21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Да сям’і, як у госцi?

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Да сям’і, як у госцi?

Сусветны фiнансавы крызiс трохi закрануў i нашу сям’ю, якая жыве паводлде прынцыпу так званага "гасцявога шлюбу". І чым у такiм выпадку ён адрознiваецца ад распаўсюджанага — агульнага сямейнага бюджэту? Напрыклад, у апошнiя днi часцей, чым раней, чую: "Тата, давай грошы" (так любiць звяртацца да мяне мацi нашых дваiх маленькiх дзяцей). Маўляў, цэны растуць (праўда, чуў я гэта i да пачатку крызiсу), а ты не ведаеш, колькi каштуе кiлаграм мяса. Пры гэтым даеш нам на жыццё вось ужо даўно адну i тую ж суму... Каханая памыляецца. I акрамя "абавязковага мiнiмуму" штомесяц — часта некалькi разоў на тыдзень атрымлiвае "дадатковыя сродкi": на цацкi дзецям, памаду для сабе, на фарбу для валасоў... Яшчэ — пойдзеш да нас, купi ў краме смятану, бананы дзецям, пельменi i... А тут пачалi дзецi хварэць... I хто, дарэчы, такiя цэны прыдумвае на лекi? Безумоўна, сума выходзiць "кругленькая", некаторыя зарплату такую не атрымлiваюць. А "дэкрэтныя"? Памперсы колькi каштуюць i толькi iх трэба малому дзiцяцi — ведаеце? А яшчэ на адзенне неабходныя грошы i iнш. У гэтым сэнсе я цалкам на Яе баку.

Наогул, чым з Ёй спрачацца наконт таго, што ў вынiку мне застаецца мiзэр грошай, лепш i не думаць пра гэта, а лiшнi артыкул напiсаць. Зразумела, пераважная большасць грошай з ганарару пойдзе ў "гасцявы фонд". Надрукуйце артыкул, калi ласка! Не для сабе прашу. Дапамажыце фiнансава дзецям!

Напэўна, нейкiя вельмi эмацыянальныя чытачкi скажуць потым: "Вось скардзiцца на ўсю краiну, яшчэ нечым незадаволены?". Задаволены. Праўда. Ужо гадоў пяць, калi лiчыць, што гiсторыя канкрэтнага "гасцявога шлюбу" пачыналася з цяжарнасцi...

Калi падлiчыць, колькi, бывае, застаецца грошай тату, ну — чвэрць ад усей зарплаты, меней — болей. Як жа жыць на гэтыя грошы? Падкормлiвае мацi — пенсiянерка, з якой жыву i фактычна "працую" ў карпункце. I з працай мне пашанцавала — сядзi сабе дома i пiшы. Гэта так многiя думаюць.

Каб неяк папоўнiць фактычна два сямейныя бюджэты, хочацца знайсцi падпрацоўку. Ды начальства такое трапiлася, даводзiцца гэта рабiць "паводле партызанскага прынцыпу". Напэўна, iх асабiсты дэвiз — каб ты жыў на адну зарплату? А жонка наадварот: "А чаму ты болей нiкуды не пiшаш?". I каго я больш кахаю? Зразумела, начальства!? I "дзецi нашы сумесныя" — нумары газеты!

Такiх жа "гасцявых бацькоў", як я, напэўна, нямнога. Гэта пакуль, пра што трохi нiжэй. Дарэчы, адна дзяўчына — музейны работнiк, памятаецца, назвала пры нашай сустрэчы такi вiд сямейных стасункаў амаральным. I чаму так? Лепш жыць разам, каб праз некалькi гадоў плацiць алiменты, што робяць некаторыя мае таварышы? А чым "прыгажэйшы" так званы грамадзянскi шлюб? Вось часта чытаю мiлiцэйскiя зводкi: сужыцель пабiў пасля сумеснага застолля...

Прагноз навукоўцаў адназначны — менавiта "гасцявы шлюб" гадоў праз 15 — 20 можа стаць звычайнай формай iснавання сям’i. Вядома, шкада. Але ж былi ў гiсторыi i "групавыя шлюбы", i матрыярхат. I напэўна, "сацыёлагi" старажытнасцi таксама перыядычна "бiлi трывогу"? I iх за гэта.

У нас, напэўна, гасцявыя шлюбы патроху "сталi моднымi" ў вынiку чарговай сэксуальнай рэвалюцыi, што пачалася ў гады савецкай "перабудовы". Ёсць меркаванне — "гасцявыя шлюбы" ўзнiкаюць з-за таго, што Ён i Яна баяцца сумеснай адказнасцi за быт. Вядома ж, што менавiта быт часта i вораг кахання. А тут кожная сустрэча як свята, i тыя ж бытавыя пытаннi можна вырашаць незалежна ад формы шлюбу. Цi не так?

Толькi не верце тым, хто можа сказаць: жанчына i ў гасцявым шлюбе мiжволi марыць аб "класiчным". Калi дваiх усё задавальняе — чым гэта дрэнна? Безумоўна, на выхаваннi дзяцей такая форма "бацькоўства" не можа дрэнна не адбiвацца. Прыйшоў бацька на выхадныя, зазiрнуў у рабочы дзень на некалькi гадзiн. Дрэнна, скажуць крытыкi? А калi тата — вадзiцель далёкiх рэйсаў альбо мо палярнiк?

Што датычыцца рэўнасцi, то калi захочаш, i са штампам у пашпарце "пойдзеш налева". Праўда, зрабiць гэта значна цяжэй. Але "затрымаўся на працы", "паехаў у камандзiроўку" — ну, мужчыны ведаюць, што прыдумаць.

Нiякiм чынам не хочацца, каб чытачы зрабiлi выснову — вось рэкламуе "гасцявы шлюб"! Ды не! Мы ўсе такiя розныя. I прынцыпы, лад жыцця таксама. Я недзе чытаў, што "гасцявыя шлюбы" прыдумалi мужчыны, але яны ўсё болей падабаюцца жанчынам, бо i гатаваць яму штодня не трэба, мыць, ды i не будзе патрабаваць вярнуцца ад сяброўкi да пачатку вячэрнiх тэленавiнаў.

Калi ўжо ў мужчыны альбо жанчыны... некалькi гасцявых шлюбаў (асабiста не ведаю такiх прыкладаў, хоць па расiйскiм тэлебачаннi паказвалi). Але ж iснуюць i гарэмы! Цiкава — а як на iх iснаваннi адбiваецца фiнансавы крызiс? Гатовы хоць сёння паехаць у камандзiроўку, напрыклад, у Эмiраты, каб вывучыць тэму i расказаць вам.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сусветны фiнансавы крызiс трохi закрануў i нашу сям’ю, якая жыве паводлде прынцыпу так званага "гасцявога шлюбу". І чым у такiм выпадку ён а
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика