У Беларусі будзе праведзена лiбералiзацыя не толькi эканомiкi, але i жыццядзейнасцi ўсяго грамадства
У Беларусі будзе праведзена лiбералiзацыя не толькi эканомiкi, але i жыццядзейнасцi ўсяго грамадства
Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю кiраўнiкам вядучых беларускiх СМІ. "Трэба спынiць бюракратычныя здзекi з эканомiкі, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Не павiнна быць засiлля бюракратыi ў гэты перыяд, калi вакол шугае фiнансава-эканамiчны крызiс". Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што неабходна даць магчымасць свабодна развiвацца эканомiцы. "Не павiнна быць залiшняга адмiнiстрацыйнага нацiску на эканомiку, неабходна лiбералiзаваць усе гэтыя працэсы i даць магчымасць людзям спакойна працаваць", — сказаў ён. Пры гэтым кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што вельмi важна падтрымлiваць iнiцыятыву самiх людзей, трэба даць iм магчымасць свабодна рэгiстраваць свае прадпрыемствы i спакойна працаваць. "Мы павiнны разняволiць дзяржаўныя прадпрыемствы да ўзроўню прыватных", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён дадаў, што дзяржава гатова пайсцi з тых сфераў, дзе не можа быць эфектыўнага дзяржаўнага кiравання. Прэзiдэнт адзначыў, што ў Беларусi будзе праводзiцца прыватызацыя па спiсу шэрагу прадпрыемстваў, але за вельмi вялiкiя грошы — па тым кошце, па такой цане, колькi на рынку каштуе гэта канкрэтнае прадпрыемства. Сiстэмаўтваральныя прадпрыемствы, калi i прадаюцца, то толькi ў выключных выпадках. Такiх выключных выпадкаў сёння ў Беларусi няма, нават нягледзячы на сусветны фiнансавы крызiс. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ён падпiсаў важныя дакументы, якiя датычацца лiбералiзацыi эканомiкi. У блiжэйшы час яны будуць апублiкаваны. Беларусь усiм ходам свайго развiцця заслужыла адыгрываць вядучую ролю ў сiстэме мiжнародных адносiнаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля распаду Савецкага Саюза, каб знайсцi сваё месца як незалежнай, суверэннай дзяржаве, Беларусi давялося моцна пазмагацца. "Калi мы канстатуем, што стварылi суверэнную, незалежную дзяржаву, гэта значыць, што мы знайшлi сваё месца ў гэтым свеце, у сiстэме мiжнародных адносiнаў", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Прэзiдэнт адзначыў, што такая сiтуацыя не ўсiм падабаецца, асаблiва тым, хто лiчыць Беларусь зонай сваiх жыццёвых iнтарэсаў. "А дзе ж нашы iнтарэсы, нашага беларускага народа?! Мы стварылi незалежную дзяржаву i занялi сваё месца ў сiстэме мiжнародных адносiнаў. I да гэтага мы iшлi даўно", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт заявiў, Беларусь будзе рашуча абараняць суверэнiтэт i незалежнасць. Для гэтага ў рэспублiкi ёсць рэсурсы: гэта беларускi народ, яго iнтэлект i геаграфiчнае становiшча, якое вызначае стратэгiю i знешнюю палiтыку. "У нас шмат рэсурсаў, толькi трэба ўмела iмi карыстацца", — дадаў кiраўнiк дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што роля нашай дзяржавы ў свеце дыктуе яе геаграфiчнае становiшча ў цэнтры Еўропы. "Адсюль нашы перспектывы ў адносiнах з Захадам. Мы знаходзiмся ў цэнтры i таму павiнны мець нармальныя адносiны i з Еўропай, i з Расiяй", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Прэзiдэнт Беларусi запатрабаваў перабудаваць работу кантралюючых органаў так, каб яны не перашкаджалi рабоце прадпрыемстваў. "Трэба прывесцi да памяцi правяраючых, каб яны не перашкаджалi працаваць, — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. — Гарачым жалезам трэба выпальваць колькасць кантралюючых структур, калi яны не будуць выконваць патрабаваннi Прэзiдэнта перабудаваць работу. Жартаваць нiхто не будзе". Пытанне па цане на газ будзе абмеркавана на сустрэчы прэзiдэнтаў Беларусi i Расii Аляксандра Лукашэнкi i Дзмiтрыя Мядзведзева 22 снежня ў Маскве. На перагаворах будуць прысутнiчаць i кiраўнiкi ўрадаў дзвюх краiн. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Маскве будзе абмеркаваны цэлы комплекс пытанняў па адносiнах дзвюх дзяржаў. "У Расii ёсць вялiкi iнтарэс па многiх напрамках — ад абароны да эканамiчных i сацыяльных пытанняў. Беларусь жа зацiкаўлена ў пастаўках прыроднага газу i нафты", — сказаў беларускi лiдар. Паводле яго слоў, у Расii ёсць разуменне таго, што ва ўмовах спаду сусветных цэнаў на нафту яе кошт для Беларусi павiнен быць збалансаваны. "Мы будзем весцi размову з Расiяй, каб яны разумелi, што пры спадзе попыту на нашу прадукцыю мы не зможам ёй заплацiць. Цi патрэбна Расii гэта даўгавая яма, у якую мы трапiм?" — сказаў Прэзiдэнт. Не хацелася б, каб Расiя вырашала свае праблемы за кошт Беларусi, дадаў ён. Гаворачы пра перагаворы, што намячаюцца ў Маскве, Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што бакi дамовяцца. "Цяпер такая сiтуацыя, што ўвесь свет аб’ядноўваецца, толькi разам можна пераадолець гэтыя цяжкасцi. I з кiм, як не з Расiяй, нам аб’ядноўвацца ў пераадоленнi гэтых цяжкасцяў, каб выжыць сёння", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Учора ж Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэм’ер-мiнiстрам Сяргеем Сiдорскiм i старшынёй праўлення Нацбанка Пятром Пракаповiчам i абмеркаваў актуальныя пытаннi, якiя плануецца разгледзець 22 снежня ў Маскве. Беларусь павiнна выйсцi з крызiсу больш моцнай, i для гэтага ёсць усе неабходныя рычагi. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што сiтуацыя ў Беларусi некрытычная i яе трэба захаваць. "А ўлада зробiць усе неабходныя захады i ўжо зрабiла нямала. Цяпер усё залежыць ад людзей, як яны сябе будуць паводзiць. Калi людзi разумеюць уладу, Прэзiдэнта, будуць верыць, то ўсё будзе нармальна", — падкрэслiў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт працытаваў журналiсцкае выказванне, што, маўляў, Аляксандр Лукашэнка забаранiў крызiс у краiне. "Гэта журналiсцкае выказванне. Пытанне ў тым, што чыноўнiкi i кiраўнiкi не павiнны спасылацца на крызiс у свеце. Маўляў, яны не могуць па прычыне крызiсу добра працаваць, маўляў, дзяржава павiнна ўкладаць грошы i дапамагаць iм. Так, я не хачу, каб была панiка, каб людзi расслаблялiся, i мы сапраўды павiнны моцнымi выйсцi з гэтага крызiсу. Для гэтага трэба спакойна працаваць, але лепш i больш", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Пры гэтым ён падкрэслiў, што сродкi масавай iнфармацыi павiнны падключыцца i прапагандаваць беларускую прадукцыю. Спроба знiзiць iмпарт тавараў тлумачыцца тым, што мы не павiнны трацiць валюту на закупку замежных тавараў. Расiя не з’яўляецца стрымальным фактарам для развiцця Беларуссю iншых вектараў супрацоўнiцтва. Кiраўнiк дзяржавы нагадаў, што ў постсавецкi час эканомiка Беларусi на 80 працэнтаў залежала ад Расii. Сёння ж Беларусь дыверсiфiкуе сваю эканомiку. Паводле слоў Прэзiдэнта, з Еўрапейскiм саюзам Беларусь гандлюе прыкладна ў такiм жа аб’ёме, як i з Расiяй. "Гэта нармальна. Таму i iнтарэсы сёння нашы там, таму i адносiны з ЕС трэба выраўноўваць", — сказаў Прэзiдэнт. А ў тым, што ў свой час не зусiм iнтэнсiўна развiвалiся адносiны з Еўропай, вiна еўрапейцаў не меншая за нашу, адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь хоча быць сувязным звяном, мостам памiж Усходам i Захадам. "Мы з Захадам супраць Расii не сябруем, як i з Расiяй не сябруем супраць Захаду. Мы хочам нармальных адносiнаў", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Ён таксама дадаў, што ў Беларусi склалiся даверныя адносiны з Расiяй i яна не супраць таго, каб Беларусь устанаўлiвала кантакты з iншымi дзяржавамi. У цяперашнiх умовах галоўнае не зарплата, а стабiльнасць эканомiкi. Наконт размоў аб тым, што, маўляў, Аляксандр Лукашэнка ўпершыню знiзiў зарплату бюджэтнiкам, кiраўнiк дзяржавы растлумачыў: "Ды не скарацiў, а павысiў, толькi не на 25 працэнтаў, а на 5 працэнтаў. Заўтра сiтуацыя будзе нармальная — павысiм яшчэ на 5 працэнтаў i затым да 25 працэнтаў. Сёння, як гэта нi дзiўна гучыць, галоўнае не зарплата, а стабiльнасць рубля, фiнансавай сiстэмы, а значыць, i эканомiкi. А эканомiка i стабiльнасць — гэта рабочыя месцы людзей. У нас у эканомiцы працуюць мiльёны людзей". Пры гэтым Прэзiдэнт адзначыў: "Калi мы сёння вельмi вялiкую масу беларускiх грошай накiруем у грамадства, куды гэтыя грошы пойдуць? Людзi будуць мяняць iх на долары — не хопiць долараў, што тады? Вось тады i пачнецца ажыятаж. Таму гэта не скокi пад тэмп МВФ. Яны правiльна гавораць: вы просiце ў нас $2 млрд крэдытаў, якiя заўтра будуць паглынуты гэтай рублёвай масай. Яны абсалютна правы. Бо мы ў iх просiм, i яны дыктуюць пэўныя ўмовы. I ў гэтым выпадку яны не прадыктавалi нам нiякiх невыканальных умоў". Аляксандр Лукашэнка не выключае магчымасцi таго, што ў 2009 годзе да 65-годдзя вызвалення Беларусi ад нямецка-фашысцкiх захопнiкаў будзе аб’яўлена амнiстыя. Кiраўнiк дзяржавы падкрэслiў, што гэта пытанне будзе дасканала вывучана i па iм будзе прынята рашэнне. "З аднаго боку, амнiстыя — акт гуманнасцi, з другога — гэта вельмi балюча ўспрымаюць суддзi. Па Канстытуцыi Прэзiдэнт можа амнiставаць, зменшыць тэрмiн пакарання...", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. "Калi народ лiчыць, што настаў час i патрэбна такое рашэнне, яно будзе прынята. Мы неадкладна вывучым гэта пытанне", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Беларусь не iмкнецца ўступаць нi ў ЕС, нi ў НАТА. "Еўрапейскi саюз у аглядным будучым не разглядае пытанне прыняцця новых членаў. Паколькi на парадку дня гэта пытанне не стаiць, мы нават не абмяркоўваем гэту магчымасць", — падкрэслiў Прэзiдэнт. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Еўрасаюз не прапаноўваў Беларусi стаць яго членам. Да таго ж, з прыняццем новых членаў у ЕС узнiкла шмат праблемаў. Хоць, адзначыў кiраўнiк дзяржавы, у свой час у Еўропе прызнавалi, што Беларусь больш як хто-небудзь была гатова да ўступлення ў ЕС. Аляксандр Лукашэнка падкрэслiў, што Беларусь "павiнна iмкнуцца да таго, каб быць цiхай гаванню для капiталаў i iнвестараў, а не далучацца да якiх-небудзь блокаў". Што датычыцца НАТА, то Беларусь нават у аглядным будучым не разглядае варыянт уступлення ў гэту арганiзацыю, падкрэслiў Прэзiдэнт. "А супрацоўнiчаць з ЕС мы будзем, нават на iх прынцыпах (як супрацоўнiчаюць члены ЕС) — мы гатовы хоць заўтра", — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Закрануўшы праблему размяшчэння амерыканскай ПРА ў Еўропе, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Беларусь пакуль нiяк не збiраецца рэагаваць на гэта. "Па-першае, у Еўропе яшчэ няма нiякiх ПРА, а па-другое, гэта вялiкiя грошы, якiх у нас яшчэ пакуль няма", — сказаў Прэзiдэнт. У той жа час Беларусь падзяляе пазiцыю Расii ў гэтым пытаннi. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі будзе праведзена лiбералiзацыя не толькi эканомiкi, але i жыццядзейнасцi ўсяго грамадства Аб гэтым заявiў Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка ў iнтэрв’ю кiраўнiкам вядучых беларускiх СМІ. "Трэба спынiць бюракратычныя здзекi з экано
|
|