Памперсы як лятальныя апараты?
Памперсы як лятальныя апараты?
Напэўна, тая жанчына, што, пазванiла ў карэспандэнцкi пункт "Звязды" па Гомельскай вобласцi i не назвала свайго прозвiшча, валодае тонкiм пачуццём гумару. Бо агарошыла карэспандэнта такiм пытаннем: цi праўду кажуць, што памперсы вучацца лятаць? Пакуль я чухаў патылiцу (хто ж гэта са знаёмых адпускае такi жарт), яна тут жа ўдакладнiла: узлятаць у цэнавай прасторы. Усё вышэй i вышэй. І не дачакаўшыся майго адказу, заўважыўшы, што гэта — абуральны факт, параiла пацiкавiцца сiтуацыяй з памперсамi. Цiкаўлюся. Ва ўпраўленнi цэнавай палiтыкi Гомельскага аблвыканкама. Намеснiк начальнiка Васiль Лiтвiнаў распавёў, што ва ўпраўленне было шмат званкоў-скаргаў, сутнасць якiх заключалася ў пытаннi: чаму на недасягальную вышыню рванулi цэны на памперсы i дзiцячыя падгузнiкi? Пачалiся праверкi. I што ж выявiлася? Толькi два канкрэтныя прыклады прывёў Васiль Пятровiч. Так, у Гомельскiм прыватным гандлёвым унiтарным прадпрыемстве "Маiсейкаў" у час продажу памперсаў двух вiдаў замест гандлёвых 30-працэнтных надбавак яны фактычна былi ў памерах 62,7 i 71,5 працэнта. А iндывiдуальны прадпрымальнiк М. Грышчанка пайшоў яшчэ далей. Тую гандлёвую надбаўку ён узвiнцiў больш як у тры (!) разы. — Мы праверылi наогул, — расказвае далей Васiль Лiтвiнаў, — 28 магазiнаў i 30 iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, i на сямi аб’ектах гандлю — факты завышэння цэн. Што датычыць памперсаў, дык цэны на iх узляцелi на 50—70 працэнтаў. Iмпарцёрамi iх былi фiрмы з Мiнска — ААТ "Новая Супра", сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю "Цэнтральная дыстрыб’ютарская кампанiя" i ЗАТ "Лябортава". Яны паставiлi ў студзенi на Гомельшчыну тавар па цэнах, якiя на 48 працэнтаў перавышалi снежаньскiя, а гомельскiя прадпрымальнiкi пагрэлi на гэтым рукi. У тым сэнсе, што рэшткi тавару, якi не быў рэалiзаваны ў снежнi, падвялi пад новыя, на свой густ, цэны. Што датычыць названых фiрмаў, дык мы аб iх выкрутасах паведамiм Мiнiстэрству эканомiкi. А нашы прадпрымальнiкi, вiдавочна, не ведалi патрабаванняў фармiравання i прымянення цэнаў у новых умовах. Можа i так, толькi вось пытанне: чаму заўсёды ў прадпрымальнiкаў цэны не знiжаюцца, а павышаюцца? Няведанне тут цi нешта iншае? Пагоня за прыбыткам, напрыклад. Такiм чынам, канстатуем: у цэлым адпускныя цэны на iмпартныя памперсы i падгузнiкi, пастаўленыя на Гомельшчыну з Мiнска трыма iмпарцёрамi, узраслi на 48 працэнтаў. Цэны на цытрусавыя — на 30, рыс, грэчку, проса, рыбу i рыбатавары — да 30 працэнтаў. I гэта — парушэннi ў цэнавай палiтыцы, чаго не павiнна быць згодна з патрабаваннямi кiраўнiка краiны. А "гарачынi" яшчэ паддаюць i на месцах як у крамах, так i ў кiёсках i гандлёвых палатках iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Калi я пасля гутаркi з Васiлём Лiтвiнавым развiтаўся, сустрэў намеснiка старшынi аблвыканкама Валянцiна Барысенку, якi ад’язджаў на рынкi Гомеля, каб яшчэ раз пазнаёмiцца з цэнавай сiтуацыяй, што склалася там, i потым прымаць адпаведныя меры. Значыць, сiтуацыя знаходзiцца пад кантролем уладных структур. I цяпер я ведаю, што адказаць той жанчыне, якая тэлефанавала ў карэспандэнцкi пункт: хто спрабуе ў цэнавай палiтыцы ўзяць высокi палёт, рызыкуе спiкiраваць у бездань. У лепшым выпадку можа ў гаспадарчым судзе страцiць вялiкiя грошы, а ў горшым — пазбавiцца лiцэнзii або наогул быць прыцягнутым да яшчэ больш жорсткай адказнасцi. Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напэўна, тая жанчына, што, пазванiла ў карэспандэнцкi пункт "Звязды" па Гомельскай вобласцi i не назвала свайго прозвiшча, валодае тонкiм па |
|