21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Як колу не даць замкнуцца?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як колу не даць замкнуцца?

Алiна (iмёны па этычных меркаваннях змененыя) са свайго дзяцiнства памятае толькi прусакоў, п’яныя твары мацi i яе сужыцеляў, якiя пастаянна мянялiся, i галоднае бурчанне ў страўнiку, якое не давала заснуць. А пасля быў сацыяльны прытулак, дзiцячы дом — часовы прытулак для такiх жа дзяцей з сумнымi вачыма, як яна. Калi Алiне споўнiлася 18, яна перш за ўсё знайшла мацi. Мацi з радасцi дастала з халадзiльнiка распачатую бутэльку самаробнага вiна. Як жа не выпiць за сустрэчу? Ажно 13 гадоў з дачкой не бачылiся... Алiне ўжо споўнiлася 27 гадоў (хоць знешне можна смела даць усе 40). Жыве яна ў родным доме разам з мацi-зязюляй. Разам з ёй i распiвае з нагоды i без яе спiртныя напоi. Калi камiсiя па справах непаўналетнiх прыехала, каб забраць дзетак Алiны, учарашняя сацыяльная сiрата нават не пярэчыла. Толькi спыталася на развiтанне: "Ну што забiраеце? Я магу ўздыхнуць свабодна?" Света i Ванюша зараз знаходзяцца ў сацыяльным прытулку. Як складзецца iх лёс, пакуль невядома. Але хто дасць гарантыю, што дзецi не пойдуць па пратаптанай генетычнай сцяжынцы, якая гадоў праз 13 замкнецца ў трывалае кола?..

Гэта гiсторыя — толькi адна з тысячы падобных. Паводле слоў супрацоўнiкаў дзiцячых дамоў, якiя адсочваюць лёс сваiх выхаванцаў, сацыяльныя сiроты, як правiла, капiруюць лёсы сваiх нядбайных бацькоў: злоўжываюць алкаголем, а пасля адбiраюць дзяцiнства ў сваiх жа дачок i сыноў. Як дапамагчы дзiцяцi выбрацца з багны, пражыць сваё годнае ЖЫЦЦЁ, не падобнае на ІСНАВАННЕ нядбайнай мацi?

"Лепш рана, чым позна!"- такой думкi прытрымлiваюцца ў Генеральнай пракуратуры.

- такой думкi прытрымлiваюцца ў Генеральнай пракуратуры.

— Самая галоўная задача дэкрэта №18 "Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у няўдалых сем’ях" — не забраць дзяцей з праблемнай сям’i, а зрабiць усё магчымае, каб вярнуць гэту сям’ю да нармальнага жыцця, — кажа намеснiк начальнiка аддзела па справах непаўналетнiх i моладзi Генеральнай пракуратуры Дар’я Лебедзева — Для гэтага вельмi важна своечасова, на самым раннiм этапе, выяўляць нядбайных бацькоў, дзецi якiх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. Неадкладна ставiць iх на ўлiк i пачынаць працаваць з кожнай сям’ёй у iндывiдуальным парадку. Тут павiнны аб’яднаць намаганнi камiсii па справах непаўналетнiх, установы адукацыi, аховы здароўя, працы i занятасцi, органаў унутраных спраў.

Я неаднаразова суправаджала прадстаўнiкоў усiх пералiчаных структураў у рэйдах па сем’ях, якiя стаяць на ўлiку. I зрабiла для сябе наступную выснову. Чым раней выяўлялi праблемную сям’ю, тым больш верагодным было яе выпраўленне. Напрыклад, настаўнiкi адной са школ, якая знаходзiцца ў Заводскiм раёне Мiнска, заўважылi, што Iлля за апошнiя днi змянiўся, стаў больш нервовым, раздражнёным, прыходзiў з непадрыхтаванымi ўрокамi. Класны кiраўнiк разам з сацыяльным педагогам без папярэджання завiталi да гэтай сям’i ў госцi. Мацi, ад якой несла перагарам, моцна спала, а Iлля ў паўзмроку, бо святло адключылi за няплату, варыў манную кашу на маленькай круглай плiтцы. Размовы не дапамаглi, таму Iллю адправiлi ў сацыяльны прытулак. Не прайшло i трох месяцаў, як мацi пайшла на выпраўленне: прайшла курс лячэння ў наркалагiчным дыспансеры, зрабiла рамонт у кватэры. Зараз Iлля дома, размоў пра мiнулае хлопчык пазбягае, у яго з’явiлiся айчым i маленькая сястрычка.

— У тым выпадку, калi ўгаворы i слёзы дзяцей не дапамагаюць, самай дзейснай мерай, на маю думку, з’яўляецца стрэсавая сiтуацыя, выклiканая адабраннем дзяцей, — кажа начальнiк iнспекцыi па справах непаўналетнiх УУС Партызанскага раёна горада Мiнска Сяргей Дубовiк.

Словы Сяргея Дубовiка пацвердзiлi ў Генеральнай пракуратуры: з пачатку дзеяння дэкрэта з 6500 дзяцей, якiх ратавалi ад уласных бацькоў, 4500 вярнулiся ў бiялагiчныя сем’i; 673 дзiцяцi вернутыя бацькам, якiя былi раней пазбаўленыя бацькоўскiх правоў i адноўлены ў iх). Калi ж бацькi не задумаюцца над сваiмi паводзiнамi нават пасля таго, як у iх забралi дзяцей, то iх нiшто не ўжо не выправiць. Аб вяртаннi ў такую сям’ю не можа iсцi i гаворкi. Тады суд разглядае пытанне аб пазбаўленнi бацькоўскiх правоў.

Гэта вельмi складаны этап у жыццi дзiцяцi, таму вельмi важна, каб яго падтрымалi, не далi ўпасцi духам, дапамаглi зразумець, што жыццё працягваецца. У сацыяльных прытулках выхавальнiкi стараюцца падзялiцца з дзецьмi сваёй цеплынёй. Але спачатку трэба заслужыць давер. Калi малыя бачаць працягнутую руку незнаёмага чалавека, то па iнерцыi ўцiскаюць плечы, скручваюцца, быццам вожыкi, — чакаюць адразу ўдару, але нiяк не цеплынi.

— Але за 6 месяцаў (такi тэрмiн даецца бацькам на работу над памылкамi) складана накiраваць дзiця на правiльны шлях, — кажа дырэктар дзiцячага сацыяльна-педагагiчнага Цэнтра Савецкага раёна Алена Пяроўская. — З самымi маленькiмi прасцей, яны яшчэ не ўсё разумеюць, а вось падлеткi пачынаюць вiнавацiць ва ўсiм сябе: "раз мяне кiнулi бацькi, значыць я зрабiла нешта не так". Дзецi хочуць вярнуцца да мацi, якая б яна нi была, усё адно для iх яна самая лепшая.

Пасля шасцi месяцаў пражывання ў сацыяльным прытулку малых накiроўваюць у дзiцячы дом для дзяцей-сiрот. Цi, калi пашанцуе, прыйдзе добрая цётачка i забярэ жыць да сябе. Прыёмная сям’я ў гэтай сiтуацыi — самы iдэальны варыянт для дзiцяцi, непатрэбнага роднай мацi. Бо ў iнтэрнаце, як бы там нi было сытна i цёпла, безумоўна, на такi клопат, як у сям’i, нельга разлiчваць. Дзяцей шмат, а педагогаў мала, таму кожнаму ў аднолькавай ступенi ўдзялiць увагу не атрымаецца.

Iнтэрнат становiцца часовым домам для дзяцей. А што рабiць, калi споўнiлася 18 гадоў?.. Некаторым шанцуе, яны маюць магчымасць пачаць сталае жыццё ў роднай кватэры, якая засталася ад бацькоў.

На сёння больш як 28 тысяч нядбайных бацькоў павiнны кампенсаваць дзяржаве выдаткi на ўтрыманне сваiх дзяцей. На практыцы ж кампенсавана ўсяго толькi трэцяя частка ад агульнай сумы. Ну не жадаюць гора-мацi i гора-таты працаваць! Што з iмi рабiць? Вось i вырашылi перасяляць даўжнiкоў у жыллё з падменнага фонду (у Мiнску складзены банк звестак жылых памяшканняў, якiя могуць выдзяляцца такiм людзям у выпадку высялення iх у судовым парадку). Кватэры такiх бацькоў можна здаваць у наём для кампенсацыi выдаткаў на ўтрыманне iх дзяцей.

— Беларускае заканадаўства прадугледжвае такую меру ўздзеяння. Але яна не мае маштабнага характару, бо, як правiла, у такiх кватэрах, акрамя абавязаных асобаў прапiсана яшчэ некалькi сваякоў. Прынамсi ў 2008 годзе пасля судовых разбораў вольнымi ад такiх бацькоў засталiся 7 кватэр, якiя першапачаткова знаходзiлiся ў дзяржаўнай уласнасцi, — паведамiла намеснiк старшынi Мiнскай гарадской камiсii па справах непаўналетнiх Алена Герасiменка. — Толькi не ўсё тут так гладка, як здаецца. Кватэры знаходзяцца ў жудасным стане. А рамонт там, як правiла, каштуе даражэй, чым утрыманне дзiцяцi на дзяржзабеспячэннi (па падлiках ЖЭСаў). Але чалавеку, якi захацеў здымаць кватэру, рамонт можа абысцiся танней, калi ён будзе набываць, напрыклад, самыя танныя шпалеры. Пры гэтым, калi дзiцяцi споўнiцца 18 гадоў, яно можа вярнуцца ў родныя сцены, якiя да гэтага часу будуць даведзеныя да ладу.

Мы жывём у соцыуме, якi ўздзейнiчае на кожнага з нас. Вельмi важна, каб дзецi адчувалi сябе патрэбнымi, калi не бацькам, то навакольным. Вельмi важна, каб сацыяльныя педагогi i выхавальнiкi ставiлiся да сваёй працы з душой. А валанцёры прыносiлi з сабой не шкадаванне, а шчырасць i дабрыню. Тады страх перад будучыняй i азлобленасць знiкнуць. I, магчыма, дзякуючы вам хоць адно замкнёнае кола разарвецца...

Надзея ДРЫЛА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Алiна (iмёны па этычных меркаваннях змененыя) са свайго дзяцiнства памятае толькi прусакоў, п’яныя твары мацi i яе сужыцеляў, якiя пастаянна мянялiся,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика