Валюты хопіць усiм...
Валюты хопіць усiм...
Ужо ў найблiжэйшы час праблема з дэфiцытам валюты ў абменных пунктах павiнна быць знятая, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нацыянальнага банка Беларусi Мiхаiл Журавовiч. Пра тое, што ў "абменнiках" не заўсёды хапае цвёрдаканверсоўнай, каб задаволiць ажыятажны попыт насельнiцтва на яе, мы ўжо паведамлялi. Нягледзячы на тое, што пункты абмену падмацоўваюцца валютай, усiм ахвотным купiць долары пакуль што гэтага зрабiць не ўдаецца. Паводле слоў прэс-сакратара, цяперашняя сiтуацыя — не вынiк нястачы валюты ў банках. Проста неабходна некалькi дзён на вырашэнне тэхнiчных пытанняў, звязаных з закупкай i завозам валюты. Да таго ж, хутчэй за ўсё, для банкаў было нечаканасцю, што пасля iстотнага росту курсу долара i еўра людзi раптоўна кiнуцца скупляць гэтую замежную валюту. Каб выправiць становiшча, галоўным банкам дадзена камерцыйным указанне, згодна з якiм яны павiнны забяспечваць абменныя пункты валютай на працягу ўсяго дня — да закрыцця. Тым больш што, зазначыў прэс-сакратар, у Нацбанка хапае валюты i ён гатовы прадаваць яе камерцыйным банкам у неабходным аб’ёме. Мiхаiл Журавовiч таксама ў чарговы раз падкрэслiў, што ў вынiку ажыятажу людзi на канвертацыi могуць страцiць больш, чым набываюць. У прыватнасцi, нагадаем, што калi ў чацвер банкi прадавалi наяўны долар ЗША па курсе 2 708 рублёў за 1 долар, то ўчора, пасля таго як 8 студзеня на таргах Беларускай валютна-фондавай бiржы курс рубля да долара ўмацаваўся на 10 рублёў, набыць "амерыканца" ў "абменнiку" ўжо можна было за 2693 рублi. Ігар ШЧУЧЭНКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ужо ў найблiжэйшы час праблема з дэфiцытам валюты ў абменных пунктах павiнна быць знятая, паведамiў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Нац |
|