Дыялог Беларусi i ЕС набывае ўсё больш узаемавыгадны характар
Дыялог Беларусi i ЕС набывае ўсё больш узаемавыгадны характар
Аб гэтым на брыфiнгу ў Мiнску заявiў прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэй Папоў. Ён адзначыў, што бакамi ўжо ўстаноўлены больш цесныя кантакты ў рамках супрацоўнiцтва ў сферы энергетыкi, сельскай гаспадаркi i iншых. Ён выказаў перакананасць, што дыялог будзе развiвацца i далей. Вырашэнне газавай спрэчкi памiж Расiяй i Украiнай — унутраная справа дзвюх краiн, заявiў Андрэй Папоў. "Гэта сiтуацыя адносiцца да сферы ўзаемаадносiнаў памiж дзвюма краiнамi, — сказаў ён. — Спадзяёмся, што ў самы блiжэйшы час яна будзе вырашана да ўзаемнага задавальнення ўсiх краiн". БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым на брыфiнгу ў Мiнску заявiў прэс-сакратар Мiнiстэрства замежных спраў Беларусi Андрэй Папоў. Ён адзначыў, што бакамi ўжо ўстаноўлены больш ц |
|