21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бацькі задаволеныя тым, як вядзецца рэканструкцыя будынка школы

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Бацькі задаволеныя тым, як вядзецца рэканструкцыя будынка школы

Напачатку верасня мiнулага года ў рэдакцыю па "гарачай лiнii" звярнулiся бацькi мясцовых школьнiкаў з вёскi Вераснiца Жыткавiцкага раёна з просьбай дапамагчы паскорыць рамонт навучальнай установы. Паводле iх слоў, ён распачаўся яшчэ ў маi, аднак ужо тады тэмпы работ на гэтым аб’екце выклiкалi сумненнi ў тым, што рамонт, як было абяцана, паспяхова завершыцца да канца года i дзеткi змогуць займацца ў роднай вёсцы.

Як патлумачыла нам тады загадчык раённага аддзела адукацыi Жыткавiцкага райвыканкама Ганна Лукашэвiч, больш за 180 вучняў з Вераснiц з 2 верасня пачалi, згодна з рашэннем мясцовых уладаў, вазiць на заняткi ў iншыя месцы: школьнiкаў 1—2 класаў — за 4 кiламетры ў вёску Запясочча, навучэнцаў 3—11 класаў (130 школьнiкаў) — за 6 кiламетраў у Тураў у сярэднюю школу №2.

Ганна Лукашэвiч сказала, што цагляны будынак школы быў пабудаваны яшчэ ў 1960 годзе, прычым чамусьцi па такiм праекце, якi не прадугледжваў, у прыватнасцi, наяўнасцi сталоўкi (пад яе было прыстасавана iншае памяшканне). За мiнулыя гады школа аказалася ў такiм стане (былi праблемы з дахам, са сталяркай ды i iншым), што больш правiльным было гаварыць не толькi i не столькi пра капiтальны рамонт будынка, але i адначасова пра яго рэканструкцыю. Згодна з праектна-каштарыснай дакументацыяй, тут павiнны былi з’явiцца новая сталоўка, спартыўная зала, некалькi навучальных класаў. Усе работы цалкам па рамонту i рэканструкцыi (за кошт фiнансаў з мясцовага бюджэту i крэдытных сродкаў з абласнога) былi разлiчаны на 2 гады. Аднак была пастаўлена задача да канца мiнулага года ўвесцi ў эксплуатацыю асноўны корпус з прыбудаванай сталоўкай, каб ужо са студзеня гэтага года ўсе школьнiкi маглi займацца ў дзве змены ў школе роднай вёскi.

Суразмоўца тады называла гэтую задачу цалкам выканальнай: "Калi падрадная будаўнiчая арганiзацыя не будзе спраўляцца, будуць прыцягнуты iншыя падрадчыкi". Хоць на той час, адказваючы на заклапочанасць бацькоў школьнiкаў маруднымi тэмпамi работ на аб’екце, прызнавала, у прыватнасцi, што на iм не хапае рабочых рук. Маўляў, з-за малых заробкаў у будаўнiчай галiне многiя будаўнiкi з’язджаюць на заробкi ў Расiю...

На сённяшнi дзень, як высветлiлася, школьнiкi з Вераснiц пакуль яшчэ не вярнулiся ў родную навучальную ўстанову: пачатковае звяно па-ранейшаму займаецца ў Запясоччы, старэйшыя навучэнцы вучацца ў Тураве. Сiтуацыю па просьбе рэдакцыi патлумачыў намеснiк загадчыка аддзела адукацыi Жыткавiцкага райвыканкама Генадзь Бароўскi.

— Часам лягчэй пабудаваць нешта з самага пачатку, чым перабудаваць. Іншымi словамi, падчас правядзення рэканструкцыi высветлiлася, што аб’ём работ крыху большы, чым меркавалася першапачаткова, у праект да таго ж уносiлiся карэктывы. Нагадаю, што ад старога будынка засталася фактычна толькi адна "каробка", па сутнасцi ўзводзiцца новая школа. Зноў жа, нельга парушаць будаўнiчыя нарматывы. На сёння асноўны корпус ужо гатовы, у сталоўцы ляжаць плiты перакрыццяў, практычна завершана ўзвядзенне ўнутраных перагародак. Праведзены ўсе iнжынерныя камунiкацыi, дзейнiчае ацяпленне. Словам, будаўнiчыя работы вядуцца даволi шпаркiмi тэмпамi. Працаўнiкоў на аб’екце хапае, фiнансаванне, прынамсi, да канца мiнулага года, вялося належным чынам, — сказаў Генадзь Пiлiпавiч.

Паводле яго далейшых слоў, зараз адна з галоўных задач — высушыць сцены, выветрыць з памяшканняў усе пахi. Працэс гэты залежыць i ад надвор’я, таму дакладна спрагназаваць, калi школьнiкi вернуцца ў родную школу, цяжка. Аднак бацькi школьнiкаў, бачачы ўсе змены, больш не хвалююцца.

— 6 студзеня адбылася iх сустрэча са старшынёй райвыканкама, — зазначыў Генадзь Бароўскi. — Бацькi на ўласныя вочы маглi пераканацца ў тым, што ў школе шмат што ўжо зроблена. I гэтая карцiна iх вельмi парадавала.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напачатку верасня мiнулага года ў рэдакцыю па "гарачай лiнii" звярнулiся бацькi мясцовых школьнiкаў з вёскi Вераснiца Жыткавiцкага раёна з п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика