СырУ і шампанскага хопіць усім
СырУ і шампанскага хопіць усім
У Магілёве штодня ў цэнтры горада і на мікрараёнах праходзяць пераднавагоднія кірмашы "Падарункі дзеда Мароза". Мясцовыя прадпрыемствы і гандлёвыя арганізацыі прапануюць магіляўчанам і гасцям горада сваю разнастайную прадукцыю. Праўда, сёлета пераднавагодні гандлёвы бум затрымаўся на дзесятак дзён, і народ масава пайшоў закупляцца да Новага года толькі днямі, ад 20 снежня. Гэтаму, мяркуюць гандляры, паспрыялі выплаты грошай на прадпрыемствах і ў арганізацыях. Праўда, у цяперашняй напружанай сітуацыі, калі крызіс уплывае на плацёжаздольнасць людзей, многія імкнуцца сэканоміць на вялікіх падарунках. Затое харчы да традыцыйна багатага каляднага і навагодняга застолляў набываюць усе. Магіляўчане традыцыйна аддаюць перавагу прадукцыі беларускіх харчовых прадпрыемстваў. Напрыклад, на святочныя сталы абавязкова трапіць сыр высокай якасці, які вырабляе ААТ "Бабуліна крынка". Гэта прадпрыемства сёлета выдаткавала на мадэрнізацыю больш за 20 мільярдаў рублёў, і самы вялікі аб"ём працы зроблены на Бялыніцкім сыраробным заводзе. Цяпер сыры, якія вырабляюць у Бялынічах пад брэндам "Бабуліна крынка", лічацца лепшымі ў Беларусі і карыстаюцца вялікім попытам. — Наш сыр прадаецца не толькі ў Магілёўскай вобласці, але і па ўсёй Беларусі, і за яе межамі, — пахвалілася намеснік дырэктара ААТ "Бабуліна крынка" па забеспячэнню і збыту Таццяна Бондар. – Ён лепей за іншыя прадаецца на ўніверсальнай біржы, таму якасць наша сыра вызначана спажыўцамі. У нас практычна няма запасаў прадукцыі. У беларускіх крамах можна набыць 7 гатункаў нашага сыра. Асабіста я аддаю перавагу сыру "Расійскі", і многія яго таксама любяць. Кілаграм у розніцы каштуе праклдана 13-14 тысяч рублёў, і набыць кавалак да навагодняга стала па кішэні нашаму сярэднестатыстычнаму спажыўцу. Упраўленне гандлю Магілёўскага аблвыканкама адзначае некаторы спад пераднавагодняй гандлёвай актыўнасці ў параўнінні з мінулым, цалкам стабільным, завяршэннем года. Аднак і сёлета ў снежні гандль павінен павялічыць таваразварот на 5-8% у параўнанні з папярэднім лістападам. Пра рэальнасць такіх лічбаў сведчылі поўныя народу вялікія крамы і гандлёвыя цэнтры ў Магілёве ў гэтыя выхадныя дні. Начальнік абласнога ўпраўленню гандлю Леанід Ражкоў прасіў таксама паведаміць магіляўчанам, што шампанскага хопіць абсалютна ўсім. Цяпер найбольш карыстаецца попытам паўсалодкае і салодкае "Савецкае шампанскае". Ад 20 снежня ўсе рэзервы, назапашаныя да Новага года, пайшлі ў гандль, і ў крамы паступіць шампанскага не меней за мінулы год. Ілона Іванова
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве штодня ў цэнтры горада і на мікрараёнах праходзяць пераднавагоднія кірмашы "Падарункі дзеда Мароза". Мясцовыя прадпрыемствы і г
|
|