21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бабры і людзi

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бабры і людзi

Многiя ведаюць, што буйны горад у Магiлёўскай вобласцi названы ў гонар вялiкага працаўнiка прыбярэжных палос — бабра. А ў Жабiнкаўскiм раёне ёсць вёска, якая так i называецца — Бабры. Цiкава, што пасяленне вядомае з сярэднiх вякоў як вялiкакняскае ўладанне ў Кобрынскай эканомii, якое ўзнiкла каля ўзбярэжжа з бабровымi ўгоддзямi. У ХІХ стагоддзi Бабры былi нават цэнтрам маёнтка памешчыкаў Савiцкiх. Паводле рэвiзii 1833 года, у маёнтку значылася 94 сялянскiя душы. I гэта, вiдаць, вяршыня густанаселенасцi вёскi. Ужо праз два дзесяцiгоддзi ў Бабрах было 29 жыхароў. У савецкiя часы лепшым для вёскi можна лiчыць 1959 год, калi ў спiсах значылася 79 чалавек. I з гэтага малога сяла, якiм заўсёды былi Бабры, тры чалавекi загiнулi на франтах Вялiкай Айчыннай. Тут нiколi не было нi школы, нi нават крамы. А цяпер у вёсцы засталiся чатыры чалавекi. Толькi ў дзвюх хатах запальваюцца вечарам агнi.

Маладзейшая з жыхароў Нiна Iгнатаўна Карняйчук ужо на пенсii. Засталiся яны ўдваiх з мужам. Дзецi разляцелiся, маюць свае сем’i, сваю працу. Яшчэ праз колькi двароў свецяцца вокны дзвюх сясцёр Марыi Данiлаўны Лубачэўскай i Вольгi Данiлаўны Рыбак. Паводле афiцыйных звестак сельсавета, засталося пяць жыхароў вёскi. Але пятая — зусiм пажылая бабулька — цяпер стала сезоннай жыхаркай, большую частку года яна праводзiць у дачкi ў горадзе. Нiна Iгнатаўна пражыла тут усё жыццё, дзяцей пагадавала. I свае мясцiны любiць: "Як хораша ў нас летам! А лес во, бачыце, за хлявамi пачынаецца. Да абеду пойдзеш, гладыш чарнiц збярэш, потым адпачнеш дома, управiшся, i зноў можна выйсцi лiтры два назбiраць. Гэтаксама i грыбы запасаем. У другi бок — рэчка, рай для таго, хто любiць рыбу лавiць".

Пахвалiлася Нiна Iгнатаўна i дасягненнямi цывiлiзацыi апошняга часу. Iм i суседзям адносна нядаўна правялi тэлефоны. I лiхтары вiсяць — два на вёску: каля адной i другой жылой хат. "А раней, бывала, выйдзеш вечарам, цемра кругом, здаецца, нехта з-за кустоў пазiрае".

— Добра нам стала, — расказвае жыхарка Баброў, — як зачынiлi краму ў Панцюхах. Да гэтага трэба было па хлеб хадзiць у суседнюю вёску. А цяпер аўтакрама прыходзiць два разы на тыдзень, усё, што трэба, купiш каля хаты".

А бабры, пытаюся, вас не турбуюць, паводку не ўчыняюць? "Такога не прыпомню, — адказвае жанчына, — мы з iмi дружна жывём". Сапраўды, у Брэсцкiм раёне за апошнiя гады некалькi выпадкаў было, калi бабры перагароджвалi паваленымi дрэвамi раку i вада разлiвалася аж на падворкi. Тут жа бабровых нораў па ўсiм узбярэжжы процьма — да самага санаторыя "Буг". Але тутэйшыя звяркi паводзяць сябе мiрна, нiбы шануючы вёску, названую у iх гонар. У Якаўчыцкiм сельсавеце пацвердзiлi, што праблемаў з бабровымi затокамi, на шчасце, у iх не было. Хоць справу сваю маленькiя працаўнiкi робяць старанна. Сведчаннем таму — характэрна падгрызеныя дрэвы па ўсiм узбярэжжы. А вось у райiнспекцыi прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Жабiнкаўскага раёна i ў мясцовым аддзяленнi таварыства паляўнiчых i рыбаловаў кажуць, што павелiчэнне папуляцыi бабра, якая перавысiла аптымальную колькасць, становiцца праблемай. Паляўнiчыя расказвалi, што iм даводзяць нормы адстрэлу, але тыя нормы, як правiла, не выконваюцца. Мала ахвотных паляваць на бабра. А самi яны аднойчы злавiлi аднаго грызуна, якi трапiў у бяду, а потым выпусцiлi яго, бо забiць нi ў каго рука не ўзнялася.

Святлана ЯСКЕВIЧ.

Жабiнкаўскi раён.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Многiя ведаюць, што буйны горад у Магiлёўскай вобласцi названы ў гонар вялiкага працаўнiка прыбярэжных палос — бабра. А ў Жабiнкаўскiм раёне ёсць вёск
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика