Блог Адама Глобуса. Мама і Камю
5 января 2009 ОтКлик
TUT.BY Заўтра маёй маме споўніцца семдзесят пяць. Пайду яе віншаваць. Разам з дачкой схаджу. Мне пяцьдзесят, дачцэ двадцаць пяць, а маме ўжо семдзесят пяць гадоў. Такія круглыя лічбы, яны мяне нават радуюць, мне радасна ад таго, што маме семдзесят пяць, а я магу да яе зайсці і выпіць кавы і пагаварыць пра ўсё на свеце. Нават пра шэрую мыш магу паслухаць. Мыш гуляе па мамінай кватэры, і ніякія мышабойкі яе не бяруць, не спакушаецца яна калбасою ў пастках. Выходзіць з-пад лядоўні, глядзіць на маму, слухае, як тая просіць яе нічога не псаваць, і сыходзіць пад лядоўню. Мама перажывае, што мыш можа перагрызці які электрадрот, а тады можа і пажар ушчацца. Усе мамы за нешта перажываюць, а дзеці і ўнукі павінны перажываць за бацькоў і дзядоў. Такі ў нас парадак рэчаў. Гады два таму, мама мне сказала, каб я меней ёй тэлефанаваў і не так часта заходзіў, бо яна бачыла мае горкія перажыванні татавай смерці. “Не хачу, каб мая смерць табе прынесла столькі болю, як смерць твайго бацькі. Мы з табою павінны крыху атдаліцца, каб цябе не так моцна прыгнятала мая смерць ” Мама мудры чалавек, разумны, разважлівы і спакойны. Калі яна думае, што нам так будзе лепей, значыць так і будзе. Веру я маме. А Камю я не веру. Далей >>> Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
5 января 2009 ОтКлик TUT.BY Заўтра маёй маме споўніцца семдзесят пяць.
|
|