21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Уся праўда пра быкоў

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уся праўда пра быкоў

Cорам сказаць — год быка прыйшоў, а на Беларусi i быка днём з агнём не адшукаеш. Яшчэ карову той-сёй трымае. А з быка якая карысць? Лепей грошыкi аддаць, ды Рагулю да кавалера ў калгас звадзiць на спатканне. Ну ды ў гэты Новы год няможна без быкоў — таму камандзiравалi мяне з рэдакцыi да быкоў. Не, не на спатканне, а, так бы мовiць, на iнтэрв’ю. Каб у кожнага чытача быў пад Новы год уласны бык, хаця б i на газетнай паперы.

Там, дзе жылi Радзiвiлы...

 

Cорам сказаць — год быка прыйшоў, а на Беларусi i быка днём з агнём не адшукаеш. Яшчэ карову той-сёй трымае. А з быка якая карысць? Лепей грошыкi аддаць, ды Рагулю да кавалера ў калгас звадзiць на спатканне. Ну ды ў гэты Новы год няможна без быкоў — таму камандзiравалi мяне з рэдакцыi да быкоў. Не, не на спатканне, а, так бы мовiць, на iнтэрв’ю. Каб у кожнага чытача быў пад Новы год уласны бык, хаця б i на газетнай паперы.

І паехаў я не куды-небудзь у вёску Глухую Невядомага павета, а ў Нясвiж. Ага, той самы, дзе Радзiвiлы жылi i давалi дыхту ўсёй Еўропе. У Нясвiжы ёсць фiлiял мiнскага племпрадпрыемства, дзе пад адным дахам жывуць аж 139 быкоў. Ды не якiх-небудзь там абы-якiх, а высокакаштоўных — з радаслоўнай да трэцяга калена!

Гэтым фiлiялам кiруе дырэктар Аляксандр Грыгаровiч. Сам мясцовы. На прадпрыемства патрапiў у 1981 годзе ды так i застаўся тут. I, я так мяркую, не дарма — сёння Нясвiжскi фiлiял племпрадпрыемства падобны не на калгас 30-х гадоў, а на еўрапейскую ферму: беленькiя адрамантаваныя будынкi з чырвоным дахам, навагодняя ёлачка на ўваходзе з падсветкай уначы, пастрыжаныя газончыкi, душы для супрацоўнiкаў... Ды i што казаць: нават у прыбiральнях ручнiкi вiсяць!

— Раней было не так, — кажа Аляксандр Мiкалаевiч. — У 1999 годзе пазнаёмiлiся з венграмi, i яны паабяцалi прадаць быкоў. Але каб яны не на прывязi трымалiся, а ў вальерах. Мы клеткi зрабiлi. Венгры прыехалi да нас у 2000 годзе, паглядзелi i... падарылi 4 быка. А я паабяцаў, што за тры гады мы зробiм усё астатняе так, як у iх. I зрабiлi нават яшчэ лепей! Так што зараз ужо яны рамонт робяць, даганяюць нас, — смяецца дырэктар.

Iдзе бычок, хiстаецца...

Спяшаюся, значыць, распавесцi вам пра жыццё герояў 2009 года. Стаяць яны ў асобных вальерах або на прывязi. Спяць на драўлянай падлозе. Паiлку маюць аўтаматычную. Харчы падносяцца людзьмi — на 10-14 быкоў персанальны "афiцыянт".

Меню на працягу года пастаяннае: за суткi кожны бык атрымлiвае 10-12 кiлаграмаў сена, 4-5 кiлаграмаў спецыяльнага камбiкорму, 300 грамаў сухога малака, 200 грамаў цукру, а таксама мiнеральныя i вiтамiнныя дабаўкi.

Карацей, жыццё iдзе па раскладзе: нават цiхая гадзiна ёсць, калi ў памяшканнях племпрадпрыемства нiхто з супрацоўнiкаў не мае права хадзiць, каб жывёл не трывожыць. Абавязковыя паслугi сэрвiсу — цырульня i душ. Так-так, цёплы душык са шланга з мылам. Ну а калi чакаюцца высокiя госцi — то i з шампунем.

