“Зеніт” адмовіўся набываць Хагуша з-за "вялікага" кошту
12 января 2009 Спорт
Еўрапейскае радыё для Беларусі "Зеніт" не мае намеру купляць абаронцу БАТЭ Анры Хагуша. Перашкодай для пераезду 22-гадовага футбаліста ў Санкт-Пецярбург стаў занадта высокі трансферны кошт, які папрасіў барысаўскі клуб, паведамляе “Спорт-Экспресс”. Паводле слоў генеральнага дырэктара “Зеніта” Максіма Мітрафанава, кошт Хагуша ўтры разы перавысіў яго рэальны кошт. “З улікам таго, што Хагуш — гулец хоць і добры, але яшчэ вельмі малады і па вялікім рахунку сябе пакуль нідзе не зарэкамендаваў, — кошт на яго разы ў тры перавышае рэальны кошт футбаліста. Ды і патрабаванні па зарплаце пакуль не супастаўныя з узроўнем гульца”. Пры гэтым сумы трансферу і патрабаванні па заробку не называюцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
12 января 2009 Спорт Еўрапейскае радыё для Беларусі "Зеніт" не мае намеру купляць абаронцу БАТЭ Анры Хагуша. |
|