21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Васіль БУЛЬБЯНКОЎ: Культуру на дарозе нiхто не адмяняў

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Васіль БУЛЬБЯНКОЎ: Культуру на дарозе нiхто не адмяняў

Часовы выканаўца абавязкаў начальнiка УДАІ МУС Беларусi Васiль Бульбянкоў падвёў вынiкi мiнулага года, падзялiўся планамi на перспектыву i адказаў на пытаннi чытачоў "Звязды".

Мая сяброўка лiчыла хвiлiны да заканчэння 2008 года. Матывавала гэта тым, што высакосны год — страшны год: ён забраў з сабой шмат блiзкiх людзей. Але адна справа сысцi з-за невылечнай хваробы цi з-за немiнучай старасцi, iншая — маладым i здаровым з-за свавольства вадзiцеля. За год падчас дарожна-транспартных здарэнняў мы страцiлi цэлы пасёлак — больш чым 1500 чалавек. Больш як сем тысяч жыхароў нашай краiны атрымалi траўмы. I невядома, што страшней, бо недзе 15 працэнтаў ахвяраў ДТЗ — становяцца iнвалiдамi.

 

Табу сухiм лiчбам

Мая сяброўка лiчыла хвiлiны да заканчэння 2008 года. Матывавала гэта тым, што высакосны год — страшны год: ён забраў з сабой шмат блiзкiх людзей. Але адна справа сысцi з-за невылечнай хваробы цi з-за немiнучай старасцi, iншая — маладым i здаровым з-за свавольства вадзiцеля. За год падчас дарожна-транспартных здарэнняў мы страцiлi цэлы пасёлак — больш чым 1500 чалавек. Больш як сем тысяч жыхароў нашай краiны атрымалi траўмы. I невядома, што страшней, бо недзе 15 працэнтаў ахвяраў ДТЗ — становяцца iнвалiдамi.

 

Табу сухiм лiчбам

 

Мая сяброўка лiчыла хвiлiны да заканчэння 2008 года. Матывавала гэта тым, што высакосны год — страшны год: ён забраў з сабой шмат блiзкiх людзей. Але адна справа сысцi з-за невылечнай хваробы цi з-за немiнучай старасцi, iншая — маладым i здаровым з-за свавольства вадзiцеля. За год падчас дарожна-транспартных здарэнняў мы страцiлi цэлы пасёлак — больш чым 1500 чалавек. Больш як сем тысяч жыхароў нашай краiны атрымалi траўмы. I невядома, што страшней, бо недзе 15 працэнтаў ахвяраў ДТЗ — становяцца iнвалiдамi.

 

Табу сухiм лiчбам

Паводле слоў Васiля Васiльевiча, самым галоўным дасягненнем мiнулага года супрацоўнiкi Дзяржаўтаiнспекцыi лiчаць тое, што, у параўнаннi з 2007 годам, захавалi здароўе 480 беларусам (з iх 60 дзецям). Атрымлiваецца, мы рухаемся ў правiльным накiрунку.

— Вось толькi як захаваць станоўчыя тэндэнцыi: працягваць змяншаць колькасць людзей на бальнiчных ложках?

— Я цвёрда перакананы, што толькi сумеснымi намаганнямi ўдзельнiкаў дарожнага руху, журналiстаў, супрацоўнiкаў Дзяржаўтаiнспекцыi можна дасягнуць чаканых вынiкаў.

Чалавек, якi сеў за руль, нi на хвiлiну не павiнен забываць, што нясе адказнасць не толькi за сябе, але i за жыццё i здароўе iншых удзельнiкаў дарожнага руху. Вадзiцель — рухальная сiла ДТЗ, бо менавiта ад яго залежыць, з якой хуткасцю будзе рухацца аўтамабiль, хто саступiць дарогу на пешаходным пераходзе цi на перакрыжаваннi.

Што датычыцца "акул пяра", то вельмi важна акцэнтаваць увагу не на тых здарэннях, якiя адбылiся за мяжой (а то атрымлiваецца, што аб авiякатастрофе цi перавернутым аўтобусе на тэрыторыi iншай краiны пiшуць i паказваюць скрозь. А аб тым, што за дзень у нас у рэспублiцы гiне ў сярэднiм 4-5 чалавек у ДТЗ, нiхто не ведае), а больш казаць пра нашых людзей. Бо загiнулi БЕЛАРУСЫ, страты панесла НАША краiна, гэта з НАШАГА бюджэту неабходна выдаткоўваць грошы на лячэнне, плацiць па iнвалiднасцi, лiквiдаваць наступствы. Таму тут галоўнае не засяроджвацца на тым, колькi разоў аўтамабiль перавярнуўся i ў якое дрэва ўехаў, а прааналiзаваць прычыны, якiя прывялi да аварыi, пагаварыць аб наступствах. Трэба паказаць увесь жах сiтуацыi, у якой апынулiся бацькi, якiя ўсё жыццё марылi мець дзiця, i вось, нарэшце, дзякуючы дасягненням медыцыны нарадзiлi яго — i ў адну секунду страцiлi, бо за руль сеў п’яны вадзiцель. Задацца пытаннем: якi лёс чакае двухгадовае дзiця, якое страцiла сям’ю падчас аварыi?

А нам, супрацоўнiкам Дзяржаўтаiнспекцыi, трэба працягваць адсочваць парушальнiкаў, прыцягваць iх да адказнасцi, i, выступаючы перад людзьмi ў працоўных калектывах, навучальных установах, не проста даводзiць да людзей сухiя лiчбы, а паспрабаваць дастукацца да душы кожнага пры дапамозе канкрэтных прыкладаў. Бо, як паказвае практыка, адзiнкi людзей запамiнаюць лiчбы, а вось жывы прыклад з рэальнымi дзеючымi асобамi пераказваюць сваiм калегам, сябрам, родным.

Скутарысты ў цэнтры ўвагi

— Напрыканцы года на прэс-канферэнцыi начальнiк аддзела дарожна-патрульнай службы УДАI МУС Юрый Лiтвiн заявiў, што плануецца ўнесцi змяненнi ў Правiлы дарожнага руху адносна вадзiцеляў скутараў i веласiпедыстаў ...

— У сувязi з тым, што за апошнi год павялiчылася колькасць ДТЗ з удзелам мотатранспарту (у параўнаннi з 2007 годам колькасць загiнулых узрасла на 8,9 працэнта), мы з 1 студзеня гэтага года ўвялi адмiнiстрацыйную адказнасць за адсутнасць шлемаў. Наяўнасць жа шлему пры падзеннi змяншае ступень рызыкi атрымаць самую сур’ёзную траўму — траўму галавы, якая цягне за сабой парушэнне дзейнасцi iншых органаў.

Адносна веласiпедыстаў пакуль што нiякiх змяненняў у ПДР не ўнесена. Адно магу сказаць: нягледзячы на тое, што штодзень затрымлiваем каля 1000 нядобрасумленных пешаходаў па рэспублiцы, "флiкерная кампанiя" дае станоўчыя вынiкi. У прыватнасцi, колькасць ДТЗ па вiне веласiпедыстаў i пешаходаў зменшылася на 16,8 i 14, 6 працэнта адпаведна.

— Магчыма плануюцца яшчэ нейкiя новаўвядзеннi?

— Так, сёлета плануем падчас рэгiстрацыi веласiпедаў, мапедаў i скутараў правяраць веды правiлаў дарожнага руху iх уладальнiкаў. У тым выпадку, калi ўзровень ведаў нiзкi, то кiроўцы павiнны будуць прайсцi спецыяльную праграму па вывучэннi "азбукi" ўдзельнiка дарожнага руху. Пасля мiнi-iспыту курсанты атрымаюць адпаведныя пасведчаннi i рэгiстрацыйны нумарны знак для "жалезнага каня". Гэта будзе дысцыплiнаваць удзельнiка дарожнага руху i дасць магчымасць супрацоўнiку Дзяржаўтаiнспекцыi адсочваць парушальнiка па нумары яго транспартнага сродку. Акрамя таго, сумленныя вадзiцелi таксама змогуць, ведаючы нумар выканаўцы аварыйных манеўраў на дарозе, паведамiць аб парушальнiку ў мiлiцыю па тэлефоне "102".

— I, думаеце, будуць паведамляць?

— Перакананы. Людзi , якiя добрасумленна выконваюць ПДР, нярэдка дапамагаюць супрацоўнiкам мiлiцыi абясшкодзiць лiхача. Напрыклад, тэлефануе мужчына i паведамляе: "Еду ў накiрунку Брэста, наперадзе рухаецца, перастройваючыся з адной паласы на другую, вадзiцель, хутчэй за ўсё, нецвярозы". Такiм чынам iнфарматар вядзе супрацоўнiкаў мiлiцыi па следзе, аж пакуль яны не затрымаюць парушальнiка. Часта паступаюць званкi з кальцавой дарогi сталiцы, дзе многiя вадзiцелi перавышаюць хуткасць. Мы, у сваю чаргу, стараемся заахвочваць людзей, якiя не заплюшчваюць вочы на тое, што адбываецца вакол, а дапамагаюць мiлiцыi папярэдзiць няшчасце, уручаем iм граматы, прэмii.

Хамству на дарозе не месца

— Раней, калi вучэбны корпус факультэта журналiстыкi знаходзiўся на вулiцы Маскоўскай, даводзiлася пераходзiць дарогу праз нерэгулюемы пешаходны пераход, што перад мостам. I кожны раз мяне пранiзвала пачуццё страху за сваё жыццё. Бо праезная частка шырокая, i хто гарантуе, што ўсе вадзiцелi спыняцца, каб мяне прапусцiць? Як часта супрацоўнiкi ДАI затрымлiваюць "некультурных" вадзiцеляў?

— За суткi да адказнасцi за такое хамства прыцягваюцца не адзiн i не два вадзiцелi. Напрыклад, па звестках за 9 снежня супрацоўнiкi мiлiцыi ў розных рэгiёнах краiны спынiлi перад пешаходнымi пераходамi 349 чалавек. Затрымлiваць "некультурных" вадзiцеляў дапамагаюць самi пешаходы. Штодзень паступаюць заявы падобнага зместу: "Мы з сяброўкай пераходзiлi дарогу па пешаходным пераходзе на зялёны сiгнал святлафора, а вадзiцель легкавой машыны не прапусцiў нас, мы павiнны былi рэзка адскочыць, спужалiся, каб не зрэагавалi, не ведаю што б было...". Галоўнае тут — пешаходу паспець запомнiць нумар аўтамабiля, па якiм можна знайсцi парушальнiка.

Акрамя таго, хамства праяўляецца i ў тым, што ўладальнiкi дарагiх аўтамабiляў "падразаюць" iншых удзельнiкаў дарожнага руху, займаюць паўтары паласы. У такой сiтуацыi самая горшая рэакцыя адказваць тым жа: наладжваць гонкi цi не саступаць дарогу. Дастаткова проста запомнiць нумар лiхача i напiсаць заяву на iмя начальнiка ДАI раёна, дзе вы праязджалi, цi на маё iмя. За стварэнне аварыйнай сiтуацыi мы маем права, згодна з Адмiнiстрацыйным кодэксам, пазбавiць парушальнiка права на кiраванне аўтамабiлем.

Пытанне-адказ

— Васiль Васiльевiч, а зараз, калi дазволiце, некалькi надзённых пытанняў ад нашых чытачоў.

— Калi ласка. Для нас вельмi каштоўная зваротная рэакцыя.

"Калi вяртаюся дадому пасля сямi-васьмi гадзiн вечара, з цяжкасцю магу знайсцi месца для паркоўкi. Цi плануецца будаўнiцтва новых парковак цi пашырэнне старых у дварах?"

Мiнчанiн, вадзiцель са стажам.

— Гэта, думаю, адна з самых балючых тэмаў для жыхароў сталiцы. Месцаў для паркоўкi, сапраўды, не хапае. Калi Мiнск адбудоўваўся пасля вайны, нiхто i падумаць не мог, што мiнчан на калёсах стане так шмат. А пытанне ваша трэба адрасаваць мэру горада, адмiнiстрацыi раёнаў, бо ДАI не будуе. ДАI толькi выдае дазвол на ўзгадненне тэхнiчных умоў, якiя уплываюць на бяспеку. Скажу толькi, што летась на пасяджэннi Мiнгарвыканкама прынятая спецыяльная праграма, згодна з якой плануецца будаўнiцтва новых стаянак, расшырэнне парковак у дварах. На сёння пакуль што пабудаваны толькi прытратуарныя паркоўкi на 15-20 месцаў, з’явiлiся яны на вулiцы Харкаўскай, Альшэўскай, Маскоўскай i iнш. Я думаю, у блiжэйшы час з’явяцца новыя паркiнгi. Акрамя таго, пры распрацоўцы праекта жылога дома прадугледжваюцца парковачныя месцы для ўсiх жыхароў. Напрыклад, возьмем вулiцу Берута, там сёлета будзе здадзены шматпавярховы дом, дзе на 200 кватэр маецца столькi ж стаяначных месцаў для аўтамабiля.