Мяркую, што насельнiкi Несвiжскага фiлiялу добра разумеюць адно аднаго, бо навiна пра карэспандэнтаў "Звязды" хуценька разнеслася па вальерах праз "муканне". Хаця ж родам яны з розных краiн — Канады, Галандыi, Данii, Германii, Венгрыi, Швецыi i, вядома ж, з Беларусi. Вiдаць, "муканне" паўсюль аднолькавае — што ў Нясвiжы, што па той бок Атлантычнага акiяну.

Дарэчы, калi наважыцеся сабе быка набыць пародзiстага, то маральна падрыхтуйцеся да страты аўтамабiля: малады бычок каштуе у межах 3 тысяч еўра, дарослы бык — у межах 5 тысяч. Ну, як, не слабая iншамарка!

Пра "гэта" :)

Во! Я ж так i не расказаў, у чым заключаецца глабальны сэнс утрымання быкоў. Правiльна, малака ад iх не дачакаешся, але затое гэтыя 139 "джэнтльменаў" забяспечваюць цалкам патрэбы каровак Мiнскай вобласцi ў нараджэннi "дзяцей". А прасцей кажучы, кожны бык адзiн раз у тры днi ахвяруе семя на карысць жывёлагадоўлi. У сярэднiм па 4 грамы за раз. А з гэтых чатырох грамаў лабаранты племпрадпрыемства робяць ажно каля сотнi доз i замарожваюць у вадкiм азоце. Дарэчы, адна доза каштуе каля 1 — 1,5 долара. Iх за адзiн раз бык дае каля сотнi. Раз у тры днi. На працягу 10-12 гадоў. А быкоў тут — 139. Цiкавая арыфметыка, праўда?

А Аляксандр Мiкалаевiч можа лiчыць сябе дырэктарам не племпрадпрыемства, а Нацбанка — зараз у памяшканнях лабараторыi ў металiчных баках з вадкiм азотам захоўваецца каля 8 мiльёнаў доз семя быкоў. А гэта па самых сцiплых падлiках — 8 мiльёнаў долараў!

Так што кожны бык акупляецца ўжо праз 3 месяцы. I гадоў дзесяць прыносiць прыбытак прадпрыемству. Аднаго вось мне шкада: на племпрадпрыемстве нiводнай кароўкi няма. Таму так i растуць быкi, не пабачыўшы за жыццё жанчыны-каровы. Эх, хоць бы iм фотаздымкi каровак павесiлi... Цi фiльмы, якiя паказвалi. Пра жыццё кароў з канала "Энiмал плэнет".

Жыццёвы гараскопчык

Зараз куды нi плюнь, паўсюль нейкiя гараскопы на наступны год. I як апрануцца трэба ў навагоднюю ноч, i як паводзiць сябе на працягу года. Я вунь пачытаў у iнтэрнэце пра сябе, што для "тыграў" гэты год будзе, цытую, "цяжкi i паскудны". I як во мне жыць? Ай, няхай ён гарыць, гэты ўсходнi гараскоп! Трымайцеся лепей нашых, беларускiх парадаў, так бы мовiць, ад жыцця. Аляксандр Грыгаровiч распавёў, што з быкамi трэба асцярожна абыходзiцца. Ласкава. I нi ў якiм разе не крыўдзiць. Тады i яны цябе не пакрыўдзяць. I яшчэ: бык не любiць алкаголю: на падпiтку цi з пахмелля да яго лепей не падыходзiць — вельмi раззлуецца i можа забiць. Так што матайце на вус i сем разоў падумайце, перад тым, як ужываць алкаголь у новым годзе!

Павел БЕРАСНЕЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Cорам сказаць — год быка прыйшоў, а на Беларусi i быка днём з агнём не адшукаеш. Яшчэ карову той-сёй трымае. А з быка якая карысць? Лепей грошыкi адда
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика