Адкрылася Пасольства Рэспублiкi Карэя ў Беларусi
Адкрылася Пасольства Рэспублiкi Карэя ў Беларусi
У цырымонii ўзялi ўдзел намеснiк мiнiстра замежных спраў i гандлю Рэспублiкi Карэя Лiм Джэ Хонг, Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Карэя ў Беларусi Лi Ёнсу, намеснiк Мiнiстра замежных спраў Беларусi Валерый Варанецкi i, вядома ж, прадстаўнiкi дыпмiсiй i мiжнародных арганiзацый, акрэдытаваных у нашай краiне. Нагадаем, што першы Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Карэя ў Беларусi спадар Лi Ёнсу прыбыў у нашу краiну ў снежнi 2007 года. У дыпмiсii выражаюць спадзяванне, што адкрыццё пасольства "стане стымулам для актывiзацыi супрацоўнiцтва карэйскiх фiрмаў з Беларуссю, якая валодае лепшым тэхнiчным патэнцыялам i размяшчаецца ў стратэгiчна важным месцы памiж Еўропай i Расiяй, а таксама для больш хуткага развiцця i пашырэння двухбаковых адносiнаў у розных кiрунках". З нагоды свайго афiцыйнага адкрыцця пасольства правядзе Днi карэйскага кiно ў сталiчным кiнатэатры "Цэнтральны" 19 — 22 студзеня. Беларусы змогуць блiжэй пазнаёмiцца з карэйскай культурай. Зоя ВАРАНЦОВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цырымонii ўзялi ўдзел намеснiк мiнiстра замежных спраў i гандлю Рэспублiкi Карэя Лiм Джэ Хонг, Надзвычайны i Паўнамоцны Пасол Рэспублiкi Карэя ў Бел |
|