Новыя кантрольныя лiчбы прыёме ў ВНУ напружання не знiмаюць
Новыя кантрольныя лiчбы прыёме ў ВНУ напружання не знiмаюць
Сёлета кантрольныя лiчбы прыёму ў ВНУ i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы будуць павялiчаныя. Паводле афiцыйнай iнфармацыi Мiнiстэрства адукацыi, сёлета ў ВНУ на навучанне за кошт сродкаў бюджэту запланавана прыняць 32 694 чалавекi, з iх 24 804 — на дзённую форму навучання (гэта на 4,5 працэнта больш у параўнаннi з 2008 годам) i 7890 першакурснiкаў будуць залiчаны на завочную форму навучання. У ВНУ Мiнiстэрства аховы здароўя план прыёму будзе павялiчаны на 600 месцаў, а ў ВНУ Мiнiстэрства адукацыi — на 500 месцаў. Павелiчэнне набору закране тэхнiчныя, будаўнiчыя, тэхнiка-тэхналагiчныя спецыяльнасцi, спецыяльнасцi, звязаныя з энергетыкай, у тым лiку атамнай, i iнфармацыйнымi тэхналогiямi. Затое некаторыя педагагiчныя, эканамiчныя i юрыдычныя спецыяльнасцi чакае скарачэнне. У ВНУ Мiнiстэрства абароны плануецца прыняць дадаткова 281 чалавека, у ВНУ Мiнiстэрства ўнутраных спраў — 75, а вось Мiнiстэрства культуры павялiчыла план набору ўсяго на 4 месцы. Колькасць бюджэтных месцаў ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах павялiчыцца на дзённай форме навучання на 1490 месцаў, у тым лiку ў ССНУ Мiнадукацыi — на 965 месцаў, Мiнiстэрства аховы здароўя — на 235, Мiнiстэрства будаўнiцтва i архiтэктуры — на 30, Мiнiстэрства энергетыкi — на 150, канцэрна "Беллегпрам" — на 50, Беларускай чыгункi — на 50 i Дэпартамента па авiяцыi — на 10 месцаў. Як вядома, у 2009 годзе адбудзецца павелiчэнне выпуску з агульнаадукацыйных школ, таму што апошнi званок прагучыць адначасова для выпускнiкоў 11-х i 11-х штрых-класаў. Зразумела, што многiя з iх пажадаюць атрымлiваць адукацыю ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах, таму конкурсы абяцаюць быць даволi высокiя. І наўрад цi павелiчэнне кантрольных лiчбаў набору iстотна паўплывае на гэту сiтуацыю. Яшчэ больш жорсткая канкурэнцыя чакае выпускнiкоў базавай школы, якiя пажадаюць прадоўжыць навучанне ў сярэднiх спецыяльных навучальных установах. Iх колькасць будзе ўдвая большай, чым летась. У галоўным адукацыйным ведамстве тлумачаць, што план прыёму складаецца на аснове патрэбы ў тых цi iншых спецыялiстах, заявак працадаўцаў i паказчыкаў размеркавання выпускнiкоў за апошнi год. Да таго ж ён узгадняецца з усiмi зацiкаўленымi бакамi. У тых, каму не пашанцуе з паступленнем у ВНУ цi ССНУ, будзе магчымасць атрымаць рабочую прафесiю ў прафесiйна-тэхнiчных навучальных установах. Там у апошнiя гады назiраўся, наадварот, дэфiцыт абiтурыентаў, асаблiва ў сталiцы. А выпускнiкi базавай школы змогуць прадоўжыць навучанне на старшай ступенi агульнаадукацыйнай школы. Надзея НIКАЛАЕВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета кантрольныя лiчбы прыёму ў ВНУ i сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы будуць павялiчаныя. Паводле афiцыйнай iнфармацыi Мiнiстэрства адука
|
|