АБФФ дапаможа Хагушу
АБФФ дапаможа Хагушу
Крыўшэнка збіраецца ў Сiбiр
Беларускi настаўнiк Ігар Крыўшэнка лiчыцца адным з кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера клуба другога расiйскага дывiзiёна "Сiбiр". Кiраўнiцтва клуба не будзе працягваць кантракт з галоўным трэнерам Сяргеем Аборыным i ўжо на гэтым тыднi абяцае назваць iмя новага настаўнiка. Не захацеў застацца на гэтай пасадзе i сам Аборын, якi ставiў задачу выхаду ў прэм’ер-лiгу i патрабаваў адпаведнае фiнансавае забеспячэнне. Аднак спасылаючыся на сусветны фiнансавы крызiс, клуб такiя iдэi не падтрымаў. Цяпер на гэту пасаду прэтэндуюць Сяргей Юран i беларускi спецыялiст Iгар Крыўшэнка. АБФФ дапаможа ХагушуАбаронца БАТЭ Анры Хагуш (на фота злева) гатовы прыняць беларускае грамадзянства, аднак толькi пры ўмове, што ён будзе выступаць за нацыянальную зборную нашай краiны. Асацыяцыя "Беларуская федэрацыя футбола" гатовая прыкласцi ўсе намаганнi для таго, каб дапамагчы футбалiсту атрымаць беларускае грамадзянства. Кiраўнiк АБФФ Генадзь Нявыглас у iнтэрв’ю газеце "Всё о футболе" сказаў, што асабiста абмяркоўваў з Хагушам гэта пытанне. "Анры гатовы прыняць беларускае грамадзянства з адной мэтай — гуляць у нацыянальнай зборнай. Ёсць толькi адзiн чалавек, якi можа даць такую гарантыю — Бернд Штанге. Ведаю, што ў Бернда пасля адпачынку запланаваная сустрэча з Хагушам, дзе яны абмяркуюць i гэта пытанне. Паводле ўсiх правiлаў, ФIФА Анры можа змянiць футбольнае грамадзянства, бо ён правёў усяго толькi таварыскi матч за футбольную зборную Расii. Так што ўсё будзе залежаць ад жадання галоўнага трэнера i самога футбалiста. Адзначу, што Хагуш з’яўляецца тым мадэльным абаронцам, якi патрэбны Штанге. Што датычыцца дапамогi ў набыццi грамадзянства, то мы прыкладзём усе намаганнi", — адзначыў старшыня АБФФ. Стартавалi i перамаглiМоладзевая (да 20 гадоў) зборная Беларусi па хакеi з перамогi стартавала ў дывiзiёне В чэмпiянату свету, якi праходзiць у швейцарскiм Херызаў. У першым паядынку нашы суайчыннiкi абгулялi равеснiкаў з Польшчы — 4:0. У той жа дзень на турнiры адбылiся яшчэ два паядынкi. Асаблiва ўразiлi швейцарцы, якiя будуць галоўным супернiкам зборнай Беларусi ў барацьбе за адзiную пуцёўку ў элiтны дывiзiён. Гаспадары разграмiлi каманду Эстонii — 12:1. Пры гэтым перавага па кiдках у пераможцаў была проста фантастычнай — 83:9. У другiм матчы зборная Францыi ўзяла верх над Славенiяй — 2:1.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Абаронца БАТЭ Анры Хагуш (на фота злева) гатовы прыняць беларускае грамадзянства, аднак толькi пры ўмове, што ён будзе выступаць за нацыянальную зборн
|
|