Пенсii за выслугу гадоў не знiкнуць
Пенсii за выслугу гадоў не знiкнуць
На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валерый Валер’евiч КАВАЛЬКОЎ i намеснiк начальнiка аддзела развiцця пенсiйнай сiстэмы Сафiя Рыгораўна СВЯРДЛОВА.
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 17, 18, 20 і 23 снежня.) ( — Чаму iндывiдуальны каэфiцыент не карэктуецца з улiкам iнфляцыi? Iван Андрэевiч Шышкiн,
(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 17, 18, 20 і 23 снежня.) ( — Чаму iндывiдуальны каэфiцыент не карэктуецца з улiкам iнфляцыi? Iван Андрэевiч Шышкiн, г. Жлобiн — Iндывiдуальны каэфiцыент заробку — гэта паказчык суадносiнаў асабiстага заробку пенсiянера i сярэдняга заробку працаўнiкоў па краiне за пэўны перыяд. Прычым пры памнажэннi iндывiдуальнага каэфiцыента заробку на сярэднюю зарплату працаўнiкоў, што выкарыстоўваецца для вылiчэння пенсii ў цяперашнi час, адбываецца "асучаснiванне" мiнулага заробку. Iнакш кажучы, мiнулы заробак iндэксуецца да сучаснага ўзроўню. ( — Калi малодшаму з 5 дзяцей споўнiлася 16 гадоў, хацела аформiць пенсiю. Але мне адмовiлi. Цi маю я права на льготную пенсiю з улiкам таго, што я працавала з 1983 года? Нiна Васiльеўна Кучко, Клецкi раён — Незалежна ад узросту на датэрмiновую пенсiю могуць пайсцi жанчыны, якiя нарадзiлi i выхавалi да 16-гадоў пяцёра i больш дзяцей, пры ўмове, што стаж работы такiх жанчын у калгасах саўгасах i iншых сельгаспрадпрыемствах непасрэдна ў вытворчасцi сельгаспрадукцыi складае не менш за 10 гадоў. I прычым — без улiку часу догляду дзяцей. Калi ж стаж работы непасрэдна ў вытворчасцi сельгаспрадукцыi складае менш за 10 гадоў, то жанчына, якая нарадзiла i выхавала да 8-гадовага ўзросту пяць i больш дзяцей (а таксама жанчына, у якой пятаму дзiцяцi яшчэ не споўнiлася 8 гадоў), пры стажы 15 i больш гадоў можа выйсцi на датэрмiновую пенсiю толькi ў 50 гадоў. ( — Сёлета пераехала на пастаяннае жыхарства з Расii i аформiла ў Беларусi пенсiю. Аднак пры гэтым, па-першае, не атрымала пенсiю за студзень — сакавiк. А па-другое, ёсць сумненнi наконт яе цяперашняга памеру. Выплата ў Расii складала каля 4500 расiйскiх рублёў, выплата ж у Беларусi — 196 тысяч. Чаму? Бажынка Мiхайлаўна Газетава, г. Баранавiчы г. Баранавiчы— Як вядома, з 29 сакавiка 2007 года пытаннi пенсiйнага забеспячэння грамадзян Беларусi i Расii, якiя пераязджаюць з адной краiны ў другую, рэгулююцца двухбаковым дагаворам аб супрацоўнiцтве ў галiне сацыяльнага забеспячэння ад 24 студзеня 2006 года. З улiкам палажэнняў гэтага дагавора, па новым месцы жыхарства пенсii прызначаюцца з першага дня месяца, якi надыходзiць пасля месяца падачы заявы ў кампетэнтную арганiзацыю. Пры гэтым за перыяд з даты спынення выплаты пенсii i да даты прызначэння пенсii па новым месцы жыхарства даплату робiць тая з дзяржаў, якая плацiла пенсiю да пераезду. Паводле iнфармацыi ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавiцкага гарвыканкама, аддзяленнем Пенсiйнага фонду Расii па Новасiбiрскай вобласцi 9 снежня сума вашай пенсii за студзень—сакавiк 2008 года была накiравана ў Беларусь паштовым пераводам. Што ж да пытання наконт вылiчэння пенсii ў нашай краiне, то мiнiстэрствам дадзена даручэнне ўпраўленню па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Баранавiцкага гарвыканкама праверыць дакладнасць прымянення ў адносiнах да вас нормаў мiждзяржаўнага дагавора, i ў тым лiку — вылiчэння пенсii. Аб вынiках праверкi ўпраўленне праiнфармуе вас дадаткова. ( — Мая жонка з’яўляецца iнвалiдам-чарнобыльцам III групы паводле 18 артыкула. Цi можа быць зроблены пераразлiк пенсii за кожныя 24 месяцы работы пасля яе прызначэння? I другое. Цi зможа жонка ў 45 гадоў перайсцi з пенсii па iнвалiднасцi на пенсiю па ўзросце. I цi будзе сэнс у такiм пераходзе? Уладзiмiр Васiльевiч, Лунiнецкi раён — Артыкул 69-1 Закона "Аб пенсiйным забеспячэннi" вызначае: пенсiянеру, якi атрымлiвае пенсiю па iнвалiднасцi (незалежна ад яе прычыны) i адпрацаваў 24 месяцы з больш высокiм заробкам, налiчваецца новы iндывiдуальны каэфiцыент з гэтага больш высокага заробку — у дадзеным выпадку з адпаведнай заявай неабходна звярнуцца ва ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне па месцы жыхарства. Прычым трэба мець на ўвазе, што заробак для пераразлiку пенсiй можа вызначацца толькi паводле агульных нормаў, у прыватнасцi, сёлета за любыя 14 з апошнiх 24 гадоў работы, у 2009 годзе — за любыя 15 з апошнiх 25 гадоў i гэтак далей. Што да датэрмiновага выхаду на пенсiю, то такое права прадугледжана артыкулам 47 Закона "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, якiя пацярпелi ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Так, асобам, што атрымалi прафесiйнае захворванне, звязанае з прамянёвым уздзеяннем на работах па эксплуатацыi Чарнобыльскай АЭС або ў зоне эвакуацыi (адчужэння), а таксама асобам, якiя сталi iнвалiдамi ў вынiку наступстваў катастрофы, пенсii па ўзросце прызначаюцца незалежна ад працягласцi працы ў шкодных умовах: мужчынам — пасля дасягнення 50-гадовага ўзросту i пры стажы працы не меншым за 20 гадоў, жанчынам — пасля дасягнення 45-гадовага ўзросту i пры працоўным стажы не меншым за 15 гадоў. Прычым, Уладзiмiр Васiльевiч, заўважым, што пытанне аб мэтазгоднасцi пераходу з пенсii па iнвалiднасцi на пенсiю па ўзросце таксама будзе разгледжана ўпраўленнем па працы, занятасцi i сацыяльнай абароны па месцы атрымання пенсii. ( — Патлумачце, як i на якiх умовах можа пайсцi на пенсiю за выслугу гадоў мужчына-настаўнiк дапаможнай школы? У прыватнасцi, у якiм узросце можна выйсцi на такую пенсiю, колькi для гэтага трэба спецыяльнага стажу i за якi час павiнен быць гэты стаж? Мiкалай Аляксандравiч, г. Шаркоўшчына — Паводле 48 артыкула Закона "Аб пенсiйным забеспячэннi", права на пенсiю за выслугу гадоў маюць асобныя катэгорыi педагагiчных работнiкаў: мужчыны пасля дасягнення 55-гадовага ўзросту i пры наяўнасцi не менш чым 30 гадоў спецыяльнага стажу i жанчыны пасля дасягнення 50-гадовага ўзросту i пры наяўнасцi не менш чым 25 гадоў спецыяльнага стажу. Пры гэтым кола асобаў, якiя маюць права на такую пенсiю, вызначана Пералiкам устаноў, арганiзацый i пасад, зацверджаным пастановай Савета Мiнiстраў ад 1 снежня 1992 года № 724. Настаўнiкi дапаможных школ у гэты Пералiк не ўвайшлi, адпаведна, права на пенсiю за выслугу гадоў iм не даецца. Сяргей ГРЫБ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi чытачоў "Звязды" адказваюць намеснiк начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрст
|
|