Рыгор ВАСІЛЕВIЧ: Ступень пакарання павінна адпавядаць злачынству
Рыгор ВАСІЛЕВIЧ: Ступень пакарання павінна адпавядаць злачынству
Генеральны пракурор перакананы, што дзяржаўныя абвiнаваўцы перад тым, як вынесцi прысуд, павiнны дэталёва прааналiзаваць кожную сiтуацыю. — Бо нiкуды не варты такi падыход, калi чалавек, якi скраў 600 тон мiнеральных угнаенняў, пазбаўлены свабоды тэрмiнам на 3 гады, а ўрач за хабар у 50 цi 100 долараў — на 6,5 года. Бывае, што памылковае пакаранне нараджае новае злачынства. Толькi за мiнулы год неразумны выбар пакарання спарадзiў каля 4 тысяч новых злачынстваў. Генеральны пракурор сказаў, што падтрымлiвае пазiцыю Дзярж-аўтаiнспекцыi МУС наконт таго, што трэба прымяняць максiмальную матэрыяльную адказнасць у дачыненнi да п’яных вадзiцеляў (штрафы ў апошнi час павялiчылiся да 200-400 базавых велiчынь). А ў зламысных парушальнiкаў, якiя садзяцца за руль у нецвярозым стане не першы раз, трэба канфiскоўваць транспартныя сродкi. Выказаў свой пункт гледжання Рыгор Васiлевiч i на найвышэйшую меру пакарання — пакаранне смерцю. — Я лiчу, што сёння iнстытут смяротнага пакарання можа iснаваць у прафiлактычных мэтах. Цешыць тое, што штогод колькасць смяротных прысудаў наблiжаецца да нуля. У мiнулым годзе вынеслi адзiн смяротны прысуд злачынцу, якi згвалцiў i забiў у Гомельскай вобласцi няпоўнагадовага хлопчыка. Малады чалавек да гэтага двойчы сядзеў за кратамi за злачынствы сэксуальнага характару. Дваiх ахвяраў ён пакiнуў жывымi, а трэцюю забiў, каб знiшчыць сляды. Аналiз такiх жорсткiх злачынстваў не дазваляе мне сцвярджаць, што смяротнае пакаранне трэба адмянiць цалкам. — Нягледзячы на тое, што колькасць злачынстваў, звязаных з карупцыяй, паменшылася ў параўнаннi з лiчбай мiнулага года, вастрыня гэтай праблемы не знiкае. З 248 млрд рублёў страты ад злачынстваў, 58 млрд — ад злачынстваў карупцыйнага характару. Больш за ўсё злачынстваў такога кшталту сустракаецца сярод работнiкаў прамысловасцi, гандлю, сельскай гаспадаркi. Выяўляем i прыцягваем да адказнасцi i супрацоўнiкаў праваахоўных органаў. Так, напрыклад, звольненыя з пасады i арыштаваныя былы начальнiк Дэпартамента фiнансавых расследаванняў Камiтэта дзяржкантролю Анатоль Грамовiч. Ён падазраецца ў атрыманнi хабару, ва ўхiленнi ад выплаты мытных плацяжоў. Да суда я не магу сказаць нешта канкрэтнае. Адно дакладна — пакаранне будзе сур’ёзным. У хабары падазраецца таксама начальнiк аддзела асабiстай бяспекi Генпракуратуры.
— На яго пасаду прызначаны Сяргей Шыкунец. Малады супрацоўнiк, якi мае багаты вопыт у расследаваннi сур’ёзных злычынстваў. Напрыканцы мiнулага года звольнены з органаў пракуратуры намеснiк генпракурора Мiкалай Купрыянаў i пракурор Мiнскай вобласцi Мiхаiл Снягiр. У адносiнах да iх узбуджана крымiнальная справа па факце злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi. — Мы зацiкаўленыя, каб да нас прыходзiлi працаваць людзi з актыўнай грамадзянскай пазiцыяй, сумленныя i адданыя сваёй справе. Для таго, каб папярэдзiць пралiкi ў выбары кадраў, я хацеў бы, каб студэнты юрыдычных факультэтаў ужо з пятага курса пачыналi працаваць пазаштатнымi супрацоўнiкамi пракуратур. Сказалi, што ў Генпракуратуру не бяруць людзей з сярэдняй адукацыяй? Я такога распараджэння не даваў. Пры прыёме на працу ўлiчваем, у першую чаргу, асабiстыя якасцi чалавека. Лiчу, што i студэнт, якi навучаўся на завочнай форме, i спецыялiст з сярэдняй адукацыяй, можа быць прафесiяналам. Рыгор Васiлевiч яшчэ ў мiнулым годзе выступаў з прапановай аб прымяненнi "электронных бранзалетаў", якiя дапамаглi б кантраляваць месца знаходжання асуджаных да пакарання (акрамя пазбаўлення свабоды). — Маю iнiцыятыву пакуль не рэалiзавалi. На гэта, безумоўна, патрэбна не толькi жаданне, але i грошы. Я спадзяюся, што ў нашай краiне калi-небудзь з’явiцца такi сродак кантролю. Бо цвёрда перакананы, што "электронныя бранзалеты" дапамогуць папярэдзiць многiя паўторныя злачынствы, колькасць якiх вырасла за апошнi год. Сярод прапаноў Генеральнага пракурора трэба адзначыць i адключэнне ў аўтаматычным рэжыме "шэрых" мабiльных тэлефонаў. Але ўсё, як i з "электроннымi бранзалетамi" ўпiраецца ў грошы: для таго, каб скарацiць колькасць крадзяжоў такiм чынам, трэба забяспечыць мабiльных аператараў дастаткова дарагiм абсталяваннем. Сiтуацыя са злачыннасцю ў 2008 годзе палепшылася. Колькасць забойстваў, напрыклад, скарацiлася на 146 у параўнаннi з 2007 годам. Але гэта не азначае, што трэба сядзець склаўшы рукi i радавацца дасягненням. Усiм праваахоўным органам трэба працягваць прафiлактычную работу. Надзея ДРЫЛА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Генеральны пракурор перакананы, што дзяржаўныя абвiнаваўцы перад тым, як вынесцi прысуд, павiнны дэталёва прааналiзаваць кожную сiтуацыю. — Бо нiкуды |
|