21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сам Бог рад, калі ў хаце лад...

26.08.2009 10:43 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сам Бог рад, калі ў хаце лад...

(Заканчэнне. Пачатак у нумары за 31 снежня.)

Адсюль i дзеяслоў дзедаваць — раскашавацца ў ядзе, есцi як на Дзяды...

Нават кормны кабан, якога гадавалi на мяса да Дзядоў, меў адмысловую назву дзедавiк.

Акрамя сваяцкiх адносiнаў словы дзед i бабка захавалi на дзiва шмат значэнняў у сваiх пераасэнсаваннях: колькi розных прадметаў называлася гэтымi словамi! Не будзем згадваць пра тых, якiя маюць зыходным слова дзед. Нават куды меншая па багаццi бабка i тая што значыла! Тут i маленькая прылада, на якой кляпалi касу, тут i дзесятак снапоў, пастаўленых для прасушкi i накрытых адным з iх, i звараная яда з расцёртай бульбы... Кожны з нас, паходжаннем з вяскоўцаў, добра прадоўжыць такi словаспiс.

Але ж былi яшчэ бабiны — свята ў гонар павiвальнай бабкi. На другi дзень Нараджэння Хрыстова ўвечары муж i жонка, у якiх бабка-павiтуха прымала нованароджанае дзiця, прыходзiлi да яе з пачастункам.

Было i слова бабiць — прымаць дзiця ў парадзiхi, рэзаць i завязваць пупок, упершыню купаць малое...

Цяпер даўно ўжо ўсе гэтыя функцыi перададзены адмысловай медыцыне.

Але маё пакаленне, ды i пазнейшае, народжанае ў вайну, удзячнае i абавязанае гэтым бабкам павiтухам...

Далей за дзеда i бабку — прадзед i прабабка. З-за невялiкага агульнага даўгалецця даўней яны не так часта сустракалiся ў жыццi: праўнук цi праўнучка на руках у прадзеда цi прабабкi.

I калi гэта здаралася, бачылi ў тым знак Божай ласкi i казалi пра таго прадзеда цi прабабку: яны будуць у раi.

Дзякуй Богу, мы з жонкаю дачакалiся праўнучкi, i я навучыў яе ў тры з палавiнаю гады чытаць цэлымi словамi...

За прадзедамi i прабабкамi ў глыбiню стагоддзя — прапрадзеды i прапрабабкi, а яшчэ далей прашчуры. А ўсе маладзейшыя пакаленнi ў адносiнах да iх — нашчадкi.

I якое шчасце было ў маладой, калi яна iшла замуж у мужаву хату, дзе не было нi ятроўкi (жонка аднаго брата ў адносiнах да жонкi другога брата), нi залоўкi (мужавай сястры), з жанчын — толькi адна свякроў (мужава мацi), якая ўжо не прымервала нявестку (сынавую) да свае дачкi або да нявестак другiх сваiх сыноў.

Можа i вам даводзiлася чуць такiя размовы мiж знаёмымi жанчынамi.

— Ну, як, пажанiла сваiх дзяцей?

— Ды ўжо ж, дзякуй Богу. Зяць то трапiўся добры. Не п’е, не курыць. Дачка яшчэ ляжыць у пасцелi, а ён ужо нясе ёй снеданне. Адно каханне, дый годзе...

— А як сын?

— Ат, i не пытайся. Нейкая няўдалiца. Не ўстане рана. Ляжыць i чакае, каб мой сын ёй у пасцель каву нёс. Якая ж гэта жонка?

Чулi? Дык так яно... Сынавая i зяць — постацi часта вельмi адметныя, пра што i прыказка сведчыць: "Як убачыць мацi зяця на дачцэ, то як золата ў руцэ, а як сына на нявестцы, то як г... на трэсцы".

I хоць пра зяця кажуць: "зяць любiць узяць", але "зяць на двор — чарка на стол", "як зяць у хату — цешча за яечню".

Усё ж узаемаадносiны мiж жончынаю мацi — цешчаю — i зяцем не заўсёды складвалiся лёгка. На жончынага бацьку — цесця — крыўды ў зяця прыказкамi не засведчана, а пра цешчу ўсё ж ёсць, нават на ўзор языкаломкi: "Быў у цёшчы, рад уцёкшы".

А цяпер уявiце сялянскую хату, гэта ж, па сутнасцi, адзiн пакой у сённяшняй гарадской кватэры, хай нават найбольшы. Колькi братоў, жэнячыся прыводзяць нявестак. Бяда была не толькi ў цеснаце, а i з-за адной печы на кухнi.

Бо варылi адначасова. Варыць маладым гаспадыням адна пасля адной не выпадала: дзе ж набрацца гэтулькi дроў?

Вось тут каля печы i таiлiся падчас буркатня, нелады, звадка, грызня, сварка, а то i калатнеча. Скажам, тая цi iншая з нявестак, як падалося другой, ледзь не ўвесь жар падгарнула пад свой гаршчок цi чыгун... Як кажуць, думала мама выйсцi за пана, ажно тата ўзяў.

А калi ў хаце мужава сястра — залоўка — перастарак (старая дзеўка), якую не бяруць замуж? Якiм вокам глядзiць яна на братавую (братаву жонку)?

Тагачасная прыказка памятае: "Лепей дзевяць дзевяроў, чым адна залоўка". (Дзевер — гэта мужаў брат.) Або: "Залоўка горшая за воўка".

А цяпер, як успомнiлiся адпаведныя адносiны, самi паразважайце над такiмi параўнаннямi: "Ноч — мацi, дзень — мачаха, вечар — залоўка, ранiца — ятроўка".

Успомнiлася слова брат i тут жа побачкi з iм пасталi братка, братачка, братанька, брацейка, братухна, братуля, братулька, братан (вялiкi, мажны), братанiч...

Прабачце, загаварыўся: братанiч — гэта пляменнiк ужо, братаў сын, гэтак жа як братанiца — пляменнiца, братава дачка. А сестрыны дзецi — адпаведна сястрэнiч, сестранiца...

Але мы ўжо непрыкметна выйшлi з роднай сям’i i ўвайшлi ў новае сваяцтва.

Бацькаў брат — дзядзька — ажанiўся i яго жонка, хоць i цётка, як i мамiна i татава сёстры, але сваяцтва тут не па крывi, а па шлюбе, а значыць, ёсць i рознiца. Гэта дзядзiна. I даўнейшая прыказка адзначала гэтую рознiцу: "Дзядзiна — крадзена, а дзядзька — свой". "Крадзеная" напамiнала пра старажытны звычай умыкання...

I тут выступала i па-новаму значыла слова стрэча ў адметных выразах. У першай стрэчы — гэта дваюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька). Таму, скажам, дваюрадныя брат цi сястра яшчэ называюцца стрэчныя. Даўней яшчэ вылучалiся стрыечныя (стрый — гэта бацькаў брат). Але сёння дваюрадны, стрыечны, стрэчны (у значэннi сваяцтва) — словы-сiнонiмы.

У другой стрэчы — траюрадны (брат, сястра, цётка, дзядзька). Ёсць выраз i ў трэцяй стрэчы — пра далёкае сваяцтва. Але тут ужо можна ўжыць i такое вызначэнне: дзесятая (сёмая) вада на кiсялi...

Засталося ўспомнiць швагерку i швагра (абодва словы з выбухным гукам г).

Швагерка — жончына сястра, а швагер — брат жонкi або сястры цi швагеркi.

Усе добра ведаюць свата i сваццю ў значэннi асобаў, якiя сватаюць жанiху нявесту цi нявесце жанiха. Але сваты i сваццi — гэта сваяцкiя повязi бацькоў мужа i жонкi памiж сабою. Сват — гэта бацька мужа ў адносiнах да жончыных цi бацька жонкi ў адносiнах да мужавых бацькоў. Гэтак жа як свацця — мацi мужа ў адносiнах да жончыных цi мацi жонкi ў адносiнах да мужавых бацькоў.

Напярэдаднi Новага года — шчадрэц, даўнi звычай адзначаць пераднавагоднi вечар, калi спяваюць шчадроўкi; моладзь ладзiць розныя гульнi, напрыклад, жартоўна выбiрае маладога i маладую i гуляюць "Вяселле Цярэшкi"; хлопцы i дзяўчаты варожаць, цатаюцца ў арэхi (узяўшы ў жменю некалькi лузанцоў, пытаюцца: "Цот цi лiшка?" i калi ты ўгадаў, атрымлiваеш гэтую жменю); загадваюць i адгадваюць загадкi.

З гэтай нагоды i я тут прапаную жменьку сваiх загадак — арэшкаў-лузанцоў.

Як яны нарадзiлiся,

дзед i баба з’явiлiся.

(Унукi).

Усiм вядома:

мажлiваю госцяй

жыве яна дома.

(Дзяўчына на выданнi).

А цяпер такая згадка:

Адзiн бацька, адна мацi

i ў яго, i ў мяне.

Ён мне брат,

а я яму — не.

(Сястра).

Вось яшчэ:

Будзьце ласкавы,

у гэтакай радзе:

у майго дзядзькi ёсць брат,

якi мне не дзядзя.

(Мой тата).

I нарэшце:

Загадаць загадку я рад:

Сын майго бацькi,

а мне не брат.

(Гэта я сам).

У даўнiну, калi прыязджалi да дзяўчыны ў сваты, загадвалi ёй загадкi. Калi адгадвала, цудоўна! Бралi замуж.

Дык маладыя чытачы i чытачкi "Звязды"! Моцнага вам кахання i шчаслiвага шлюбу ў Новым годзе!

А ўвогуле ўсе спадарынi i спадары i ўсе вашы родзiчы—сваякi!

З Новым годам!

З новым шчасцем!

Анатоль КЛЫШКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адсюль i дзеяслоў дзедаваць — раскашавацца ў ядзе, есцi як на Дзяды... Нават кормны кабан, якога гадавалi на мяса да Дзядоў, меў адмысловую назву дзе
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика