21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Пакупнік сёння гатовы заплацiць за тавар столькi, колькi ён каштуе

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пакупнік сёння гатовы заплацiць за тавар столькi, колькi ён каштуе

У аддзелах па продажы складанабытавой тэхнiкi сталiчных крамаў нарэшце, па-першае, усталявалася ранейшае зацiшша, па-другое, асартымент тавараў практычна цалкам вярнуўся да колiшняга ўзроўню, якi быў напрыканцы мiнулага — самым пачатку гэтага года. Выстаўленай прадукцыяй спажыўцы цiкавяцца, але вiдавочна, што гэта ўжо не спантанныя рашэннi, а запланаваныя дзеяннi па набыццi патрэбнай у доме рэчы. Што ж паказаў наш чарговы "шопiнг" па асобных гандлёвых прадпрыемствах горада?

Прадукцыя, напрыклад, "Атланта" ў наяўнасцi цяпер даволi шырока: пральныя машыны, халадзiльнiкi ў "ЦУМе", "Тэхнiцы ў быце", "Радыётэхнiцы" маюцца на любыя густ i кiшэню. Калi не ў адной краме, дык у другой можна знайсцi ўпадабаную мадэль той цi iншай тэхнiкi. На некаторых узорах тых жа пральных машын можна ўбачыць надпiсы "Прададзена", але iх колькасць падаецца зусiм звычайнай — як пры будзённай працы крамаў. Дарэчы, у "Радыётэхнiцы" на гэты тавар яшчэ захавалiся калядныя знiжкi: адна з мадэляў замест 1 005 000 рублёў каштуе 950 000 рублёў. Плюс бясплатная дастаўка. Халадзiльнiкаў, як ужо сказалi, таксама вялiкi выбар ва ўсiх наведаных крамах. У названай "Радыётэхнiцы", праўда, давялося назiраць малюнак, убачаны раней у "ГУМе": у адным з гандлёвых залаў значнае месца займалi больш за два тузiны велiзарных каробак з раней прададзеным таварам, якi чакаў свайго часу дастаўкi спажыўцам. Гэтыя тэрмiны складалi ад 21—22 да 27—29 студзеня. Але на супрацьлеглым баку стаяла цi не меншая колькасць распакаваных, прызначаных для продажу халадзiльных агрэгатаў. Цэны на ўсю гэту тэхнiку, можна сказаць, практычна не змянiлiся. Гэта нам пацвердзiлi i на самiм заводзе, куды мы звярнулiся па каментар: "Адпускныя цэны за апошнi час змянiлiся толькi на памер iнфляцыi, узнiмаць iх вышэй мы не маем права. Канкрэтная лiчба? Прабачце, гэта камерцыйная тайна. Адгрузка новых партый вядзецца згодна з зацверджанымi квотамi, як вы самi заўважылi, наша прадукцыя ў гандлi ў шырокiм асартыменце".

Тэлевiзар цяпер таксама пры жаданнi можна набыць без анiякiх праблем, праўда, чамусьцi менавiта гэтыя аддзелы падалiся самымi нешматлюднымi. Прынамсi, у адрозненне ад iншых. Падчас майго манiторынгу асартыменту i коштаў не заўважыў, каб нехта набываў любую мадэль тэлевiзара. Цэны? Тут, на мой погляд, назiралiся некаторыя "розначытаннi". Так, на маё пытанне наконт павелiчэння цэнаў за апошнi час прадавец у "ЦУМе" адказаў: "Яно было нязначным, у сярэднiм тэлевiзары падаражэлi недзе на 10 — 15 тысяч рублёў". У думках я з iм практычна пагадзiўся. А вось у "Радыётэхнiцы" пры манiторынгу чамусьцi такога меркавання не склалася. Выбраў адну з мадэляў сярэднiх памераў з плоскiм экранам, на якую раней дзеля цiкаўнасцi звяртаў увагу i прыкладна памятаў яе кошт, i зноў звярнуўся з пытаннем да прадаўца. Маўляў, наколькi павялiчыўся кошт? Той неяк незадаволена буркнуў: "Не памятаю". Ну а хоць бы прыкладна? "Тысяч на 150". Названая лiчба практычна супала з той, якую я загадаў у думках.

На "Гарызонце", як i ў папярэднiм выпадку, былi нешматслоўнымi ў каментарах, аднак на некаторыя пытаннi ўсё ж адказалi. "Некаторая рознiца ў цэнах, якую вы заўважылi, тлумачыцца тым, што проста былi адменены ўсе тыя калядныя i навагоднiя знiжкi, якiя раней былi вызначаны на нашу прадукцыю. Як вы ведаеце, яны былi скiраваны на тое, каб прыцягнуць, зацiкавiць пакупнiка. Цяпер яны непатрэбныя, можна працаваць i без знiжак: пакупнiк гатовы плацiць за тавар столькi, колькi ён каштуе". І што, нават памер iнфляцыi пры фармiраваннi коштаў не ўлiчваўся? "Больш нiякiх каментараў".

Калi i была нейкая асаблiвасць падчас iмправiзаванага "шопiнгу" па асобных сталiчных крамах, якая кiнулася ў вочы, дык звязана яна была з газавымi плiтамi айчыннай вытворчасцi. На момант наведвання ў "ЦУМе" не было нiводнай мадэлi, цалкам адсутнiчалi славутыя "Гефесты" i ў "Тэхнiцы ў быце" (хоць мадэльны рад замежных аналагаў паўсюдна быў даволi шырокiм). Толькi на першым паверсе "Радыётэхнiкi" атрымалася пабачыць адразу сем мадэляў "Гефестаў", праўда, чатыры з iх ужо мелi цэтлiкi "Прададзена".

Каментар мы паспрабавалi атрымаць у Брэсце, у прадстаўнiкоў вытворцы — ААТ "Брэстгазаапарат". "Увогуле, не ведаем, цi маем права даваць вам нейкую iнфармацыю... Так, нашы адпускныя цэны павялiчылiся на 5 працэнтаў. Усе пастаўкi для Мiнска, згодна з выдзеленымi квотамi, мы вядзём праз сталiчную аптовую базу — Мiнскi аптовы рынак, таму вашы пытаннi адрасуйце сталiчнаму гандлю. Пастаўка вядзецца вагонам: пакуль ён дойдзе, правядуць разгрузку, зноў жа — з намi правядуць разлiкi. Але паставiць прадукцыi больш, чым вызначана квотай, мы не можам. Зараз склад у нас "нулявы".

...У гэтых нататках асноўную ўвагу мы надалi найперш буйной складанабытавой тэхнiцы, прычым, айчыннай вытворчасцi. Замежных аналагаў сёння таксама дастаткова шмат ёсць у продажы. Тое ж можна сказаць i пра больш "дробную" тэхнiку кшталту пыласосаў, кухонных камбайнаў, печаў-ЗВЧ. Пакуль асартымент, магчыма, яшчэ цалкам i не "дацягвае" да колiшняга (даводзiлася чуць канкрэтныя замовы пакупнiкоў на пэўную мадэль цi вытворцу i адказы на iх прадаўцоў, маўляў, давядзецца крыху пачакаць, пакуль будзе завоз), але ў цэлым, падаецца, пры жаданнi можна i цяпер знайсцi ў продажы патрэбны тавар.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аддзелах па продажы складанабытавой тэхнiкi сталiчных крамаў нарэшце, па-першае, усталявалася ранейшае зацiшша, па-другое, асартымент тавараў практы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика