21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

...

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

...

 У Беларусi на новае месца жыхарства i працы летась перасялiлiся 346 сем’яў беспрацоўных. У 2007 годзе садзейнiчанне ў перасяленнi было аказана 332 сем’ям беспрацоўных. Больш за ўсё добраахвотных перасяленцаў было ў 2008 годзе ў Вiцебскай i Мiнскай абласцях (адпаведна 98 i 92 сям’i беспрацоўных). На новае месца жыхарства пераехалi i 7 сталiчных сем’яў — гэта самы высокi паказчык за апошнiя гады.

 15 студзеня г.г. спаўняецца 50 гадоў РУП "Гатэль "Мiнск" Кiраўнiцтва справамi Прэзiдэнта Беларусi. Апошняя рэканструкцыя 2002 года ператварыла яго ў першы ў Беларусi гатэль катэгорыi "4 зоркi". Гасцiнiчны комплекс унесены ў Дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцяў краiны.

 Галоўнае ўпраўленне юстыцыi Мiнгарвыканкама летась разгледзела 1523 звароты жыхароў сталiцы па пытаннях змянення iмя, прозвiшча цi iмя па бацьку. Гэта прыкладна столькi ж, колькi i ў папярэднiм годзе. У прыватнасцi, некаторыя мiнчане не захацелi жыць з прозвiшчамi Дуб, Сiротка, Бурак, Печань, Боршч, Муха або Бражкiна. Кур’ёзным быў выпадак, калi жанчына зграбнага целаскладу мела i адпаведнае прозвiшча — Худая, ад якога вырашыла пазбавiцца.

 Уступiў у законную сiлу прысуд у дачыненнi да былога генеральнага дырэктара РУП "Магiлёўаблрэсурсы" Валерыя Мяшкова па факце атрымання iм хабару. За спрыяльнае вырашэнне пытання, што ўваходзiла ў яго кампетэнцыю — аказанне грамадзянiну дапамогi ў набыццi 60 тон цэменту ў дачэрнiм прадпрыемстве на суму Br19 млн 80 тыс. — атрымаў у сваiм службовым кабiнеце Br2 млн (65,5 базавых велiчыняў). Прысуд — 4 гады пазбаўлення волi з адбываннем пакарання ў калонii ўзмоцненага рэжыму з канфiскацыяй маёмасцi i пазбаўленне права займаць пэўныя пасады тэрмiнам на 5 гадоў.

 Зламыснiкi скралi веласiпеды экс-прэзiдэнта ЗША Джымi Картэра i яго жонкi. Дарожныя веласiпеды былi скрадзеныя з прэзiдэнцкага цэнтра Картэра непадалёк ад горада Атланта. У палiцыю паступiла адпаведная заява, але на гэты момант па справе аб крадзяжы ўласнасцi 39-га прэзiдэнта ЗША нiхто не затрыманы.       ПОЎНЫ АБЗАЦ    

 Нявеста з Украiны, якая выходзiць замуж у Лондане, шукае "прыстойных" гасцей для сваёй вясельнай цырымонii. З усёй раднi дзяўчыны толькi яе бацькi змогуць быць побач з ёй у гэты ўрачысты дзень, таму яна змясцiла бясплатную аб’яву ў iнтэрнэце аб наборы 30 гасцей, а таксама сябровак нявесты i шафераў. У аб’яве, у прыватнасцi, гаворыцца: "У мяне будзе вялiкае вяселле на 150 чалавек. Мой будучы муж можа запрасiць усю сваю радню, у той час як мае сваякi не могуць прыехаць з Украiны". Ахвотных просяць прыслаць фота i напiсаць пра сябе.

 Палiцыя Сербii затрымала рабаўнiка банка, якi сам вярнуўся ў толькi што абрабаваную ўстанову. Кур’ёз адбыўся на гарналыжным курорце Нова-Варос, дзе злачынец уварваўся ў банк з драбавiком. Твар яго быў схаваны пад шапкай з дзiркамi для вачэй. Яму ўдалося знесцi ўсю выручку амаль на 50 тыс. долараў. Якое ж было здзiўленне касiраў, калi праз хвiлiну яны ўбачылi таго самага чалавека, якi зайшоў у банк, каб аплацiць запазычанасць па ўзятым крэдыце. На гэты раз ён быў з адкрытым тварам i без зброi, але яго пазналi па кiдкiх чырвоных красоўках. Пакуль наведвальнiк праходзiў неабходныя фармальнасцi па крэдыце, супрацоўнiкi банка выклiкалi палiцыю.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi на новае месца жыхарства i працы летась перасялiлiся 346 сем’яў беспрацоўных. У 2007 годзе садзейнiчанне ў перасяленнi было аказана 332 се
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика