Тэлефон даверу... слухаем Вас
Тэлефон даверу... слухаем Вас
Звесткi аб тым, што хтосьцi ўтойвае свае даходы ад падаткаабкладання, гэта значыць абкрадае дзяржаўны бюджэт, неправамернымi дзеяннямi падрывае асновы законнасцi i маралi, з’яўляюцца важным складнiкам эфектыўнай работы падатковых органаў па выяўленнi i спыненнi парушэнняў дзейнага заканадаўства. Паведамленнi грамадзян аб фактах незарэгiстраванай прадпрымальнiцкай дзейнасцi, утойвання выручкi ад падаткаабкладання, нявыдачы чэкаў спажыўцам i аб iншых парушэннях заканадаўства аказваюць неацэнную дапамогу падатковым органам у iх рабоце на карысць грамадства i дзяржавы. У мэтах паляпшэння работы па зборы iнфармацыi ад насельнiцтва, павышэння аператыўнасцi спынення парушэнняў заканадаўства аб падатках i прадпрымальнiцтве, а таксама выхавання ў насельнiцтва пачуцця неабходнасцi супрацоўнiцтва з органамi дзяржаўнай улады i кiравання ў Мiнiстэрстве па падатках i зборах працуе тэлефон даверу (328 53 53). Найбольш распаўсюджанай iнфармацыяй аб парушэннях заканадаўства, якая паступае па тэлефоне даверу, з’яўляюцца звесткi пра нелегальных таксiстаў, пра здачу кватэр унаймы без выплаты падаходнага падатку, пра ажыццяўленне незаконнага рамонту i вытворчасцi розных вырабаў, пра нелегальныя станцыi тэхабслугоўвання аўтатранспарту, пра парушэннi ў сферы рознiчнага гандлю таварамi пры дапамозе рэкламных аб’яў i з выкарыстаннем сеткi iнтэрнэт, аб ажыццяўленнi прадпрымальнiцкай дзейнасцi без выплаты адзiнага падатку, а таксама аб фактах утойвання даходаў i таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Паведамленнi, перададзеныя па тэлефоне даверу, з’яўляюцца ананiмнымi. Канфiдэнцыйнасць звестак аб асобах, якiя звярнулiся па тэлефоне даверу, гарантуецца. Пры гэтым адзначым, што кансультацыi па пытаннях вылiчэння падаткаў i збораў па тэлефоне даверу не праводзяцца. За 11 месяцаў 2008 года па тэлефоне даверу Мiнiстэрства па падатках i зборах паступiла 120 паведамленняў грамадзян. Па вынiках кантрольных мерапрыемстваў парушэннi выяўлены па 60 паведамленнях. У дзяржаўны бюджэт даналiчана падаткаў i адмiнiстрацыйных штрафаў у суме 463 млн рублёў. Накiравана ў даход дзяржавы таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на суму 270 млн рублёў. Так, па тэлефоне даверу паступiла iнфармацыя пра тое, што грамадзянка I. здае гараж i жылое памяшканне на тэрыторыi г. Мiнска без рэгiстрацыi дагавораў паднайму ў падатковай iнспекцыi i выплаты падаткаў. З мэтай праверкi гэтай iнфармацыi работнiкамi падатковай iнспекцыi былi праведзены агляд гаража i кватэры, што здаюцца ўнаймы, а таксама апытаннi асобаў, якiя арандуюць гэтыя памяшканнi. У вынiку быў выяўлены памер даходу, якi атрыманы грамадзянкай I. ад ажыццяўлення незаконнай дзейнасцi. Грамадзянку абавязалi выплацiць падаходны падатак у суме 350 тыс. рублёў. Акрамя таго, у дачыненнi да грамадзянкi I. складзены адмiнiстрацыйны пратакол за нявыплату падаткаў у адпаведнасцi з Кодэксам аб адмiнiстрацыйных правапарушэннях. Паводле атрыманай iнфармацыi, у адным з гандлёвых аб’ектаў Мiнскай вобласцi пакупнiкам не толькi адмаўлялi па патрабаваннi грамадзян у выдачы касавых чэкаў, але i ўвогуле адпускалi прадукты харчавання i алкагольныя вырабы з выключаным касавым апаратам. Па вынiках праверкi ў гэтым гандлёвым аб’екце быў выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства. Наяўныя грашовыя сродкi па касавым апараце не прабiвалiся, атрыманая выручка ўтойвалася ад падаткаабкладання. Акрамя таго, быў выяўлены тавар, якi захоўваўся ў краме без дакументаў, што пацвярджаюць легальнасць яго набыцця. Гэты тавар на суму звыш 2,5 млн рублёў накiраваны ў даход дзяржавы. Сума адмiнiстрацыйных штрафаў па вынiках праверкi склала 1,75 млн рублёў. Былы работнiк аднаго з прадпрыемстваў Магiлёўскай вобласцi паведамiў пра тое, што прадпрыемства "М" увозiць з тэрыторыi Расiйскай Федэрацыi значныя партыi мiнеральнай вады. На тэрыторыi рэспублiкi мiнеральную ваду рэалiзуюць з парушэннем заканадаўства i атрыманыя даходы ўтойваюць ад падаткаабкладання. Падчас кантрольных мерапрыемстваў на складах прадпрыемства выяўлена захоўванне бутэлек мiнеральнай вады без маркiроўкi кантрольнымi (iдэнтыфiкацыйнымi) знакамi. Гэта прадукцыя на суму 260 млн рублёў канфiскавана i па рашэннi суда накiравана ў даход дзяржавы. Вiнаватыя службовыя асобы прадпрыемства М. прыцягнуты да адмiнiстрацыйнай адказнасцi. Па тэлефоне даверу паступiлi звесткi пра тое, што грамадзянiн В. арганiзаваў на тэрыторыi рэспублiкi сетку камерцыйных арганiзацый, якiя займаюцца незаконнымi фiнансавымi аперацыямi i ўхiляюцца ад выплаты падаткаў. Ананiм паведамiў, што пад выглядам правядзення будаўнiчых работ грамадзянiн В. арганiзаваў дзейнасць, звязаную з пераводам ценявых грашовых патокаў на рахункi афшорных кампанiй за мяжу. Былi названыя канкрэтныя адрасы, прозвiшчы i рэквiзiты лжэпрадпрымальнiцкiх камерцыйных структур, якiя ўдзельнiчалi ў незаконнай дзейнасцi. Па вынiках кантрольных мерапрыемстваў iнфармацыя, якая паступiла па тэлефоне даверу, пацвердзiлася. Па вынiках праведзенай работы ў дзяржаўны бюджэт пералiчана 400 млн рублёў. Матэрыялы праверак накiраваныя ў праваахоўныя органы i ў цяперашнi час вырашаецца пытанне аб узбуджэннi ў дачыненнi да грамадзянiна В. крымiнальнай справы. Калi ў Вас маюцца звесткi аб парушэннях заканадаўства, калi Вы хочаце паведамiць аб фактах прадпрымальнiцкай дзейнасцi без выплаты падаткаў, аб фактах здачы ўнаймы кватэр i гаражоў, аб асобах, якiя жывуць не па даходах, аб дзейнасцi камерцыйных структур, накiраванай на ўтойванне даходаў i ўхiленне ад выплаты падаткаў, Вы можаце пазванiць па тэлефоне даверу (328 53 53). Квалiфiкаваныя спецыялiсты Мiнiстэрства па падатках i зборах зарэгiструюць ваша паведамленне. Iнфармацыя, перададзеная Вамi, будзе старанна вывучана i прааналiзавана, з улiкам выкладзеных Вамi фактаў i доказаў будуць арганiзаваны i праведзены адпаведныя кантрольныя мерапрыемствы. Работнiкi падатковых органаў прымуць неабходныя меры для спынення правапарушэнняў i прыцягнення вiнаватых асобаў да адмiнiстрацыйнай адказнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам. Толькi сумеснымi намаганнямi, накiраванымi на ўзаемадзеянне грамадзян i дзяржаўных кантрольных органаў, мы зможам пабудаваць здаровае грамадства, заснаванае на прынцыпах маралi i законнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Звесткi аб тым, што хтосьцi ўтойвае свае даходы ад падаткаабкладання, гэта значыць абкрадае дзяржаўны бюджэт, неправамернымi дзеяннямi падрывае асновы |
|