Юбiлей — гэта весела!
Юбiлей — гэта весела!
Ва ўсякiм разе, "Альфа радыё" рыхтуецца да яго менавiта з такiх пазiцый. Напярэдаднi свайго дзясятага дня нараджэння радыёстанцыя прыгадае лепшыя гумарыстычныя праграмы, што прагучалi ў эфiры за гэты час. З 26 студзеня i непасрэдна да юбiлейнага дня — 21 сакавiка тройчы на дзень слухачам зноў будуць прапанаваныя падборкi забаўных навiнаў i рэпартажаў "Вiнiлавыя джынглы" i "вучэбна-пазнавальная" праграма для вывучэння польскай мовы "Польскi час" ад Вадзiма Галыгiна, тэлефоннае хулiганства — розыгрыш ад "Бабы Зiны" (мiж iншым, гэта праграма з бойкай "бабулькай" атрымала ў Маскве прафесiйную ўзнагароду "Радыёманiя" як лепшая гумарыстычная праграма), а таксама радыёсерыял "Саша i Сiрожа. Опера для лянiвых", агляды невядомых жамчужын айчыннай музыкi "Музычныя навiнкi" крытыка Сяргея Троiцкага i пародыi на музычныя навiны "Шоу-тайм". Вiкторыя ЗАХАРАВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ва ўсякiм разе, "Альфа радыё" рыхтуецца да яго менавiта з такiх пазiцый. Напярэдаднi свайго дзясятага дня нараджэння радыёстанцыя прыгадае л
|
|