Цэны павінны быць знiжаны
Цэны павінны быць знiжаны
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага. На сустрэчы былi абмеркаваны пытаннi, якiя датычацца цэнавай сiтуацыi на спажывецкiм рынку краiны. Урад прыняў рашэнне аб тым, што ў сёлетнiм годзе не будзе займацца рэгуляваннем цэнаў, за выключэннем цэнаў на сацыяльна значныя тавары. Але ўжо на пачатку студзеня ўзнiкла шмат праблем, якiя датычацца цэнаўтварэння. Асобныя суб’екты прадпрымальнiцкай дзейнасцi ў парушэнне заканадаўства рэалiзоўвалi па завышаных цэнах тавары айчыннай і замежнай вытворчасцi. У вынiку склалася сiтуацыя, калi на фоне знiжэння цэнаў у свеце ў Беларусi яны неабгрунтаваны выраслi. Цэны павiнны быць знiжаны. Іх павелiчэнне з пачатку студзеня павiнна скласцi не больш за 5—7 працэнтаў да ўзроўню былых, адзначыў Сяргей Сiдорскi. Прэзiдэнт даручыў Ураду трымаць пытанне аб цэнавай сiтуацыi на спажывецкiм рынку краiны на пастаянным кантролi. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. (Больш падрабязна — у наступным нумары.)
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня прыняў з дакладам прэм’ер-мiнiстра Сяргея Сiдорскага. На сустрэчы былi абмеркаваны пыта
|
|