Нацыянальная акадэмiя навук: працуем на будучыню
Нацыянальная акадэмiя навук: працуем на будучыню
80-гадовы юбiлей Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi распачаўся ўчора "круглым сталом", дзе беларускiя навукоўцы падвялi вынiкi сваёй работы i акрэслiлi далейшыя перспектывы. Шмат чаго ўжо зроблена для падтрымкi аграпрамысловага комплексу. Як адзначыў намеснiк Старшынi Прэзiдыума НАН Беларусi акадэмiк Уладзiмiр Гусакоў, беларускiя навукоўцы фармiруюць iнавацыйны фундамент для доўгатэрмiновай канкурэнтаздольнасцi нашай сельскагаспадарчай прадукцыi. У блiжэйшыя 5 гадоў прадугледжваецца стварыць 18 новых вытворчасцяў, 14 iнавацыйных тэхналогiй, 390 вiдаў машын i абсталявання, матэрыялаў, парод жывёл, новых гатункаў раслiн, прадуктаў харчавання, ветэрынарных прэпаратаў. У Акадэмii навук створаны 4 гiбрыдна-селекцыйныя цэнтры, якiя забяспечваюць паскоранае атрыманне новых гатункаў i парод. Ёсць напрацоўкi, якiя ў блiжэйшыя гады дазволяць амаль на 50 працэнтаў задаволiць патрэбы краiны ў эфектыўным маладняку свiней, высокаўдойных кароў беларускай селекцыi. Ужо сёння на палетках вырошчваюцца айчынныя гатункi сланечнiку, соi, рапсу, кукурузы, якiя значна лепш прыстасаваныя да ўмоў беларускага надвор’я. Вынiкi работы ў бiятэхналогii сёння дазваляюць забяспечыць да 70 працэнтаў патрэб у айчынных дыягнастычных прэпаратах па асноўных вiдах iнфекцый, знiзiць экспарт, закласцi асновы сiстэмы бiябяспекi Беларусi. Акадэмiя навук падрыхтавала комплексную навуковую праграму па развiццi атамнай энергетыкi. Вядзецца распрацоўка тэхналогiй i абсталявання для абыходжання з радыеактыўнымi адходамi. Як адзначыў першы намеснiк мiнiстра адукацыi Аляксандр Жук, у ВНУ сёння iснуе разгалiнаваная iнфраструктура, куды ўваходзяць навукова-тэхналагiчны парк, iнавацыйныя прадпрыемствы, цэнтры трансферу тэхналогiй, маркетынгавыя цэнтры (усяго 30 суб’ектаў, зарыентаваных на выкананне дзяржаўнай праграмы iнавацыйнага развiцця). Працягваецца работа па фармiраваннi "Задачнiка ад прамысловасцi", дзе змяшаюцца тэхналагiчныя запыты прадпрыемстваў прамысловасцi, энергетыкi, лясной гаспадаркi. Паводле слоў Аляксандра Жука, выкарыстанне Задачнiка дазволiла сканцэнтраваць навуковы патэнцыял ВНУ для рашэння канкрэтных праблем вытворчага сектара. Беларускiя ВНУ актыўна супрацоўнiчаюць з замежнымi партнёрамi. Летась iх навукова-тэхнiчная прадукцыя была экспартавана ў 36 краiн блiзкага i далёкага замежжа. Толькi БДУІР летась заключыў кантракты ў Венесуэлай, Iндыяй, Кiтаем, Карэяй, Славакiяй i iншымi краiнамi на суму 10,7 млн долараў ЗША. Пасля завяршэння работы "круглага стала" Старшыня Прэзiдыума НАН Беларусi Мiхаiл Мяснiковiч адкрыў абноўлены музей НАН i экспазiцыi iнавацыйных дасягненняў беларускiх вучоных. Iнга Мiндалёва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
80-гадовы юбiлей Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi распачаўся ўчора "круглым сталом", дзе беларускiя навукоўцы падвялi вынiкi сваёй работ |
|