Леанiд Заiка: У святочную ноч сяду за фартэпiяна...
Леанiд Заiка: У святочную ноч сяду за фартэпiяна...
На традыцыйнае пытанне, з якiм настроем вы сустракаеце Новы год, ён адказаў нечакана бадзёра: "З задавальненнем i аптымiзмам". І гэтым моцна" здзiвiў. Апошнiм часам Л. Заiка, вядомы незалежны беларускi эканамiст, старшыня Савета аналiтычнага цэнтра "Стратэгiя", на старонках нашай газеты абмяркоўваў надзённыя, але малапрыемныя тэмы, у прыватнасцi, перспектывы рэальнага сектара эканомiкi нашай краiны ва ўмовах сусветнага фiнансавага крызiсу. I вось такi нечаканы аптымiзм.
— Леанiд Фёдаравiч, дык чаму i чым вы асабiста задаволеныя?
— Леанiд Фёдаравiч, дык чаму i чым вы асабiста задаволеныя?
— Леанiд Фёдаравiч, дык чаму i чым вы асабiста задаволеныя? — У першую чаргу тым, што ў бацькоўскiм доме збяруцца ўсе мае блiзкiя сваякi. Асаблiва я рады таму, што ў Мiнск прыехалi мае два браты i сястра. Жыццё некалi раскiдала нас па прасцягах былога Савецкага Саюза. I сустрэцца ўсiм разам зрэдку выпадае. А вось сёлета пад Новы год сваякi завiталi ў Мiнск. Для мяне гэта i вялiкая радасць i, не пабаюся здацца занадта ўзнёслым, шчасце таксама. Увогуле я жыву паводле правiла: дзякуй Богу i лёсу, што ён даў мне яшчэ адзiн год жыцця, дзякуй усiм тым, хто гэты год быў побач са мной. Ведаеце, з узростам пачынаеш больш цанiць тую дабрыню, якую табе дораць родныя, сваякi, сябры, знаёмыя. Мiж iншым, нядаўна было праведзена сацыялагiчнае апытанне на тэму вечных чалавечых каштоўнасцяў. Большасць рэспандэнтаў дабрыню вылучылi як непраходзячую каштоўнасць. Так што я не адзiны ў сваiх прыярытэтах. Раю i вашым чытачам праяўляць дабрыню i спагадлiвасць да тых, хто будзе на Новы год i ды ўвесь наступны 2009 год побач з iмi. — З гэтай нагоды ў святочную ноч чарка i скварка, як кажуць у народзе, толькi зблiжаюць людзей. Чым будзеце частаваць дарагiх гасцей? — Меню нашага застолля, прызнаюся, кампетэнцыя жаночай паловы, але ўпэўнены, што бедным наш стол не будзе. Як, дарэчы, i стол сотняў тысяч беларускiх сем’яў. Думаю, што пры жаданнi ў пераважнай большасцi нашых суайчыннiкаў ёсць магчымасць сустрэць Новы год весела i са смакам. Не магу ўстрымацца ад спасылкi на статыстыку — такая вось прафесiйная звычка падмацоўваць думкi i тэзiсы лiчбамi i фактамi. Дык вось, сёлета дынамiка росту пакупак на харчаванне была вышэйшай за тэмпы росту валавога ўнутранага прадукту. Прычым насельнiцтва паступова прызвычайвалася да якаснай i больш дарагой ежы, iмпартных прысмакаў напрыклад, морапрадуктаў, агароднiны i садавiны. Увогуле беларусы сталi больш разборлiвымi ў харчаваннi i ў гэтым мы ўсе хутка пераканаемся за навагоднiм сталом. Сярод напояў я аддаю перавагу шампанскаму i якаснаму вiну. Ад моцных напояў ужо амаль адмовiўся. Але для гасцей яны будуць на стале. Мiж iншым, кiнуў i палiць, чаго жадаю ўсiм чытачам "Звязды". — Цi прадбачыцца ў вашай кампанii, акрамя прагляду памiж тостамi тэлевiзiйных канцэртных праграм, нешта асаблiвае, уласцiвае менавiта вашаму дому? — Не ведаю, што вы разумееце як "нешта асаблiвае", але ў святочную ноч я абавязкова сяду за фартэпiяна i выканаю творы сваiх любiмых кампазiтараў. I не толькi класiку. Я таксама ўзгадаю маладосць, калi быў гiтарыстам мiнскага бiт-гурта "Паляне". З тых часоў я люблю выконваць на фартэпiяна любiмыя мелодыi легендарных Бiтлз, Ролiнг Стоўнз i iншых класiкаў сусветнай папулярнай музыкi. — Значыць, возьмеце ў рукi i гiтару? — Упэўнены, хоць усё будзе залежаць ад настрою — як майго, так i маiх гасцей. Але агульная песня за навагоднiм сталом — ведаеце, гэта так па-хатняму. Спяём абавязкова. — Што значыць для вас музыка ў святочную ноч? — Вельмi многае i не толькi ў час святаў. Яна для мяне — суцэльны сусвет, крынiца радасцi i натхнення. Я ўдзячны лёсу, што ў свой час закончыў музычную школу, здольны iграць на некалькiх iнструментах. Увогуле лiчу, што чалавек, якi не навучыўся цi якога не навучылi граць на музычным iнструменце, вельмi многае страцiў у жыццi. Чаму? Мне гэта словамi нават цяжка растлумачыць. — Але асалоду ад музыкi можна атрымлiваць, слухаючы яе прафесiйнае выкананне. Цi так? — I так, i не так. Гэта ўсё ж розныя рэчы. — Зразумела, што на фоне ўпрыгожаных ялiн, святочных рознакаляровых лямпачак i дэкарацый, спажывецкай мiтуснi ў крамах i на кiрмашах, прыўзнятага настрою, якi заўсёды ахоплiвае нас напярэдаднi 31 снежня, нейк не хочацца заводзiць размову вакол крызiсу. Але што рабiць, калi яго пачатак увойдзе ў гiсторыю, бадай, як галоўная падзея 2008 года на планеце? I сапраўды, цi так страшны чорт, як малююць яго асобныя вашы калегi-эканамiсты? — Звычайна напярэдаднi Новага года ўзрастае попыт на ўсялякiя прагнозы, прадказаннi i таму падобнае, але ўстрымаюся ад спробаў зазiрнуць у будучыню. Я сёння хачу быць арыгiнальным i таму толькi адзначу, што наша беларуская перспектыва ў 2009 годзе не такая ўжо i змрочная, як часам яе прагназуюць. — Леанiд Фёдаравiч, тым не менш папрашу вас не ўхiляцца поўнасцю ад размовы на самую надзённую зараз тэму, няхай яна i не з вясёлых. — Ну калi вы настойваеце... — Дык што, ёсць i станоўчыя моманты ў такой з’яве, як крызiс? — Вядома. Як i ў кожнай неадназначнай з’яве. Напрыклад, стануць больш таннымi (прыкладна на 30 працэнтаў) кватэры, легкавыя машыны, таксама iстотна патаннеюць многiя вырабы бытавой складанай тэхнiкi — тэлевiзары, халадзiльнiкi i iнш. Бо на многiя з гэтых тавараў цэны штучна завышаныя, яны пачнуць знiжацца ўжо ў наступным годзе. У прыватнасцi, на замежныя тавары так званых брэндаў, калi iх вытворцы "накручвалi" цэны толькi з-за сусветнай вядомасцi пэўнай гандлёвай маркi. Ды i мабiльныя тэлефоны таксама не павiнны каштаваць столькi, колькi яны каштуюць сёння: пад сотню i больш долараў. Iх нармальны кошт — 15-20 долараў. Бо гэта зусiм не складаная вытворчасць. Змест i галоўнае значэнне крызiсу ў тым, што кожны атрымае сваё: мы — больш танныя цэны, а тыя, хто рабiў вялiкiя грошы (нярэдка без асаблiвых падстаў для гэтага), выдатна зарабляў на кан’юнктуры попыту i росце цэнаў на тыя ж энерганосьбiты, пазбавяцца пэўнай часткi звышдаходаў. Сурова, але справядлiва. Ну, не павiнны быць такiя касмiчныя цэны на жыллё, як у нас. Адзiн з маiх братоў жыве ў Калiнiнградзе. марак, капiтан далёкага плавання. Нядаўна хадзiў у Аўстралiю, дзе быў моцна здзiўлены цэнамi на нерухомасць. Там неблагi дом, зразумела, з усiмi выгодамi, на беразе акiяна па цане супастаўляльны з мiнскай двухпакаёўкай у мiкрараёне старой забудовы. Дарэчы, шведскi сябар брата, таксама марскi капiтан, набыў сабе такi дом у Аўстралii, маўляў, каб было дзе бавiць час пасля выхаду на пенсiю. Ды i мой цяпер зараз задумаўся, цi не пайсцi па прыкладу шведа. — Значыць, крызiс не сапсаваў вам пераднавагоднi настрой? — Скажам так: не ў той ступенi, каб быць змрочным напярэдаднi сустрэчы Новага года. Ды i чытачам "Звязды" параiў бы не бачыць у крызiсе толькi негатыў. У свеце ўсё адносна, i абсалютнай стабiльнасцi не было, няма i не будзе нiколi i нi ў чым. Як за пахмурнымi халоднымi днямi прыходзiць цёплае i сонечнае надвор’е, так i ў эканомiцы пасля крызiсу наступяць гады ўздыму i развiцця. Гутарыў Леанiд Лахманенка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На традыцыйнае пытанне, з якiм настроем вы сустракаеце Новы год, ён адказаў нечакана бадзёра: "З задавальненнем i аптымiзмам". І гэтым моцна |
|