Беларуская дзяржава ўзнікла выключна па волi народа
Беларуская дзяржава ўзнікла выключна па волi народа
Беларуская дзяржава ўзнiкла выключна па волi народа, адзначыў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей, выступаючы ў Мiнску на мiжнароднай навукова-практычнай канферэнцыi "Беларусь: этапы станаўлення дзяржаўнасцi". "Беларуская дзяржаўнасць не была прынесена звонку. Полацкае i Тураўскае княствы, Кiеўская Русь i Вялiкае княства Лiтоўскае — усё гэта вехi нашай гiсторыi, этапы станаўлення беларускага этнасу", — сказаў ён. Найноўшая гiсторыя Беларусi была адзначана трагiчнымi падзеямi — геапалiтычныя скрыжаваннi вызначалi беларускаму краю быць арэнай ваенных i дыпламатычных канфлiктаў, адзначыў Уладзiмiр Макей. Ён таксама падкрэслiў, што Беларусь яшчэ да Вялiкай Айчыннай вайны стала паўнацэннай еўрапейскай дзяржавай. "З 6 невялiкiх паветаў Мiнскай губернi ў 1921 годзе БССР да 1939 года ператварылася ў даволi моцную еўрапейскую дзяржаву з насельнiцтвам больш як 10 млн чалавек", — сказаў Уладзiмiр Макей. Беларусы працавалi ў тысячах эфектыўных сельгаспрадпрыемстваў, на высокатэхналагiчных заводах, з’явiлася Акадэмiя навук, унiверсiтэт, стваралiся творы мастацтва. "Нягледзячы на палiтычную кан’юнктуру, можна сцвярджаць, што, атрымаўшы нялёгкую гiстарычную спадчыну, мы паспяхова будуем беларускую дзяржаву. Сёння Беларусь характарызуецца моцнай дзяржаўнай уладай, адраснай сацыяльнай палiтыкай", — сказаў Уладзiмiр Макей. Ён адзначыў, што распад СССР паставiў перад беларускiм народам некалькi гiстарычных альтэрнатыў. Рэалiзацыя некаторых з iх прывяла б да страты суверэнiтэту i знiкнення Беларусi з палiтычнай карты свету. "Смутнае для краiны лiхалецце завяршылася ў 1994 годзе з выбраннем першага Прэзiдэнта Беларусi Аляксандра Лукашэнкi", — сказаў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта. БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларуская дзяржава ўзнiкла выключна па волi народа, адзначыў кiраўнiк Адмiнiстрацыi Прэзiдэнта Беларусi Уладзiмiр Макей, выступаючы ў Мiнску на мiжна
|
|