21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Вакансій менш. Але хапае

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вакансій менш. Але хапае

Рынак працы Беларусi зацiкавiў расiян

У наш час лепш мець працоўны, чым мабiльны тэлефон — на жаль, сёння гэта ўжо не жарт. Масавыя скарачэннi сталi рэалiяй у авiяцыi, аўтапраме i IТ-сферы Еўропы, паводле прагнозаў спецыялiстаў, сёлета могуць апынуцца на вулiцы ад 1 да 1,5 мiльёна расiян. Што да Беларусi, то пакуль падстаў рабiць змрочныя прагнозы па сутнасцi няма. I ў той жа час нельга не адзначыць: у снежнi-студзенi на айчынным рынку працы ўсё ж назiраюцца пэўныя змены.

Умовы дыктуе наймальнiк

Не сакрэт, што асноўнымi клiентамi кадравых агенцтваў традыцыйна з’яўлялiся камерцыйныя структуры. Пры гэтым змены ў прыватным сектары рынку працы аказалiся цi не самымi значнымi. У снежнi-студзенi практычна захаваўся попыт на менеджараў па продажах, камерцыйных i тэхнiчных дырэктараў, iнжынераў рознага профiлю, офiс-менеджараў, ёсць вакансii для бухгалтараў i будаўнiкоў. У той жа час цi не галоўнай асаблiвасцю апошняга часу стала рэзкае знiжэнне колькасцi заявак наймальнiкаў на некалi вельмi папулярных работнiкаў сферы IТ-тэхналогiй i спецыялiстаў па знешнегандлёвай дзейнасцi.

— Увогуле, калi да сярэдзiны восенi ўмовы на "прыватным" рынку працы па сутнасцi дыктавалi работнiкi, то цяпер правiлы гульнi перш-наперш вызначаюць наймальнiкi, — адзначае спецыялiст па падборы персаналу кансалтынгавай кампанii "Квадрат" Мая Чурылава. — Другая асаблiвасць датычыцца заробкаў. Прапановы па зарплаце крыху зменшылiся. I да таго ж калi раней наймальнiкi вызначалi аплату працы выключна ва "ўмоўных адзiнках", то сёння — усё часцей у беларускiх рублях.

Аднак самае цiкавае нават не гэта. Калi яшчэ летам нашы людзi ўсяляк iмкнулiся з’ехаць на працу за мяжу, у тую ж Расiю, то апошнiм часам у беларускiх кадравых агенцтвах павялiчылася колькасць рэзюме ад сушукальнiкаў-расiян. Прычым у тым лiку такiм чынам спрабуюць знайсцi працу людзi, якiя раней нiякiм чынам не былi звязаныя з нашай краiнай.

Кан’юнктура не змянiлася

Паводле афiцыйнай статыстыкi, у пачатку года ўзровень беспрацоўя ў Беларусi складаў 0,8 працэнта ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва. Гэта — адзiн з найбольш нiзкiх паказчыкаў у Еўропе. Варта заўважыць: ва ўсiх рэгiёнах колькасць беспрацоўных перавышала колькасць вакансiй. Адзiным выключэннем стала сталiца, дзе адзiн чалавек, зарэгiстраваны ў службе занятасцi, мог выбiраць адразу памiж пяццю свабоднымi месцамi.

Зрэшты, дэфiцыт працоўнай сiлы ў сталiцы i недахоп прапаноў у рэгiёнах — малюнак ужо звычайны. А вось што сапраўды змянiлася за апошнi час, дык гэта агульная колькасць свабодных працоўных месцаў. Толькi за першыя 10 дзён студзеня банк звестак службаў занятасцi "схуднеў" на 5 тысяч вакансiй. Або адразу на 10 працэнтаў. I прычыны тут на паверхнi. Многiя прадпрыемствы, "завязаныя" на знешнiя рынкi, перайшлi на работу ў няпоўным рэжыме або адправiлi сваiх работнiкаў у адпачынкi. Набiраць у такой сiтуацыi новых людзей нiхто не хоча, прынамсi, "на ўсялякi выпадак".

— Я ўстрымаўся б ад якiх-небудзь катэгарычных высноў, — кажа начальнiк галоўнага ўпраўлення палiтыкi занятасцi i народанасельнiцтва Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Мiкалай Коханаў. —Так, маштабы няпоўнай занятасцi ўзраслi. Аднак не будзем забываць, што да 10 студзеня практычна не працаваў наш асноўны знешнегандлёвы партнёр Расiя, да таго ж невядома, наколькi сур’ёзна ўдарыў па тых жа расiянах крызiс. Словам, пакуль спрагназаваць сiтуацыю цяжка — больш канкрэтны малюнак мы будзем мець па вынiках лютага-сакавiка.

Разам з тым, у мiнiстэрстве канстатуюць: на сёння службы занятасцi не атрымалi нiводнага паведамлення аб будучых скарачэннях, а агульная па краiне колькасць вакансiй па-ранейшаму значна перавышае колькасць беспрацоўных. Iстотна не змянiлася i структура попыту — тры чвэрцi заявак наймальнiкаў прыпадаюць на рабочыя спецыяльнасцi. У прыватнасцi, як i летась, у найблiжэйшы час не павiнна ўзнiкнуць значных праблем з уладкаваннем у вадзiцеляў, медперсаналу, трактарыстаў, даярак i прадстаўнiкоў будаўнiчых прафесiй — муляраў, страхароў, маляроў, машынiстаў бульдозера, аблiцоўшчыкаў-плiтачнiкаў, цесляроў, сталяроў, тынкоўшчыкаў, электрагазазваршчыкаў.

Варыянты ёсць заўсёды

Прагнозы — справа няўдзячная. Тым не менш, чакаецца, што сёлета на ўлiку ў службах занятасцi краiны можа быць каля 200 тысяч чалавек. Аднак, мяркуюць у Мiнiстэрстве працы i сацыяльнай абароны, сам па сабе ўзровень беспрацоўя зменiцца нязначна i будзе складаць у снежнi 1,1-1,2 працэнта ад агульнай колькасцi эканамiчна актыўнага насельнiцтва Беларусi.

— Дзяржава працягне праводзiць актыўную палiтыку на рынку працы, каб хутка рэагаваць на тыя цi iншыя змены, у нас ужо наладжаны манiторынг сiтуацыi — ён будзе праводзiцца праз кожныя 10 дзён, — распавядае Мiкалай Коханаў. — Плануецца, што сёлета ў краiне будзе створана 161,5 тысячы новых працоўных месцаў, прынамсi 2,4 тысячы беспрацоўных атрымаюць дапамогу на адкрыццё ўласнага бiзнэсу, 24,7 тысячы пройдуць прафесiйнае навучанне цi перанавучанне праз службы занятасцi, для iнвалiдаў, выпускнiкоў навучальных устаноў i iншых катэгорый, якiм цяжка канкурыраваць на рынку працы самастойна, працягнецца практыка бранiравання вакансiй. Грошы на ўсё гэта ёсць, змяншэння фiнансавання не будзе. Прычым калi падзеi пойдуць па горшым сцэнарыi, заўсёды застаецца пэўнае поле для манеўру. Ва ўсякiм разе сродкi можна пераразмеркаваць, скажам, крыху скарацiць часовую занятасць падчас канiкулаў школьнiкаў i павялiчыць выдаткi на стварэнне працоўных месцаў або падтрымку прадпрымальнiкаў.

Калi раптам ты стаў "лiшнiм"

Звальненне — заўсёды стрэс. Тым не менш яшчэ не падстава апускаць рукi. Важна не спыняць пошукi новага працоўнага месца i не адмаўляцца ад магчымасцяў атрымаць дадатковы даход, прыкладам, ад грамадскiх работ — i ў тым лiку з выплатай зарплаты. Сёлета такiя работы плануецца наладзiць больш чым для 83 тысяч чалавек. Да слова, варта заўважыць: насуперак скептычным адносiнам да гэтай справы, сёння беларускую практыку грамадскiх работ у якасцi меры часовай падтрымкi беспрацоўных пачынаюць выкарыстоўваць расiяне.

— Але галоўнае, што трэба рабiць пасля страты працоўнага месца — павышаць уласную канкурэнтаздольнасць, — падкрэслiвае Мiкалай Коханаў. — Ва ўсе часы было так: калi сiтуацыя ў эканомiцы добрая — людзi робяць грошы, калi эканамiчныя справы пагаршаюцца — усе вучацца. Бо нават калi крызiс прыйдзе да нас, трэба памятаць, што ён не будзе вечным. Пасля абавязкова пачнецца ўздым i спатрэбяцца высокаквалiфiкаваныя спецыялiсты.

Сяргей ГРЫБ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рынак працы Беларусi зацiкавiў расiян У наш час лепш мець працоўны, чым мабiльны тэлефон — на жаль, сёння гэта ўжо не жарт. Масавыя скарачэннi сталi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика