21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Павышэнне платы за паслугі ЖКГ з 1 студзеня складзе Br21 тыс. у разлiку на двухпакаёвую кватэру

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Павышэнне платы за паслугі ЖКГ з 1 студзеня складзе Br21 тыс. у разлiку на двухпакаёвую кватэру

Сума плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугi для сям’i з трох чалавек, якая пражывае ў стандартнай двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, павялiчыцца з 1 студзеня ў сярэднiм на Br21 тыс. (на 14,8 працэнта) i складзе пры нарматыўным спажываннi камунальных паслуг Br162,9 тыс. у абагравальны перыяд. У летнi перыяд кошт ЖКП узрасце на Br13,3 тыс. (на 14,4 працэнта) да Br106,1 тыс. за двухпакаёвую кватэру. Аб гэтым паведамiлi ў Мiнiстэрстве жыллёва-камунальнай гаспадаркi.

Плацяжы насельнiцтва за газ, электрычную i цеплавую энергiю ўзрастуць на $7 у эквiваленце, а плацяжы за тэхабслугоўванне, вада, каналiзацыя, вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў, карыстанне лiфтамi — на $3.

Тарыфы на ЖКП з новага года павышаны ў мэтах выканання паказчыкаў па ўзроўнi кампенсацыi затрат насельнiцтвам на iх аплату. Згодна з законам аб бюджэце на 2009 год прадугледжана кампенсацыя насельнiцтвам 32 працэнтаў затрат на аплату жыллёва-камунальных паслуг. Аднак, паводле разлiкаў, устаноўлены з 1 студзеня ўзровень тарыфаў дасць магчымасць кампенсаваць у наступным годзе толькi 29,8 працэнта ад агульнага аб’ёму затрат.

Тарыф на паслугi па тэхабслугоўванню жылых дамоў з 1 студзеня будучага года ўстаноўлены ў памеры Br296 у месяц за 1 кв.м агульнай плошчы жылога памяшкання, што на 12 працэнтаў перасягае памер дзеючага тарыфу. Новыя цэны i тарыфы на цеплавую энергiю для патрэб ацяплення i гарачага водазабеспячэння складуць Br43 458,3 за 1 Гкал (на 15,6 працэнта больш). Тарыфы на халоднае водазабеспячэнне i на каналiзацыю павялiчацца на 20 працэнтаў i складуць Br385,7 за 1 куб.м i Br242 за 1 куб.м адпаведна. Тарыф за вываз i абясшкоджванне цвёрдых бытавых адходаў узрасце на 19 працэнтаў да Br4764 за 1 куб.м, за карыстанне лiфтамi — на 20 працэнтаў да Br1421 з аднаго пражываючага ў месяц. Тарыфы на электрычную энергiю для насельнiцтва з 1 студзеня 2009 года ўстаноўлены ў памеры Br173,3 за 1 кВт.гадз. (рост на 19,3 працэнта). У суме тарыфы на ЖКП за студзень-жнiвень 2008 года былi павышаны на $9,1 у эквiваленце зыходзячы з разлiку платы за двухпакаёвую кватэру.

БЕЛТА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сума плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугi для сям’i з трох чалавек, якая пражывае ў стандартнай двухпакаёвай кватэры агульнай плошчай 48 кв.м, павя
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика