...
...
У Гомельскай вобласцi вышыня снежнага покрыва ў 2-3 разы перавышае сярэдняе шматгадовае значэнне. У асобных раёнах гурбы снегу яшчэ вышэйшыя: у Рэчыцкiм раёне норма перавышаная ў 3,5 раза, у Веткаўскiм — амаль у 4. Паколькi снег вiльготны, яго маса павялiчваецца, што можа пашкодзiць пабудовы з нетрывалым дахам, папярэджваюць спецыялiсты. Тым не менш рэкорды па выпадзеннi ападкаў пакуль не пабiтыя. Мiжрэгiянальная арганiзацыя "Камунiсты Пецярбурга i Ленвобласцi" ў дзень 85-годдзя з дня смерцi Уладзiмiра Ленiна звярнулася да кiраўнiцтва Расii з патрабаваннем прысвоiць пасмяротна правадыру пралетарыяту званне Героя Расiйскай Федэрацыi за арганiзацыю адпору замежным iнтэрвентам. Актывiсты нагадваюць, што пры жыццi Ленiн не меў дзяржаўных узнагарод, акрамя ордэна працы Харэзмскай сацыялiстычнай рэспублiкi, i таму час аднавiць справядлiвасць. "Інтэрвенты ў 1918-1920 г.г. хацелi расчлянiць i разрабаваць маладую савецкую дзяржаву, але былi ўшчэнт разбiтыя ваенным, палiтычным i маральным генiем вялiкага Ленiна", — гаворыцца ў звароце. У Малдове цэны на найбольш запатрабаваныя гатункi хлеба сёлета з 1 лютага будуць знiжаныя ў сярэднiм на 20 %. Такiя прапановы былi выпрацаваныя ўчора на пасяджэннi па праблемах харчовай бяспекi, якое вёў прэзiдэнт краiны Уладзiмiр Варонiн. Кiраўнiк Малдовы адзначыў, што асноўныя намаганнi як на макраэканамiчным узроўнi, так i ў адпаведных галiнах павiнны быць накiраваныя на знiжэнне долi кошту харчоў у спажывецкiм кошыку. Кубiнскi музей рому, адчынены ў 2000 годзе, прыняў мiльённага наведвальнiка. Гэта адно з самых любiмых месцаў замежных гасцей у Гаване. Абранцамi лёсу сталi адразу два чалавекi — канадзец i кубiнка, якiя зайшлi ў музей амаль адначасова. Iх сустрэлi кветкамi i, вядома, ромам. Штодзень у музеi бываюць да 500 чалавек, тут можна не толькi даведацца ўсё пра ром, але i атрымаць рэцэпты арыгiнальных кактэйляў на яго аснове. Асобная экспазiцыя прысвечана другому славутаму кубiнскаму задавальненню — цыгарам. Кожны турыст становiцца ўдзельнiкам штомесячнай латарэi, пераможца якой, незалежна ад краiны пражывання, атрымлiвае бутэльку элiтнага рому. Дзiця з чатырма парамi канечнасцяў нарадзiлася ў Непале. Немаўля i яго 30-гадовая мацi адчуваюць сябе нармальна. Паглядзець на дзiўнае дзiця прыходзяць жыхары навакольных населеных пунктаў. Большасць з iх iндусы i яны вераць у тое, што дзiця з’яўляецца iнкарнацыяй чатырохрукай багiнi багацця i дабрабыту Лакшмi. Гэта не адзiны выпадак. У 2007 годзе дзяўчынка з васьмю канечнасцямi нарадзiлася ў Iндыi. Урачы Бангалорскай клiнiкi правялi ёй аперацыю па выдаленнi лiшнiх рук i ног, зараз яна вучыцца хадзiць. ПОЎНЫ АБЗАЦПа меншай меры тры маладыя iндыйцы загiнулi i яшчэ 33 атрымалi раненнi пасля падзення з даху цягнiка. Юнакi, якiя ехалi паступаць на службу ў армiю, дабiралiся да прызыўнога пункту на даху вагонаў, але на адным з перагонаў iх ссунула галiнамi дрэў. Усяго на цягнiк на адной са станцый спрабавалi сесцi каля 500 юнакоў, але пасажыры, апасаючыся хулiганскiх дзеянняў, зачынiлiся ў вагонах, так што будучым салдатам давялося размяшчацца на вагонах. Усяго адтуль скiнулася каля 200 чалавек. Параненых даставiлi ў лякарнi навакольных гарадоў. Варта адзначыць, што язда на дахах вагонаў — традыцыйная для Індыi з’ява, асаблiва ў сельскай мясцовасцi, паколькi ўнутры на ўсiх не хапае месца. Нягледзячы на халоднае надвор’е ў аўстрыйскай сталiцы, фурманам фiякраў у Вене давядзецца заставацца цвярозымi: пра захаванне гэтага правiла будуць клапацiцца ўлады, узброеныя прыборамi для выяўлення алкаголю ў крывi. Такое рашэнне аўстрыйскiя ўлады прынялi пасля таго, як адзiн з нецвярозых вознiкаў наладзiў сапраўдныя скачкi. У першы дзень новага года п’яны фурман адчынiў дзверы, каб высадзiць пасажыраў, у т.л. дваiх маленькiх дзяцей. Ад яго няпэўных рухаў конi iрванулi i на шалёнай хуткасцi панеслi па вулiцах Вены. Пасля гэтага iнцыдэнту тры каманды палiцэйскiх i супрацоўнiкаў дарожна-паставых службаў нечакана для рамiзнiкаў пачалi правяраць iх з дапамогай прыбораў на ўтрыманне алкаголю ў крывi. Нягледзячы на тое, што пакуль такiя праверкi не далi станоўчага вынiку, фурманам дыхаць у алкатэстар на вачах у клiентаў не надта падабаецца. Пасля некалькiх няўдалых спробаў адрамантаваць пральную машыну жыхарка Вялiкабрытанii "ўзяла ў заложнiкi" аднаго з майстроў па рамонце. Цэлы месяц яна ад розных майстроў атрымлiвала адгаворкi аб тым, што машына не падлягае рамонту. Чарговыя словы майстра аб немагчымасцi рамонту вывелi яе з раўнавагi, i яна замкнула ўсе дзверы дома. "У мяне проста не было iншага выйсця", — сказала яна. Узяты ў заложнiкi майстар пазванiў да сябе на працу, праз некалькi хвiлiн прыехала палiцыя i мiрна вырашыла сiтуацыю. Былi запрошаныя эксперты, якiя высветлiлi, што прычынай няспраўнасцi стала манетка. Тым не менш, пасля гучнага скандалу прадаўцы замянiлi машыну на новую. Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гомельскай вобласцi вышыня снежнага покрыва ў 2-3 разы перавышае сярэдняе шматгадовае значэнне. У асобных раёнах гурбы снегу яшчэ вышэйшыя: у Рэчыц |
|