21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прынцэса Аль Саід

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Прынцэса Аль Саід

Расказваеш-расказваеш казкi, i сам не заўважаеш, як апынаешся ў казцы. Ты трапляеш не ў простую тутэйшую казку, а ў казку арабскую, там, дзе тысяча i адна ноч. Учора ўночы прыйшла эсэмэска, што мая добрая знаёмая Вiкторыя цяперака прынцэса Аль Саiд. Але ўсё трэба распавесцi ад самага пачатку... Пачалося тое даўно... Мне было чатырнаццаць, i я марыў змянiць сваё жыццё. Школа, з яе занудствам i пахам хлоркi, так абрыдла, што я вырашыў паступiць у мастацкую вучэльню. Там займалiся мае старэйшыя таварышы — Валодзя i Анатоль. Да iх я i прыйшоў. Анатоль пiсаў карцiну "Вяселле", а Валодзя — "Акоп". Іх сяброўка Люда пруткамi вязала шкарпэтку. Маленькая Люда сядзела пад вялiкiм палатном, на якiм быў намаляваны эшафот з шыбенiцаю i нарадавольцамi. Змагары за волю чакалi смяротнага пакарання, а Люда спакойна вязала, бо сваю карцiну яна скончыла. Побач з палатном Люды стаяла палатно не скончанае, на iм была балетная студыя з артыстамi ў чорных майках i чорных трыко. Выкладчык Дубар казаў, што трэба маляваць артыстаў з натуры, а Зарына — аўтарка палатна з балетнай студыяй — адказвала, што ёй няма дзе ўзяць натуршчыкаў. Выкладчык Дубар паглядзеў на мяне i спытаўся, што я раблю сярод дыпломнiкаў. Я прамаўчаў. Тады Дубар прапанаваў Зарыне памаляваць мяне. Сказаць выкладчыку, што мне трэба рыхтавацца да iспытаў i ў мяне няма часу пазiраваць, я, вядома, мог, але я падумаў: можна пазiраваць i рыхтавацца адначасова. Зарына прынесла мне чорнае трыко i чорную майку. Я стаяў i вучыў вершы, а Дубар з Зарынаю малявалi. Я вучыў верш Цёткi пра бурнае мора i цара, якога абавязкова трэба павесiць. Люда вязала шкарпэтку, а Валодзя i Анатоль мне зайздросцiлi. Ты падабаешся самай прыгожай дзяўчыне ў мастацкай вучэльнi!.. Казалi яны. Ну i што з таго? Яны не разумелi майго раўнадушша да прыгажосцi Зарыны. Для мяне Зарына была проста мастаком, якому спатрэбiўся натуршчык на некалькi сеансаў. Безумоўна, я змог здзiвiць i Зарыну i Дубара тым, што ведаў харэаграфiю. Раней я думаў, што чортава харэаграфiя ў маiм мужчынскiм жыццi нiколi не спатрэбiцца. Iншая рэч акрабатыка, якую я любiў. Акрабатыкай i харэаграфiяй я займаўся ў секцыi фiгурнага катання. У першым класе мне хацелася катацца на каньках, як хлопчыку Каю з казкi Андарсана пра ўсёмагутную Снежную Каралеву. Мяне запрасiлi ў секцыю фiгурнага катання i я пракатаўся ўсю зiму, а вясною празаймаўся акрабатыкаю i харэаграфiяй. Таму пазiраваць у якасцi артыста балета ў мяне атрымлiвалася выдатна. Дубар i Зарына былi мне ўдзячныя. I ўсе чатыры гады, пакуль я займаўся ў мастацкай вучэльнi, Дубар мною апекаваўся, дапамагаў у цяжкiя хвiлiны, а iх, павер ты мне, хапала. А Зарыну я больш нiколi i не бачыў. Я зусiм пра яе забыў, i можа нiколi б i не згадаў, каб у мяне дома не з’явiлася Вiкторыя. Яна фатаграфавалася ў маёй жонкi...

Скажу праўду, я ведаю далёка не ўсiх, хто фатаграфуецца ў маёй жонкi. Яна здымае так шмат, яна фатаграфуе столькi жанчын, што я проста не магу ўсiх ведаць. Але Вiка вылучылася тым, што яе твар быў знаёмы, я пацiкавiўся i высветлiў, што Вiкторыя — дачка Зарыны, якой я пазiраваў у чорным трыко i чорнай майцы. Вiка сказала мне пра тое, што Зарыны даўно няма. Заўчасная смерць яе мамы прымусiла мяне ставiцца да Вiкторыi па-бацькоўску. Такое прыязнае i цёплае стаўленне мела свае наступствы... Аднойчы яна прывяла ў маю майстэрню прынца Шабiба Аль Саiда. Шабiб паразважаў пра мой жывапiс i набыў палатно ў падарунак для свайго старэйшага сына архiтэктара. Прынцы з Амана могуць сабе дазволiць набываць творы не толькi вялiкiх мастакоў з вялiкiх краiн, але i творы звычайных мастакоў з краiн маладых i малавядомых. Вiкторыя таксама звезла ў Парыж два мае палатны. З Парыжа Шабiб з Вiкаю паехалi ў Аман, адкуль i прыйшло паведамленне, што наша Вiкторыя цяперака прынцэса Аль Саiд.

Вядома, я парадаваўся за прынцэсу Аль Саiд, але мне захацелася вярнуцца ў мiнулае, вярнуцца ў прасторную майстэрню, дзе мае таварышы Валодзя i Анатоль пiсалi карцiны "Акоп" i "Вяселле", дзе Люда вязала пруткамi ваўняную шкарпэтку. Вярнуцца i сказаць Зарыне, што яна народзiць дачку, якая стане сапраўднай прынцэсаю з казкi, дзе тысяча i адна ноч.

Адам ГЛОБУС.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Расказваеш-расказваеш казкi, i сам не заўважаеш, як апынаешся ў казцы. Ты трапляеш не ў простую тутэйшую казку, а ў казку арабскую, там, дзе тысяча i
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика