21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Цэны: асадзі назад!

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэны: асадзі назад!

На шэраг спажывецкiх харчовых тавараў цэны неабгрунтавана павышаны на 40—65 працэнтаў

Для многiх беларускiх пакупнiкоў непрыемным сюрпрызам пасля навагоднiх святаў сталi цэннiкi, што з’явiлiся на шэрагу тавараў, якiя завозяцца ў краiну. Мяне, напрыклад, уразiў новы кошт мандарынаў на рынку ў Чыжоўцы, кiлаграм якiх "пацяжэў" у рублях адразу амаль на 60 працэнтаў. А некаторых бабруйчан, якiя наведалiся ў прыватны гандлёвы пункт, лiтаральна шакiравала цана на цукар, якая з 2100 рублёў скокнула да 3500.

I падобных прыкладаў, мяркуючы па iнфармацыi намеснiка мiнiстра эканомiкi Уладзiмiра Адашкевiча, шмат: узрушаныя такiм падыходам да справы людзi звяртаюцца да прадстаўнiкоў афiцыйнай улады з нараканнямi па фактах беспадстаўнага росту цэнаў.

Паводле слоў Уладзiмiра Адашкевiча, мiнiстэрства правяло манiторынг цэнаў на спажывецкiя харчовыя тавары па сiтуацыi на 31 снежня мiнулага года i 12 студзеня ў Мiнску. I выявiлася наступная акалiчнасць: па шэрагу найважнейшых тавараў — проса, грэчка, рыс, рыба (аргенцiна, мiнтай), садавiна (апельсiны, мандарыны, iмпартныя яблыкi), гарбата, кава цэны ўзнялiся на 40—65 працэнтаў. У прыватнасцi, цана на апельсiны вырасла амаль на 64 працэнты, на фiле мiнтая — на 35,5, на аргенцiну — на 44, на проса — на 43 працэнты. Намеснiк мiнiстра адзначыў, што з такiм падыходам да цэнаўтварэння ў мiнiстэрстве эканомiкi не згодныя — нi аб’ектыўных, нi суб’ектыўных прычын для яго няма. "Па шэрагу пазiцый, — лiчыць ён, — суб’екты гаспадарання, у тым лiку дзяржаўныя, скарысталiся дэвальвацыяй беларускага рубля на 20 працэнтаў i неабгрунтавана павысiлi цэны".

Рэакцыяй Ураду, дзе занепакоены апошнiмi падзеямi ў гандлёвых арганiзацыях, стала прыняцце на Прэзiдыуме Савета Мiнiстраў рашэння аб атрыманнi кантрольнымi органамi i шэрагам iншых устаноў права на правядзенне кропкавых праверак на прадмет выканання заканадаўства аб цэнаўтварэннi. Нагадаўшы, што пунктам 2 Указа № 689 часова было прыпынена правядзенне праверачных мерапрыемстваў на прадпрыемствах i ў арганiзацыях, Уладзiмiр Адашкевiч падкрэслiў, што ў выключных выпадках Прэзiдыуму Урада даецца права прымаць рашэнне аб правядзеннi праверак.

"Я хачу звярнуцца да суб’ектаў гаспадарання, дзейнасць якiх звязаная з iмпартам i рэалiзацыяй яго ўнутры краiны: калi будуць выяўлены факты неабгрунтаванага росту цэнаў, гэтаму будзе давацца сур’ёзная ацэнка", — папярэдзiў Уладзiмiр Адашкевiч. Ён падкрэслiў, што ў выпадку выяўлення парушэнняў будзе ставiцца пытанне "аж да пазбаўлення лiцэнзii" i аб забароне на ажыццяўленне гандлёвай дзейнасцi.

Iгар ШЧУЧЭНКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На шэраг спажывецкiх харчовых тавараў цэны неабгрунтавана павышаны на 40—65 працэнтаў Для многiх беларускiх пакупнiкоў непрыемным сюрпрызам пасля н
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика