Практычнае ўвядзенне бiяметрычных пашпартоў запатрабуе 2-2,5 года
Практычнае ўвядзенне бiяметрычных пашпартоў запатрабуе 2-2,5 года
Аб гэтым заявiў намеснiк начальнiка Дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi МУС Беларусi Анатоль Ланiн. Беларусь павiнна быць гатова да таго, што настане час, калi ў ЕС i iншых краiнах свету будуць выкарыстоўвацца толькi бiяметрычныя пашпарты. Пакуль жа неабходнасцi спяшацца няма, таму што гэта звязана ў тым лiку са значнымi фiнансавымi затратамi. Анатоль Ланiн развеяў сумненнi тых, хто лiчыць, што ўвядзенне бiяметрычных пашпартоў можа стаць другой пашпартызацыяй. "У выпадку ўвядзення дакументаў новага тыпу iх змогуць атрымлiваць па заяўным прынцыпе толькi тыя, хто збiраецца выязджаць за мяжу. Астатнiя грамадзяне змогуць карыстацца дзеючымi цяпер узорамi пашпартоў", — сказаў прадстаўнiк МУС.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым заявiў намеснiк начальнiка Дэпартамента па грамадзянству i мiграцыi МУС Беларусi Анатоль Ланiн. Беларусь павiнна быць гатова да таго, што на
|
|