газету. Да мяне, напрыклад, ён не звяртаўся. Хоць я ведаю, што гэта пытанне знаходзiцца на кантролi ў старшынi райвыканкама. Вiдавочна, заяўнiк раней ужо паскардзiўся туды, — сказаў Юрый Аляксеевiч. — Таму па сутнасцi пытання скажу наступнае. Па-першае, пакуль прынята рашэнне вазiць газ у балонах па названым адрасе — як i раней. Па-другое, праз некалькi дзён Марыю Аляксандраўну наведае наша брыгада. Мы спакойна пагутарым, абмяркуем усё з гаспадыняй. Выйсце абавязкова будзе знойдзенае. Магчыма, як варыянт, газавая плiта будзе перанесена ў iншае месца за наш кошт. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
82-гадовай жыхарцы вёскi Чарнiчнае Капыльскага раёна Марыi Аляксандраўне Лычкоўскай перасталi прывозiць газ у балонах. Чаму так адбылося i што папярэд
|
|