Ахрышчаная Таццянай
Ахрышчаная Таццянай
Юбілей
Заслужаная артыстка Рэспублiкi Беларусь Таццяна Мархель адзначыла на Вадохрышча свой дзень народзiнаў. Сёлетнi Дзень народзiнаў стаў для актрысы круглай датай. Але з тых, хто яе ведае, цi бачыў на сцэне, цi слухаў яе спевы, хто будзе думаць пра даты? Таму што Мархель — акцёрка па-за часам. Яна проста жанчына, якая адчувае вельмi тонка i перадае на сцэне асаблiвасць беларускай жаноцкасцi. Якую б ролю нi iграла, драматургiю якой бы краiны нi ўвасабляла — усё адно заўсёды адчуваецца, што яна размаўляе з тымi, хто прыходзiць у тэатр у яе роднай краiне. І працуючы ў Тэатры беларускай драматургii, яна размаўляе са сваiмi гледачамi на роднай мове. Але так, што гэта бывае зразумела нават за мяжой: Таццяна Мархель неаднойчы атрымлiвала ўзнагароды прэстыжных мiжнародных фестываляў. Яе паважаюць i любяць не толькi ў Тэатры беларускай драматургii, на сцэне якога яна iграе з 1993 года. Дагэтуль Мархель працавала ў тэатрах Гродна, Магiлёва, Вiцебска. I заўсёды ўмела заставацца сама сабою, уносiць нейкую сваю адметнасць у кожную ролю, якiя б задачы нi ставiлi перад ёй рэжысёры. Ды i сёння для Таццяны Мархель, здаецца, няма творчых задач, якiя яна не здолела б выканаць — цi то ў тэатры, цi то ў кiно, дзе створана больш за 20 роляў. Аднак такая простая, зразумелая i чалавечная яна, напэўна, таму, што шмат чаго перажыла ў жыццi, сама выхоўвала трох дачок. I не страцiла жыццярадаснасцi, не згубiла энергетыкi i захавала галоўнае: жаданне звяртацца да людзей, дарыць iм часцiнку сваёй душы. У тэатры, у кiно. I нават падчас канцэртаў цi творчых вечарын, дзе можна пачуць дзiўны голас Таццяны Мархель у дзiўных песнях, якiя дасталiся ёй у спадчыну ад мамы, звычайнай вясковай жанчыны. Голас, якi некалi крануў гледача ў фiльме Турава "Людзi на балоце", дзе сама актрыса не выконвала ролi, а толькi спявала. Спявала так, што адразу адчувалася ўся сутнасць беларускага характару, уся соль, боль цi быль нашай зямлi. Гэта трэба адчуваць... Ларыса ЦIМОШЫК.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Заслужаная артыстка Рэспублiкi Беларусь Таццяна Мархель адзначыла на Вадохрышча свой дзень народзiнаў. Сёлетнi Дзень народзiнаў стаў для актрысы круг
|
|