Адкуль столькi ртуцi?
Адкуль столькi ртуцi?
Шэсць тысяч долараў разлiчвалi выручыць ад продажу 19,5 кг ртуцi двое жыхароў
г.п. Свiр Мядзельскага раёна Мiнскай вобласцi.
Яны захоўвалi i разлiвалi ртуць у пластыкавыя бутэлькi непасрэдна ў доме аднаго з iх. Як паведамiлi ў цэнтры iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Камiтэта дзяржаўнай бяспекi, падчас здзяйснення здзелкi прадаўцы i былi затрыманы аператыўнай групай КДБ. Парушальнiкi закона нават не ведалi аб элементарных правiлах асабiстай бяспекi, аб тым, што могуць нанесцi непапраўную шкоду свайму здароўю, здароўю навакольных i экалогii ў цэлым. Следчым упраўленнем КДБ Беларусi ў дачыненнi да iх узбуджана крымiнальная справа па ч. 2 арт. 333 Крымiнальнага кодэкса ("Незаконны абарот моцнадзейных i атрутных рэчываў"). Затрыманыя размешчаны ў следчы iзалятар. Святлана БАРЫСЕНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Шэсць тысяч долараў разлiчвалi выручыць ад продажу 19,5 кг ртуцi двое жыхароў г.п. Свiр Мядзельскага раёна Мiнскай вобласцi. Яны захоўвалi i разлiвал
|
|