21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сяргей Дубаве. СВАБОДА. «Аблава» на БТ

26.08.2009 15:00 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Сяргей Дубавец. Пісьменнік, журналіст, выдавец. Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Мазыры. Пісаў усё жыццё, шмат і ва ўсіх жанрах, пераважна — у палемічным. Выдаў некалькі кніг эсэістыкі і прозы. Асноўная тэма творчасці — шуканне ўласнае тоеснасці беларуса ў сваёй краіне і ў свеце, у гісторыі і ў космасе. Быў рэдактарам газет «Свабода» (1990) і «Наша Ніва» (1991). З 1997 мае на Радыё Свабода аўтарскую перадачу «Вострая Брама». Гадоў дзесяць таму ішлі мы зь перакладчыкам Білам па 24-й вуліцы ў Вашынгтоне й разважалі пра розьніцу ва ўладкаваньні жыцьця ў нас, у постсавецкай Беларусі, і ў іх, у Штатах.

Неяк тут, падалося мне, утульней існаваць, бо не натыкаешся на кожным кроку на ідыётаў, маньякаў і садыстаў, і твой лёс не апынаецца ў руках прадстаўнікоў «вахцёрскае ўлады» — маленькіх начальнікаў, якім так цесна ў рамках сваіх паўнамоцтваў, што яны іх увесь час перавышаюць. І ўсё гэта адбіваецца на табе — на тваім душэўным і фізычным стане. Часам дастаткова аднаго погляду якой-небудзь гаспадыні пашпартнага стала, каб дзень быў сапсаваны, а ў сэрцы пасялілася нязбыўная туга па чалавечнасьці.

Біл мяне «супакоіў». Ідыётаў, маньякаў і садыстаў у Штатах ніяк ня менш, чым у былым СССР (некалі Біл вучыўся ў Маскве), а на яго думку, нават і шмат больш. Проста сыстэма збудаваная такім чынам, што звычайнаму грамадзяніну сустрэцца зь імі на «вахцёрскіх» пасадах амаль немагчыма. Тут нават самы апошні садыст, калі ня хоча страціць працу, мусіць усьміхацца кліентам.

У прынцыпе, мне ўсё адно, як ён усьміхаецца — нацягнута, дзяжурна або шчыра. Галоўнае, каб не чапляўся без прычыны й не наяжджаў, не пераходзіў тую рысу прыстойнасьці, што ўтварае паміж людзьмі дыстанцыю дзеля іх жа камфортнага суіснаваньня.

А згадалася мне гэтая размова ўчора, калі глядзеў наша прапагандысцкае тэлебачаньне — перадачу навін. Сюжэт паказвалі пра «злосных неплацельшчыкаў квартплаты». Голас вядучай адразу заірдзеў радасьцю, а ў кадры зьявіўся міліцыянт, які звоніць у дзьверы неплацельшчыка. «Адчыніце, камісія!» — кажа міліцыянт. «Прыбярыце камэру!» — адказваюць з-за дзьвярэй. «Адчыніце, камісія!» — паўтарае міліцыянт. «Прыбярыце камэру!» — чуецца той самы адказ.

Але камэру не прыбралі (бо для яе ўсё гэта й задумлялася), дзьверы, адпаведна, не адчыніліся, і міліцыянт прыгразіў выклікаць неплацельшчыка позвай. Інцыдэнт быў вычарпаны. Сышлі без «здабычы».

Далей былі іншыя кватэры, насельнікі якіх ня ведалі сваіх правоў так, як ведаў іх першы. І трэба было бачыць, зь якім драпежным азартам бэтэшная камэра ўрываецца ў адчыненыя дзьверы — на забароненую ёй тэрыторыю прыватнага жыльля, як «смакуе» аблезлыя сьцены ваннай, як радасна сьлепіць беднага гаспадара сваёй лямпай...

Перад вачыма жыва паўстаў вобраз сталінскіх арыштаў, калі за ўпаўнаважанымі НКВД увязваўся карэспандэнт якой-небудзь «правды». Тая самая радасьць загоншчыка, які «пры ўладзе», а значыць, і сам трохі ўлада, а ўлада — гэта калі на каго-небудзь наступаеш, прыніжаеш, шчэміш... Гэты псыхалягічны вобраз дакладна выпісаў Васіль Быкаў у сваёй аповесьці «Аблава», якую нядаўна зьнялі са школьнай праграмы, і цяпер я разумею — чаму.

Праўда, цяпер ня трыццаць трэці год. І сучаснае тэлевізійнае «раскулачваньне» было хутчэй пастановачным. Аказалася, што людзі пратэрмінавалі квартплату за два месяцы. І не карэспандэнт увязаўся за ўпаўнаважаным, а бэтэшнікі самі паклікалі з сабой міліцыянта. Навошта? Каб «злавіць свой кайф» — уволю нацешыцца зьдзекам зь ніяк не гатовых да гэтага зьдзеку людзей. Столькі жывадзёрскага натхненьня было ў карэспандэнцкім камэнтары! Столькі вясёлага садызму ў карцінцы, што міжволі згадаліся загоншчыкі з Быкаўскае «Аблавы» й падумалася — вось так яно ўсё ў 1933-м і было, і нікуды ня дзелася...

Марна казаць, што бэтэшнікі парушылі закон, бо маленькай уладзе заўсёды цесна ў сваіх рамках. Марна казаць, што твая свабода сканчаецца там, дзе пачынаецца свабода іншага, бо маленькая ўлада паводле прыроды сваёй ёсьць несвабода. Марна апэляваць да тых бэтэшнікаў, бо годнасьць і павага да чалавека для іх — пусты гук. І наступаюць яны на гэтыя паняткі з асаблівым задавальненьнем і бравадай. Дастаткова згадаць шпрыцы з порначасопісамі на Плошчы ў 2006-м — яшчэ адну пастаноўку «Аблавы» на БТ.

... А Білу я тады сказаў, што па-мойму ня так важна, колькі ў краіне ідыётаў і маральных выраджэнцаў, калі ўсё ўладкавана так, што я іх ані бачу, ані чую, ані адчуваю на сабе іхнага зьдзеку. Меркаванні калумністаў могуць не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.
Запрашаем чытачоў абмяркоўваць артыкулы на форуме, прапаноўваць для ўдзелу ў праекце новых аўтараў або ўласныя матэрыялы.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика