Павесь на ёлачку каляднага анёла з ільну!
Павесь на ёлачку каляднага анёла з ільну!
Выстава "Беларускi лён" адкрылася ўчора ў галерэi УП "Скарбнiца" ў Мiнску. У экспазiцыю ўваходзяць як старадаўнiя посцiлкi, рушнiкi, кашулi i касцюмы, так i сучасныя iнтэрпрэтацыi народных матываў у адзеннi, а таксама керамiка, габелены, пано, вырабы ручнога ткацтва i вырабы з саломы. Частку экспанатаў на выставе можна адразу ж набыць, а нешта ўнiкальнае можна i замовiць мастакам унiтарнага прадпрыемства беларускiх народных рамёстваў "Скарбнiца". У якасцi падарунка родным i знаёмым ёсць магчымасць прыдбаць ляльку-анёла з рэшткаў iльну: — Спрадвеку да Новага года i Калядаў рабiлiся розныя мiлыя цацкi, якiмi народ упрыгожваў сваё жыллё, — кажа вядучы мастак Наталля Ставiнава. — І дзецi прыцягвалiся да народнай творчасцi, таму традыцыi перадавалiся з пакалення ў пакаленне. Наш калядны анёл робiцца на аснове зольнiка. Раней, калi хто-небудзь з сям’i пераходзiў жыць у iншае месца, яму рабiлi абярэг-зольнiк: бралi жменьку попелу, маленькi кавалачак iльняной тканiны i скручвалi ляльку, у галаве якой быў попел. На новым месцы жыхарства гэты стары попел высыпаўся ў ачаг, i такiм чынам стваралася сувязь памiж старым домам i новым. Кошт лялькi-абярэга — 5 тысяч рублёў. Акрамя таго, на выставе можна прыдбаць i святочныя паштоўкi з малюнкамi маладой мастачкi Галiны Iвановай — па 5 i па 8 тысяч рублёў. Такой магчымасцю можна скарыстацца да 9 студзеня з 9 да 17 гадзiн (акрамя выхадных i святочных дзён) па адрасе УП "Скарбнiца" — Мiнск, вул. Кiсялёва, 40. Павел БЕРАСНЕЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выстава "Беларускi лён" адкрылася ўчора ў галерэi УП "Скарбнiца" ў Мiнску. У экспазiцыю ўваходзяць як старадаўнiя посцiлкi, рушнiк
|
|