У Мінску выйшаў зборнік вынішчаных у гады сталінізму пісьменнікаў
22 декабря 2008 Культура
Марат Гаравы, БелаПАН У мінскім выдавецтве "Кнігазбор" выйшаў ілюстраваны зборнік "Расстраляная літаратура", складзены з твораў беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады сталінізму, паведаміў БелаПАН дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі. Зборнік з'яўляецца своеасаблівай анталогіяй беларускай літаратуры першай паловы XX стагоддзя, у якой сабраны творы 66 пісьменнікаў, знішчаных сталінскім рэжымам у 1920—1950 гадах. Кніга прымеркавана да 70-годдзя піка масавых рэпрэсій 1937—1938 гадоў. У зборнік увайшлі творы такіх вядомых дзеячаў беларускага нацыянальнага адраджэння, як Аляксандр Уласаў, Язэп Лесік, Аляксандр Цвікевіч, Антон Луцкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Цішка Гартны, Вацлаў Ластоўскі і Макар Крыўцо, а таксама літаратараў, імёны якіх пакуль не вядомыя. Зборнік з'яўляецца 45-м томам серыі "Беларускі кнігазбор". Складальнікамі кнігі выступілі кандыдат філалагічных навук Лідзія Савік, кандыдат гістарычных навук Кастусь Цвірка і намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Міхась Скобла. Прадмову да кнігі напісаў гісторык Анатоль Сідарэвіч, а каментарыі — К.Цвірка і М.Скобла. Як зазначыў Г.Вінярскі, падобны да гэтага праект упершыню ажыццёўлены ў Беларусі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
22 декабря 2008 Культура Марат Гаравы, БелаПАН У мінскім выдавецтве "Кнігазбор" выйшаў ілюстраваны зборнік "Расстраляная літаратура", складзены з твораў беларускіх пісьменнікаў, якія загінулі ў гады сталінізму, паведаміў БелаПАН дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.
|
|