Пiнiгiн даў згоду стаць галоўным рэжысёрам Купалаўскага
7 января 2009 Культура
Ларыса Цімошык, Звязда Мікалай Пінігін даў згоду стаць галоўным рэжысёрам Нацыянальнага тэатра iмя Янкi Купалы. Пра гэта паведамiў загадчык лiтаратурнай часткi тэатра Вадзiм Дапкюнас. Валерый Раеўскi застанецца працаваць у тэатры рэжысёрам‑пастаноўшчыкам, яго заяву 5 студзеня падпiсаў дырэктар Мiкалай Кiрычэнка. Аднак пытанне, хто будзе працаваць дырэктарам Купалаўскага тэатра разам з новым галоўным рэжысёрам, таксама будзе вырашана ў найблiжэйшыя днi: Мiкалай Кiрэчынка, якi "аддуваўся" за эмацыянальны выхад акцёрскiх пачуццяў з тэатральнага асяродку ў шырокiя колы зацiкаўленых гледачоў, сваё рашэнне сысцi агучыў яшчэ восенню. Так атрымалася, што вырашэнне пытання наконт далейшага кiраўнiцтва Купалаўскага тэатра прыпала на апошнiя днi мiнулага года. Кандыдатура Мiкалая Пiнiгiна ў розных абмеркаваннях называлася найчасцей: ён выдатна ведае беларускi тэатр, у якiм паставiў шмат спектакляў, заставаўся звязаны з iм, нягледзячы на тое, што пераехаў працаваць у Санкт‑Пецярбург. Аднак гучалi сумненнi: цi пагодзiцца вярнуцца ў наш тэатр рэжысёр славутага ВДТ, якi ўжо ўладкаваў сваё жыццё ў паўночнай сталiцы Расii? Мiнiстр культуры Беларусi Уладзiмiр Мацвяйчук, якi прыходзiў у тэатр напрыканцы года, пацвердзiў, што дамова з Пiнiгiным была дасягнутая. Мiкалай Пiнiгiн — вучань менавiта беларускай тэатральнай школы, яго кар’ера ў тэатры пачыналася з працы ў тэатры iмя Горкага, але з 1985 года ён быў рэжысёрам тэатра iмя Янкi Купалы. Пiнiгiн па‑свойму адчувае беларускую драматургiю i iмкнецца знайсцi ў ёй думкi, якiя застаюцца важнымi для сучасных грамадзян Беларусi. Напрыклад, у мiнулым годзе грамада актыўна абмяркоўвала яго пастаноўку "Пiнскай шляхты". Чакаецца, што сам рэжысёр з’явiцца ў тэатры ўжо напрыканцы гэтага тыдня i будзе афiцыйна адрэкамендаваны трупе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
7 января 2009 Культура Ларыса Цімошык, Звязда Мікалай Пінігін даў згоду стаць галоўным рэжысёрам Нацыянальнага тэатра iмя Янкi Купалы.Пра гэта паведамiў загадчык лiтаратурнай часткi тэатра Вадзiм Дапкюнас. |
|