21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Якія яшчэ сюрпрызы, Амерыка?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Якія яшчэ сюрпрызы, Амерыка?

У мiнулым годзе свет быў па меншай меры двойчы моцна азадачаны i здзiўлены навiнамi з Амерыкi. У першым выпадку вельмi непрыемным сюрпрызам з’явiўся пачатак сумнавядомага iпатэчнага крызiсу быццам бы мясцовага маштабу, але якi хутка набыў статус глабальнага фiнансавага, а затым i эканамiчнага крызiсу. У другiм выпадку сусветнай сенсацыяй стала выбранне 44-м прэзiдэнтам ЗША Барака Хусейна Абамы.

Цi будзе чарговым сюрпрызам (прыемным цi непрыемным) глабальнага кшталту кiраўнiцтва самай багатай i развiтой краiнай свету першым у яе гiсторыi прэзiдэнтам афраамерыканцам, зразумела, пакажа час. Але ўзровень чаканняў у народзе ад прэзiдэнцтва Абамы вельмi высокi. Я сказаў бы, небяспечна высокi. Складваецца ўражанне, што ад яго чакаюць цудаў, у першую чаргу эканамiчнага. Выдатны, разумны i абаяльны прамоўца Абама ў час усёй перадвыбарнай гонкi знаходзiў менавiта тыя словы i аргументы, якiя краналi душы i сэрцы дзясяткаў мiльёнаў выбаршчыкаў. Ён, сын звычайнага эмiгранта з Кенii, якi выпадкова трапiў на вучобу ў ЗША, здолеў пераканаць многiх карэнных амерыканцаў, прымусiў iх паверыць у тое, што ён, Абама, менавiта той прэзiдэнт, якi iм трэба.

Адсюль, вiдаць, i небывалая папулярнасць у народзе самой працэдуры iнаўгурацыi, што таксама стала пэўным сюрпрызам. У Вашынгтон на яе з’ехалася больш за два мiльёны чалавек. Гандляры сувенiрамi з выявай Абамы пабiлi рэкорды продажаў аналагiчнай прадукцыi. Паўсюдна ў сталiцы, калi меркаваць па тэлерэпартажах, напярэдаднi iнаўгурацыi панавалi ўзбуджэнне i прыўзняты святочны настрой. Ахвотных удзельнiчаць у ёй было так шмат, што стыхiйна ўзнiкла спекуляцыя бiлетамi на цырымонiю iнаўгурацыi. Так, бiлет коштам 25 долараў прадавалi аж за 250.

Канчатковае ўзыходжанне Абамы на Алiмп улады было абстаўлена па-рамантычнаму ўрачыста i прыгожа. Ён наўмысна паўтарыў шлях у Вашынгтон свайго кумiра, барацьбiта з рабствам, 16-га прэзiдэнта Аўраама Лiнкальна. 17 студзеня Абама праехаў на цягнiку з Фiладэльфii ў сталiцу. Ён у штаце Дэлавар падхапiў вiцэ-прэзiдэнта Дж. Байдэна i яго сям’ю. Затым у Балтыморы падселi "простыя амерыканцы". Увогуле Абама iмкнуўся падкрэслiць гiстарычныя паралелi памiж Лiнкальнам i сабой. Так, ён загадаў у архiвах бiблiятэкi кангрэсу адшукаць тую Бiблiю, на якой некалi кляўся прэзiдэнт Лiнкальн. І ў час урачыстай клятвы сумленна выконваць абавязкi прэзiдэнта Злучаных Штатаў жонка Мiшэль трымала ў руках менавiта гэту Бiблiю. Дарэчы, 200-годдзе з дня нараджэння Лiнкальна будзе хутка шырока адзначацца ў ЗША.

А шлях Абамы ад Капiтолiя да Белага дома адразу пасля iнаўгурацыi суправаджаўся прывiтальнымi крыкамi мужчын, радасным вiзгам i стогнамi асаблiва эмацыянальных жанчын. Для iх Абама стаў канкрэтным увасабленнем амерыканскай мары. Дарэчы, пра гэта ён ускосна ўзгадаў у час iнаўгурацыйнай прамовы. Па яго словах, чалавека, якi сёння дае святую клятву прэзiдэнта, яшчэ 60 гадоў магчыма не абслужылi б у мясцовым рэстаране.

Амерыканская сталiца выдатна падрыхтавалася да грандыёзнага свята пад назвай iнаўгурацыя. Адбылiся шматлiкiя балi, канцэрты зорак сусветнай велiчынi. Паводле ацэнак асобных аналiтыкаў, нягледзячы на крызiс, канчатковы кошт iнаўгурацыi i звязаных з ёй iмпрэз, можа перавысiць 160 мiльёнаў долараў. Гэта самая дарагая ў гiсторыi ЗША iнаўгурацыя таксама стала пэўным сюрпрызам для замежных назiральнiкаў. Для параўнання, другая iнаўгурацыя Джорджа Буша ў 2004 годзе абышлася ў 57 мiльёнаў. Ва ўмовах паглыблення рэцэсii такi шык здаецца празмерным, але як святкаваць выбранне свайго прэзiдэнта — гэта справа самiх амерыканцаў.

Небывалы энтузiязм 20 студзеня праявiлi цёмнаскурыя амерыканцы. Як жа, нарэшце свой стаў чалавекам нумар адзiн у Амерыцы, нават з’явiўся жарт-заклiк перафарбаваць Белы дом у чорны колер. Невыпадкова ў Афрыцы, гэтым шматпакутным кантыненце, як нiколi звязваюць асаблiвыя надзеi з выбраннем Абамы. Ды i ў Еўропе таксама знаходзяцца ў чаканнi зменаў да лепшага, бо ў Еўрасаюзе незадаволеныя тым, як у апошнiя гады будавалася партнёрства з Амерыкай. Шмат чаканняў i ў арабскiм свеце, у прыватнасцi, на Блiзкiм Усходзе.

Стрыманы аптымiзм на перамены ў адносiнах з ЗША выказваюць i ў Расii. У нас на гэты конт гучна не гавораць, але я ўпэўнены, што думаюць аналагiчна, бо стасункi дзвюх краiн знаходзяцца амаль што на нулявой адзнацы. Лагiчна спадзявацца, што дзякуючы новаму прэзiдэнту з лiберальнымi поглядамi i адкрытым тварам беларуска-амерыканскiя адносiны набудуць канструктыўны характар.

Аднак менавiта чаканнi i спадзяваннi амерыканскага народа, натуральна, прыярытэт для Абамы. Ён у час iнаўгурацыйнай прамовы ў заходнiм крыле Капiтолiя акрэслiў блiжэйшыя мэты i задачы сваёй адмiнiстрацыi, заклiкаў суграмадзян згуртавацца i разам выступiць супраць наступстваў крызiсу. Ён паабяцаў iстотныя перамены i ў знешняй палiтыцы, напрыклад, пачаць паступова перадаваць Iрак у рукi яго народу.

Яшчэ задоўга да iнаўгурацыi каманда Абамы пачала выпрацоўваць свой план выратавання амерыканскай эканомiкi. Час ад часу выбраны прэзiдэнт дзялiўся з народам думкамi, напрыклад, абяцаў актыўна змагацца з беспрацоўем, стварыць тры мiльёны новых працоўных месцаў у пэўных сектарах эканомiкi. Асновай плана новага прэзiдэнта стане ажыццяўленне так званага "збалансаванага пакета стымулаў" вагой у 775 мiльярдаў долараў. На такую астранамiчную суму мяркуецца даць падатковыя льготы насельнiцтву i бiзнэсу. Кожны амерыканец вызвалiцца ад выплаты падаткаў на 500 долараў, а сям’я — на тысячу. Такi падарунак бюджэту будзе каштаваць 300 мiльярдаў долараў. Абама таксама паабяцаў падатковыя паслабленнi прадпрымальнiкам, каб тыя мелi дадатковыя магчымасцi для развiцця справы i стварэння новых працоўных месцаў.

Якiх жа нам сюрпрызаў чакаць ад Амерыкi на найблiжэйшай перспектыве? Асобныя эканамiсты не выключаюць i прадказваюць, што Абама будзе вымушаны пайсцi на друкаванне дадатковай велiзарнай сумы папяровых долараў. А гэта можа прывесцi да значнага знiжэння курсу амерыканскай валюты ўжо вясной.

У развiтальнай прамове ужо цяперашнi экс-прэзiдэнт Дж. Буш, адмiнiстрацыя якога бяздарна праспала iпатэчны крызiс, прызнаўся, што падзеi часам развiвалiся "не па нашым плане". Сёння многiх хвалюе пытанне, а як будуць развiвацца падзеi па планах Абамы, цi здолее ён выканаць перадвыбарныя абяцаннi?

Учора адбыўся першы працоўны дзень новага прэзiдэнта ЗША. На сваiм стале ён знайшоў запiску ад свайго папярэднiка — гэта адна з традыцый вышэйшай амерыканскай улады. Змест такiх запiсак захоўваецца ў сакрэце. Але што б нi раiў Буш, цяпер Абама ўзяў на сабе адказнасць за лёс Амерыкi i перайшоў ад слоў да спраў. Так, ён ужо загадаў замарозiць усе нявыкананыя рашэннi папярэдняга прэзiдэнта i даручыў вывучыць мэтазгоднасць iх рэалiзацыi свайму ўраду.

Леанiд Лахманенка.

 

 

 
Теги: Курсы валют
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У мiнулым годзе свет быў па меншай меры двойчы моцна азадачаны i здзiўлены навiнамi з Амерыкi. У першым выпадку вельмi непрыемным сюрпрызам з’явiўся п
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика