Замест артылерыі — новы жылы раён
Замест артылерыі — новы жылы раён
У Магiлёве пабудуюць прэстыжны мiкрараён на месцы былых ваенных складоў. Яшчэ нядаўна паблiзу цэнтра Магiлёва на вулiцы Крупскай можна было пабачыць рады артылерыйскiх гармат пад камуфляжнымi сеткамi. Цяпер пляцоўкi апусцелi, старыя i непатрэбныя пабудовы былой артылерыйскай базы зносяцца. На плошчы прыкладна ў 60 гектараў з’явiцца мiкрараён на 12 тысяч жыхароў. Вольныя зямельныя ўчасткi амаль у цэнтры горада — рэч дэфiцытная, таму ў новым мiкрараёне будуць толькi вышынныя будынкi — ад 7 да 24 паверхаў. Прэстыжнае жыллё плануюць дапоўнiць неабходнай для камфортнага жыцця iнфраструктурай: новай школай, дзiцячымi садкамi, паркiнгамi, кiнатэатрам, гандлёвым i спартыўна-забаўляльным цэнтрамi, iншымi аб’ектамi. Ілона Iванова.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магiлёве пабудуюць прэстыжны мiкрараён на месцы былых ваенных складоў. Яшчэ нядаўна паблiзу цэнтра Магiлёва на вулiцы Крупскай можна было пабачыць
|
|