— "Мой сябра ранiцай прыкмецiў на сваiм аўтамабiлi, якi быў прыпаркаваны на стаянцы ў двары дома, "свежую" драпiну. Паперажываў. Замазаў. I працягвае ездзiць далей. Я яму казаў, што трэба звярнуцца ў мiлiцыю, на што ён скептычна адказаў, што "не злоўлены — не злодзей". Хто мае рацыю?"

Сцяпан, г. Салiгорск.

г. Салiгорск.

Штодзень у горадзе Мiнску падобных паведамленняў, калi вiноўнiк уцякае з месца аварыi, паступае ў сярэднiм 20 (у абласных цэнтрах ад 2 да 5 заяў). Большасць з iх мы знаходзiм. Кожнага чакае адказнасць, як за нанясенне шкоды чужой маёмасцi, так i за тое, што яны з’ехалi з месца здарэння. Бывае, што парушальнiк ненаўмысна закрануў аўтамабiль суседа, i нават не прыкмецiў гэтага, бо гучна грала музыка. У такiм выпадку ён павiнен кампенсаваць страты ўладальнiку.

— А як можна знайсцi вадзiцеля, якi ўцёк з месца злачынства?

— У нашай сiтуацыi на падрапаным аўтамабiлi, хутчэй за ўсё, застанецца фарба з iншага аўто, па якой можна знайсцi яго ўладальнiка. Акрамя таго, пацярпелы можа заўважыць падобную драпiну на корпусе аўтамабiля суседа, бо, як правiла, гараджане паркуюцца ў адных i тых жа месцах. Акрамя таго, шукаем сведкаў: магчыма, нехта ў час здарэння праходзiў побач цi бачыў з акна, як адбылося сутыкненне.

— "Чуў, што збiраюцца павысiць кошт на навучанне ў аўташколах. Так гэта цi не? I з чым гэта звязана?"

Яўген, Вiцебская вобласць.

Вiцебская вобласць.

— Так, сёлета прагназуецца павышэнне тарыфаў на навучанне ў аўташколах. Галоўная прычына хаваецца ў падборы майстроў навучання. Тут не можа быць выпадковых людзей, "недапечаных" спецыялiстаў. Павышэнне тарыфаў, i, адпаведна, заробку дазволiць прыцягнуць у аўташколы прафесiяналаў-выкладчыкаў, якiя будуць сумленна выконваць свае абавязкi i думаць, у першую чаргу, аб канчатковых вынiках. Акрамя таго, павышэнне кошту на навучанне дазволiць выдаткаваць дадатковыя сродкi на абнаўленне вучэбнай тэхнiкi, што таксама станоўча паўплывае на якасць падрыхтоўкi будучых удзельнiкаў дарожнага руху.

Я лiчу, што павышэнне тарыфаў мэтазгодна i неабходна, але яно павiнна адпавядаць якасцi навучання. Калi чалавек заплацiў грошы, то ён павiнен ведаць, што атрымае адпаведныя веды i практычныя навыкi. Сёння ў Беларусi 436 вучэбных арганiзацый, якiя займаюцца падрыхтоўкай i перападрыхтоўкай вадзiцеляў. Якасць падрыхтоўкi не задавальняе нi МУС, нi Мiнiстэрства транспарту. Многiм не прадаўжаюць лiцэнзiю цi спынiлi набор груп да лiквiдацыi недахопаў.Чаму? Працэнт здачы з першага разу экзамену, як тэарэтычнага, так i практычнага, у сярэднiм 50 працэнтаў. Гэта сведчыць аб нiзкай падрыхтоўцы выкладчыкамi навучэнцаў. Аўдытары падчас праверак зафiксавалi шмат парушэнняў. Напрыклад, факты прыпiсак вучэбных гадзiн (на практычных занятках курсант за рулём праводзiць гадзiну, а ў картцы ставяць, што 2 гадзiны), выяўлены такiя выпадкi, калi майстар знаходзiўся па-за аўтадромам, а курсанты былi прадстаўленыя самi сабе, нярэдка выкладчыкi ставяць адзнакi таму курсанту, якi не быў на занятку.

— Дзякуй, Васiль Васiльевiч, за размову.

Надзея ДРЫЛА. Фота аўтара.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Часовы выканаўца абавязкаў начальнiка УДАІ МУС Беларусi Васiль Бульбянкоў падвёў вынiкi мiнулага года, падзялiўся планамi на перспектыву i адказаў на
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика