21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Беларусы выбралі прадукты года

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусы выбралі прадукты года

Вынiкi конкурсу "Прадукт года 2008" агучылi ўчора арганiзатары конкурсу ў межах ІII харчовага бiзнэс-форуму. Пераможцы ў больш за васьмiдзесяцi намiнацыях харчовых тавараў былi вызначаны падчас агульнарэспублiканскага сацыялагiчнага даследавання, праведзенага лабараторыяй "Новак". Спецыялiсты апыталi 1200 чалавек рознага ўзросту i сацыяльнага становiшча на прадмет iх улюбёных харчовых тавараў ва ўсiх беларускiх гарадах з насельнiцтвам больш за 50 тысяч чалавек. Прычым людзям трэба было выбiраць не са спiсу прапанаваных тавараў, а самiм называць любiмую смятану цi хлеб.

Такiм чынам, калi хочаце зрабiць, напрыклад, самы лепшы бутэрброд 2008 года, то адрэжце лустачку хлеба "Нарачанскага", намажце яго маслам "Бярэсце", пакладзiце зверху кавалачак кiлбаскi Ваўкавыскага мясакамбiната i налiце ў кубачак малака або кефiру "Савушкiн прадукт".

На адкрыццi форума намеснiк мiнiстра эканомiкi Андрэй Тур адзначыў:

— Гэты бiзнэс-форум праходзiць не ў вельмi просты час, нават нягледзячы на тое, што мы дастаткова паспяхова завяршылi мiнулы год i па ўсiх макраэканамiчных паказчыках, акрамя двух, не толькi выканалi прагнозныя паказчыкi, але i перавыканалi iх. I, што самае галоўнае, сельская гаспадарка таксама за доўгiя гады перасягнула прагнозныя стаўкi свайго развiцця. Але з другога боку, цяперашнi год вельмi-вельмi няпросты, бо на нас сур’ёзны ўплыў робiць фiнансава-эканамiчны сусветны крызiс. Быццам бы i пагрозы рынку харчавання няма, бо ўсе людзi есцi хочуць, але ўсё ж-такi i праблемы будуць няпростыя.

Андрэй Мiкалаевiч абазначыў перад прысутнымi вытворцамi тры аспекты, якiя трэба ўлiчваць пры гаспадарчай дзейнасцi ў 2009 годзе. Па-першае, шмат што будзе залежаць i ад самiх вытворцаў, ад таго, як яны змогуць насыцiць рынак харчовых тавараў па асартыменце i якасцi i тым самым стварыць камфортны асяродак для спажыўцоў. Па-другое, намеснiк мiнiстра эканомiкi папярэдзiў, што агульная палiтыка iмпартазамяшчэння можа закрануць i вытворцаў, напрыклад, што датычыць сыравiны цi новага абсталявання, Тут жа ён i нагадаў вытворцам, што перад iмi стаiць вялiкая задача па-максiмуму пашырыць экспарт. Ну i нарэшце, Андрэй Тур звярнуў увагу на трэцюю ўмову, якая закране фiрмы ў сувязi з крызiсам, — гэта памеры i аб’ёмы крэдытавання:

— Якасная прадукцыя, добрыя маркетынг i брэнды ды высокi ўзровень развiцця — гэта будзе залог наяўнасцi ў вас зваротных сродкаў для знiжэння нагрузкi крэдытавання.

Дарэчы, у гутарцы з журналiстамi Тур прызнаўся, што сам купляе ў асноўным беларускiя харчы:

— Хлеб я купляю беларускi, малако нашае, сыр, мяса, калбасу таксама. Ну, морапрадукты, вы ў самой назве бачыце, што мора ў нас няма... Было б мора, то i iх купляў бы свае. Вiно? Неяк не звяртаў увагi... Хутчэй за ўсе, неяк традыцыйна склалася, што або iтальянскiя або iспанскiя вiны. Вось шампанскае — нашае. Гарэлку, калi п’ём — таксама нашу.

Павел БЕРАСНЕЎ    

Беларускiя тавары-пераможцы ў сваiх намiнацыях:

 

Хлеб чорны — "Нарачанскi"

Шакалад i шакаладныя цукеркi — "Камунарка"

Печыва — "Слодыч"

Малако, кефiр, ёгурт, смятана — "Савушкiн прадукт"

Глазаваныя сыркi — "Малочная краiна"

Тварог — "Вясковы"

Сыр цвёрды — "Белавежскiя сыры"

Масла сметанкавае — "Бярэсце"

Маргарын — "Залатая кропля"

Маянэз — "Правансаль"

Марозiва — "Марозпрадукт"

Мiнеральная вада — "Дарыда"

Сок — "Джой"

Пiва — "Крынiца"

Гарэлка, каньяк — "Крыстал"

Дзiцячае харчаванне — "Беллакт"

Чыпсы, сухарыкi — "Анега"

Семкi — "Нiкiцiн"

Макаронныя вырабы — "Барымак"

Калбасы — Ваўкавыскi мясакамбанат

Пельменi — "Ваўкавыскiя"

Яйкi — "1-я Мiнская птушкафабрыка"

Мука — "Лiдская мука"

i г.д

Пяцёрка лаўрэатаў Гран Пры "Прадукт года 2008":

1. ЗП "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусiя"

2. РУП "Крыстал"

3. РУСВП "1-я Мiнская птушкафабрыка"

4. ААТ "Бабушкина крынка"

5. TM "KURCHAREK" PPH "PRYMAT" (Польшча)

1. ЗП "Кока-Кола Беўрыджыз Беларусiя"

2. РУП "Крыстал"

3. РУСВП "1-я Мiнская птушкафабрыка"

4. ААТ "Бабушкина крынка"

5. TM "KURCHAREK" PPH "PRYMAT" (Польшча)

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынiкi конкурсу "Прадукт года 2008" агучылi ўчора арганiзатары конкурсу ў межах ІII харчовага бiзнэс-форуму. Пераможцы ў больш за васьмiдзес
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика