21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Недасведчаны прадавец, альбо Што такое ГМА і з чым яго есцi?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Недасведчаны прадавец, альбо Што такое ГМА і з чым яго есцi?

Згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2008 года № 1115, у выпадку наяўнасцi ў харчовых прадуктах генетычна мадыфiкаваных складнiкаў прадавец АБАВЯЗАНЫ давесцi да ведама пакупнiка (акрамя iнфармацыi аб утрыманнi ГМ кампанентаў на спажывецкай тары) ДАДАТКОВУЮ iнфармацыю аб ГМА, пазначыўшы яе на цэннiках i (цi) iншымi спосабамi (з выкарыстаннем этыкетак, сцiкераў, постараў i iнш.), якiя прымяняюцца для асобных вiдаў тавараў. Праведзены манiторынг паказаў, што далёка не ўсе гандлёвыя прадпрыемствы сталiцы адрэагавалi на новыя правiлы.

У асобных магазiнах увогуле не знайшлося нiякай дадатковай iнфармацыi аб ГМА (генна-мадыфікаваных арганізмах). Самi работнiкi заявiлi, што прадукцыю з ГМ кампанентамi яны проста не заказваюць (хоць у продажы на той момант былi тавары з указаннем вытворцы "ўтрымлiвае ГМА"). У некаторых супермаркетах для харчовых прадуктаў з ГМ кампанентамi адвялi спецыяльныя палiцы, аднак туды трапiлi i натуральныя прадукты. Напрыклад, шакалад i кетчуп, якiя ў спiсе складнiкаў маюць мадыфiкаваны крухмал, хоць ён не з’яўляецца трансгенным. Хтосьцi з прадаўцоў аформiў дадатковую iнфармацыю аб таварах з ГМ кампанентамi асобным спiсам. Цiкава, што ў iм значылiся прадукты, якiя не мелi на сваёй упакоўцы знака вытворцы цi пастаўшчыка "Утрымлiвае ГМА". Усе пералiчаныя выпадкi з’яўляюцца парушэннямi правiлаў гандлю i цягнуць за сабой штрафныя санкцыi (мiж iншым, ад 2 да 20 базавых велiчынь), аднак многiх памылак можна было б пазбегнуць, калi б прадаўцы мелi больш iнфармацыi аб трансгенных прадуктах.

Самi пакупнiкi таксама не вельмi ясна ўсведамляюць, што ж гэта насамрэч такое — генна-мадыфiкаваная ежа. Тым не менш яны перакананыя ў шкоднасцi такой прадукцыi i стараюцца яе не набываць.

— Немагчыма прааналiзаваць усе прадукты харчавання на ГМ кампаненты, — патлумачыў намеснiк кiраўнiка Нацыянальнага каардынацыйнага цэнтра бiябяспекi кандыдат бiялагiчных навук Барыс Аношанка. — Аднак бяспечныя харчовыя прадукты могуць быць выраблены толькi з бяспечных арганiзмаў, таму наш цэнтр займаецца менавiта арганiзмамi, а не прадуктамi. На сайце цэнтра ёсць раздзел "Генна-iнжынерныя кампаненты ў прадуктах", дзе любы можа знайсцi падрабязную iнфармацыю па гэтай тэме.

Паводле слоў Барыса Аношанкi, у свеце да гэтага часу не выяўлена нi аднаго даказанага выпадку адмоўнага ўздзеяння ГМА на здароўе чалавека. Усе новыя гатункi трансгенных арганiзмаў перад тым, як трапiць на рынак, праходзяць дасканалую шматгадовую праверку на бiябяспеку. У Беларусi ў прамысловых маштабах ГМ-культуры не вырошчваюцца. Завозяцца да нас толькi трансгенная соя i кукуруза. Што датычыцца дарослага насельнiцтва, то нiякiх абмежаванняў на ўжыванне прадуктаў з ГМ кампанентамi ў нас не iснуе. А вось вытворчасць i продаж дзiцячага харчавання з выкарыстаннем трансгенных культур забароненыя.

Згодна з дзеючым заканадаўствам, уся харчовая прадукцыя, што трапляе на тэрыторыю нашай дзяржавы i мае ў сваiм складзе сою цi кукурузу, павiнна праходзiць абавязковую праверку на ўтрыманне ГМА. Мiж iншым, такой татальнай сiстэмы кантролю за абарачэннем прадуктаў з ГМ кампанентамi больш няма нiдзе ў свеце. Заслугоўвае ўвагi яшчэ адзiн момант. У Расii i краiнах Еўропы прадукт лiчыцца натуральным, калi доля ГМ кампанентаў у iм не перавышае 1 працэнта. Адпаведна на такiм тавары не будзе маркiроўкi "Утрымлiвае ГМА". Беларускiя нормы ў гэтым сэнсе больш жорсткiя, наш парог праходжання — 0 працэнтаў. Часта бывае, што расiйскiя цi еўрапейскiя прадукты, якiя завозяцца на нашу тэрыторыю, не маюць адпаведнай маркiроўкi (бо канцэнтрацыя ГМК у iх не перавышае 1 працэнта). Аднак для рэалiзацыi на беларускiм рынку пастаўшчык абавязаны нанесцi на тавар дадатковую маркiроўку "Утрымлiвае ГМА".

У Расii спiс харчовых прадуктаў, якiя падлягаюць абавязковай праверцы на наяўнасць ГМ кампанентаў, значна шырэйшы за беларускi (туды акрамя соi i кукурузы занесены бульба, рапс, рыс, таматы i г.д.). Год таму кiраўнiк нашай краiны даў даручэнне ўсебакова прааналiзаваць сiтуацыю з трансгеннымi прадуктамi ў Беларусi i магчымасць пашырэння беларускага спiса. Як патлумачыў начальнiк упраўлення метралогii Дзяржаўнага камiтэта па стандартызацыi Сяргей Няфёдаў, спецыяльна створаная працоўная група правяла шэраг манiторынгавых даследаванняў, заклiканых выявiць, якiя яшчэ групы харчовых тавараў на нашым рынку (акрамя соевых i з утрыманнем кукурузы) могуць мець у сваiм складзе ГМА. Правяралiся бульба, рыс, таматы. Было выяўлена некалькi выпадкаў утрымання ГМА, аднак канчатковая экспертыза ўстанавiла, што ўсе яны — фальшыва-станоўчыя (высокадакладнае абсталяванне спецыялiзаваных лабараторый станоўча рэагуе нават на некалькi малекул натуральнага арганiчнага забруджвання). Прааналiзаваўшы сiтуацыю, працоўная група прапанавала не пашыраць пералiк прадуктаў, якiя падлягаюць абавязковай праверцы на ГМА.

— На нашым рынку сёння няма i, паводле меркаванняў спецыялiстаў, у блiжэйшыя некалькi гадоў не з’явiцца iншых трансгенных культур, акрамя соi i кукурузы, — патлумачыў Няфёдаў. — Сам аналiз на выяўленне ГМА даволi дарагi, гэтая сума аўтаматычна закладаецца ў цану. У вынiку яе аплачвае спажывец.

Тым не менш, Мiнiстэрства аховы здароўя пасля вывучэння сiтуацыi з ГМА ў Еўропе, дзе апошнiм часам пачаў "усплываць" трансгенны рыс, выступiла з прапановай унесцi ў спiс прадуктаў, якiя падлягаюць абавязковай праверцы на ГМА, гатункi гэтай культуры. Адпаведнае рашэнне пакуль не прынятае.

У 2007 годзе кожны жыхар Беларусi заплацiў за правядзенне аналiзу на ГМА 200 рублёў. З пашырэннем спiса "падазроных" прадуктаў вырасце i доля затрат на абавязковую экспертызу. Аўтаматычна ўзрасце цана на ўсе харчовыя прадукты з утрыманнем рысу (пiва, дзiцячае харчаванне i г.д.)

У канчатковым вынiку выбар "ужываць трансгенныя прадукты цi не?" застаецца за спажыўцом. Галоўнае — даць яму поўную iнфармацыю аб тавары. Аднак тут трэба памятаць, што ёсць выпадкi, калi высветлiць "паходжанне" пэўнага кампанента тэхналагiчна немагчыма (напрыклад, у соевым лецыцiне, соевым алеi).

З верасня 2007 года на сайце Мiнiстэрства гандлю з’явiўся спiс несумленных пастаўшчыкоў i вытворцаў, куды трапляюць парушальнiкi беларускага заканадаўства. Інфармацыя туды трапляе па вынiках праверак мiнiстэрстваў аховы здароўя, сельскай гаспадаркi i харчавання i Дзяржстандарта. За першыя тры месяцы там з’явiўся ўсяго адзiн запiс — на пэўнай партыi прадукцыi "Белрыбы" адсутнiчала iнфармацыя, што тавар выраблены з выкарыстаннем ГМА.

Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2008 года № 1115, у выпадку наяўнасцi ў харчовых прадуктах генетычна мадыфiкаваны
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика