21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дарагія лiшнiя метры

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Дарагія лiшнiя метры

Хацела б даведацца, цi павiнен плацiць за лiшнiя метры ў кватэры пенсiянер, калi ў яго кватэра прыватызаваная? I цi павiнны камунальнiкi зрабiць пераразлiк на суму, якую я выплацiла за болей чым дзесяць гадоў?

Я.М. Дрозд, Брэсцкая вобласць.

Брэсцкая вобласць.

 

Пытаннi разлiкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i жыллёва-камунальныя паслугi рэгулююцца пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 25.08.1999 г. № 1332 "Аб упарадкаваннi разлiкаў насельнiцтва за карыстанне жылымi памяшканнямi i камунальнымi паслугамi" са змяненнямi i дапаўненнямi па стане на 15.12.2008 г. i Iнструкцыяй аб парадку аплаты жыллёва-камунальных паслуг, зацверджанай пастановай Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь ад 25.05.2004 г. № 13. Згодна з названымi дакументамi, наймальнiкi, а таксама ўласнiкi жылых памяшканняў (уласнiкам сталi i вы пасля прыватызацыi жылога памяшкання, якое займаеце), члены арганiзацыi забудоўшчыкаў абавязаны штомесяц удзельнiчаць у фiнансаваннi ў шматкватэрных жылых дамах адпаведна з займаемай iмi агульнай плошчы жылых памяшканняў долi затрат па фактычных расходах, звязаных з эксплуатацыяй i рамонтам дапаможных памяшканняў агульнага карыстання, канструктыўных элементаў, iнжынерных сiстэмаў жылых дамоў, утрыманнем прыдамавых тэрыторый (далей — плата за тэхнiчнае абслугоўванне).

Плата за тэхнiчнае абслугоўванне ажыццяўляецца па стаўках (тарыфах), якiя вызначаюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам у разлiку на 1 кв метр агульнай плошчы жылых памяшканняў, i (або) па нарматыўным сабекошце ўтрымання 1 кв метра агульнай плошчы жылых памяшканняў, якая зацвярджаецца аблвыканкамамi, Мiнскiм гарвыканкамам.

Для параўнання: з 1 студзеня 2009 года пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16.12.2008 г. № 1942 для насельнiцтва вызначаны тарыф на паслугi па тэхнiчным абслугоўваннi жылых дамоў у памеры 296 рублёў за 1 кв. метр агульнай плошчы жылога памяшкання. Пры гэтым тарыф, якi забяспечвае поўнае пакрыццё эканамiчна абгрунтаваных затрат на iх аказанне, згодна з дадаткам 3 да гэтай пастановы, складае 622,5 рублёў за 1 кв. метр. Нарматыўны сабекошт тэхнiчнага абслугоўвання 1 кв. метра агульнай плошчы жылых памяшканняў у райцэнтрах, сельскiх населеных пунктах Брэсцкай вобласцi з 1 студзеня 2009 года складае 527,7 рублёў (рашэнне Брэсцкага абласнога выканаўчага камiтэта ад 02.04.2008 г. № 254). Рознiца памiж тарыфам i нарматыўным сабекоштам тлумачыцца тым, што дзяржава пры вызначэннi тарыфу для насельнiцтва значную частку расходаў бярэ на сябе. Аднак па вызначаных тарыфах, а не па больш высокiм нарматыўным сабекошце налiчваецца плата на абмежаваную колькасць метраў.

Так, у адпаведнасцi з падпунктам 1.3 вышэйназванай пастановы Савета Мiнiстраў i п.10 Iнструкцыi, па ўстаноўленых стаўках (тарыфах) бярэцца плата за тэхнiчнае абслугоўванне ў межах 20 кв. метраў агульнай плошчы на кожнага жыльца (зарэгiстраванага па месцы жыхарства) у жылым памяшканнi члена сям’i наймальнiка, уласнiка, члена арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў, у тым лiку тых, хто часова адсутнiчае на прадугледжаных заканадаўствам падставах, i 10 кв. метраў агульнай плошчы на ўсю сям’ю, а таксама атрыманай у адпаведнасцi з заканадаўствам дадатковай плошчы жылых памяшканняў у памеры да 20 кв. метраў.

За тэхнiчнае абслугоўванне адпаведна з астатняй плошчай жылых памяшканняў, якая перавышае гэтыя межы, плата бярэцца па нарматыўным сабекошце, зацверджаным аблвыканкамам, Мiнскiм гарвыканкамам.

Прынцып разлiку платы за тэхнiчнае абслугоўванне для ўласнiкаў жылых памяшканняў (якiм сталi i вы пасля прыватызацыi) такi ж самы, як i для наймальнiкаў або членаў арганiзацыi грамадзян-забудоўшчыкаў. Нiякiх выключэнняў тут няма.

Але згодна з тымi ж пастановай Савета Мiнiстраў i Iнструкцыяй, па вызначаных стаўках (тарыфах) незалежна ад памеру займаемых жылых памяшканняў павiнна налiчвацца плата за тэхнiчнае абслугоўванне непрацуючым пенсiянерам пры дасягненнi жанчынамi 55 гадоў, мужчынамi 60 гадоў, iнвалiдам I i II групы, якiя пражываюць асобна ад працаздольных членаў сям’i, а таксама жыльцам аднапакаёвых кватэр (за выключэннем перабудаваных i пабудаваных па iндывiдуальных праектах) i кватэр, заселеных некалькiмi наймальнiкамi, уласнiкамi, членамi арганiзацыi забудоўшчыкаў, размешчаных у шматкватэрных жылых дамах.

Iльготы па плаце за тэхнiчнае абслугоўванне i камунальныя паслугi даюцца з моманту звяртання спажыўца жыллёва-камунальных паслуг да пастаўшчыка паслуг i падачы дакументаў, якiя пацвярджаюць яго права на льготы (пенсiйнае пасведчанне, пашпарт, працоўная кнiжка i iншыя дакументы ў адпаведнасцi з заканадаўствам). Цi зрабiлi вы гэта своечасова? Залiк залiшне заплачаных сум за жыллёва-камунальныя паслугi рэгулюецца заканадаўствам i дагаворнымi адносiнамi памiж пастаўшчыком паслуг, падраднай арганiзацыяй i спажыўцамi жыллёва-камунальных паслуг.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хацела б даведацца, цi павiнен плацiць за лiшнiя метры ў кватэры пенсiянер, калi ў яго кватэра прыватызаваная? I цi павiнны камунальнiкi зрабiць перар
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика