21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шлюбны дагавор: разлiк цi пацвярджэнне кахання?

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Шлюбны дагавор: разлiк цi пацвярджэнне кахання?

...бакамi Шлюбнага дагавора могуць быць як муж i жонка, так i асобы, што ўступаюць у шлюб. Пры гэтым муж i жонка могуць заключыць Шлюбны дагавор незалежна ад часу знаходжання ў зарэгiстраваным шлюбе. Для такiх асобаў Шлюбны дагавор уступае ў сiлу з моманту афармлення яго ва ўстаноўленай законам натарыяльнай форме, а для асобаў, што толькi збiраюцца заключыць шлюб, — з дня дзяржаўнай рэгiстрацыi заключэння шлюбу.

Нядаўна сродкi масавай iнфармацыi паведамiлi, што вядомы расiйскi акцёр Уладзiмiр Машкоў вырашыў скасаваць свой шлюб. І быццам бы ў асяродку сяброў кiнуў фразу, што, маўляў, трэба было складаць Шлюбны дагавор... Такiмi гiсторыямi з удзелам вядомых асобаў у нашы днi нiкога не здзiвiш, калi пасля скасавання шлюбу аднаму з бакоў дастаецца або шматмiльённая маёмасць або, што бывае радзей, увогуле нiчога. Сёння многае залежыць не толькi i не столькi ад чалавечых якасцяў той цi iншай асобы, але i — ад умоў Шлюбнага дагавора, самога факта яго наяўнасцi.

Яшчэ адносна нядаўна беларусы маглi быць толькi староннiмi назiральнiкамi такiх "узаемаадносiнаў" памiж мужам i жонкай. Але з верасня 1999 года, калi ўступiў у дзеянне Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб шлюбе i сям’i, самi атрымалi заканадаўча замацаваную магчымасць заключаць шлюбныя дагаворы. Па шчырасцi, асаблiва гарачых спрэчак з гэтай нагоды цяпер у грамадстве не назiраецца. Змяняецца час, змяняемся мы самi... I ўсё ж кожны асабiста павiнен у выпадку неабходнасцi адказаць самому сабе i свайму партнёру на простае i адначасова складанае пытанне: цi гатовы яны падпiсаць такi дакумент i да чаго гэта можа прывесцi?..

— Заключэнне Шлюбнага дагавора не з’яўляецца паказчыкам недаверу мужа i жонкi ў адносiнах адно да аднаго, — упэўнена намеснiк загадчыка першай Мiнскай гарадской дзяржаўнай натарыяльнай канторы Галiна Iваннiкава. — Больш за тое, ён, граматна i юрыдычна правiльна складзены, садзейнiчае захаванню шлюбу, паколькi лiквiдуе першапрычыну сямейных канфлiктаў: спрэчкi аб даходах мужа i жонкi, аб сямейных выдатках i аб прыналежнасцi набытай у перыяд шлюбу маёмасцi.

Разлiк ёсць. На сапраўдныя пачуццi

— Можна доўга спрачацца i разважаць, цi патрэбны Шлюбны дагавор для грамадзян, якiя ствараюць або ўжо стварылi сям’ю, цi не будзе ён перашкодай для трывалых i давяральных адносiнаў. Многiя лiчаць, што Шлюбны дагавор заключаецца толькi пры шлюбах па разлiку, — працягвае Галiна Мiхайлаўна. — Аднак калi зiрнуць на гэта з iншага боку, дык Шлюбны дагавор якраз часам i дапамагае зразумець шчырыя намеры бакоў у выпадку шлюбу па разлiку. Заключэнне гэтага дагавора — надзейная страхоўка ў выпадку ўзнiкнення спрэчак у будучынi.

Як ужо гаварылася, бакамi Шлюбнага дагавора могуць быць як муж i жонка, так i асобы, што ўступаюць у шлюб. Пры гэтым муж i жонка могуць заключыць Шлюбны дагавор незалежна ад часу знаходжання ў зарэгiстраваным шлюбе. Для такiх асобаў Шлюбны дагавор уступае ў сiлу з моманту афармлення яго ва ўстаноўленай законам натарыяльнай форме, а для асобаў, што толькi збiраюцца заключыць шлюб, — з дня дзяржаўнай рэгiстрацыi заключэння шлюбу.

— Шлюбны дагавор заключаецца ў пiсьмовай форме i падлягае натарыяльнаму засведчанню. Калi гэта адбываецца памiж мужам i жонкай, натарыус правярае факт заключэння шлюбу, калi памiж асобамi, што ўступаюць у яго, дык пацвярджэння не трэба, — тлумачыць Галiна Iваннiкава. — Трэба адзначыць, што Шлюбны дагавор носiць выключна асабiсты характар, г.зн. што яго заключэнне магчыма грамадзянамi толькi асабiста. Здзяйсненне такога дагавора праз прадстаўнiка не дапускаецца.

Шлюбны дагавор можа быць зменены ў любы час па ўзгадненнi мужа i жонкi. Змяненнi ў яго могуць быць унесены толькi пры наяўнасцi ўзаемнай згоды на гэта мужа i жонкi i толькi ў перыяд шлюбу. Змяненнi Шлюбнага дагавора ў аднабаковым парадку цi пасля скасавання шлюбу не дапускаюцца.

Па ўзгадненнi бакоў дагавор можа быць скасаваны. Гэта можа адбывацца на падставах i ў парадку, прадугледжаных артыкуламi 420—423 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь. Калi пагадненне аб змяненнi цi аб скасаваннi Шлюбнага дагавора не дасягнутае, дык па запатрабаваннi мужа або жонкi гэтая спрэчка можа быць разгледжана ў судзе. Трэба дадаць, што як пагадненне аб змяненнi, так i пагадненне аб скасаваннi Шлюбнага дагавора ажыццяўляецца ў той жа форме, што i сам Шлюбны дагавор, г.зн. падлягае абавязковаму натарыяльнаму засведчанню.

Нiякага ўшчамлення правоў бакоў!

Некаму можа падацца, што ў Шлюбны дагавор можна запiсаць што заўгодна. Так, яго ўмовы вызначаюцца бакамi на свой погляд. Разам з тым, варта падкрэслiць, што пры заключэннi Шлюбнага дагавора трэба ўлiчваць артыкул 392 Грамадзянскага кодэкса Рэспублiкi Беларусь, згодна з якiм дагавор павiнен адпавядаць абавязковым для бакоў правiлам, якiя вызначаны заканадаўствам.

Заканадаўца даў права ў Шлюбным дагаворы ўрэгуляваць такiя пытаннi, як:

— аб сумеснай маёмасцi i маёмасцi мужа цi жонкi;

— аб парадку падзелу сумеснай маёмасцi мужа i жонкi ў выпадку скасавання шлюбу;

— аб матэрыяльных абавязацельствах у адносiнах адно да аднаго ў выпадку скасавання шлюбу;

— аб формах, метадах i сродках выхавання дзяцей;

— аб месцы пражывання дзяцей, памеры алiментаў на iх, парадку стасункаў з дзецьмi аднаго з бацькоў, якi асобна пражывае, а таксама iншыя пытаннi ўтрымання i выхавання дзяцей у выпадку скасавання шлюбу.

— Прыведзены пералiк пытанняў, якiя могуць быць прадметам Шлюбнага дагавора, на гэтым не вычарпаны. Такiм прадметам могуць быць i неагавораныя ў артыкуле 13 Кодэкса аб шлюбе i сям’i ўзаемаадносiны памiж мужам i жонкай, але толькi пры ўмове, калi яны не супярэчаць шлюбна-сямейнаму заканадаўству, — тлумачыць Галiна Iваннiкава. — Шлюбны дагавор не можа абмяжоўваць праваздольнасць i дзеяздольнасць мужа i жонкi i асобаў, якiя ўступаюць у шлюб, iх права на зварот у суд па абарону сваiх правоў. Не могуць быць прадметам Шлюбнага дагавора, напрыклад, умовы, якiя ставяць мужа цi жонку ў вельмi неспрыяльнае становiшча (напрыклад, уся маёмасць, набытая ў шлюбе, пяройдзе да аднаго з бакоў), парушаюць iнтарэсы няпоўнагадовых дзяцей.

Такiм чынам, Шлюбны дагавор накiраваны на ўстанаўленне, змяненне цi спыненне маёмасных правоў i абавязкаў мужа i жонкi, асобаў, якiя ўступаюць у шлюб, як у шлюбе, так i пры яго скасаваннi, а таксама вырашэннi iншых пытанняў, што датычацца ўзаемаадносiнаў памiж мужам i жонкай, калi гэта не супярэчыць заканадаўству.

— Але ўсё ж варта адзначыць, што Шлюбны дагавор носiць пераважна грамадзянска-прававы характар. Натарыяльная практыка паказвае, што шлюбныя дагаворы заключаюцца, як правiла, у дачыненнi да маёмасцi, якая падлягае дзяржаўнай рэгiстрацыi: нерухомай маёмасцi, аўтамотатранспартных сродкаў, доляў у статутных фондах гаспадарчых таварыстваў. Пры гэтым Шлюбны дагавор можа быць заключаны як у дачыненнi да маёмасцi, што ўжо маецца, так i ў дачыненнi да будучай маёмасцi мужа i жонкi, — дадае суразмоўца.

На думку Галiны Мiхайлаўны, сёння з упэўненасцю можна сцвярджаць, што Шлюбны дагавор правамерна займае важнае месца ў забеспячэннi i абароне правоў i законных iнтарэсаў тых асобаў, якiя свядома абралi шлях дагаворнага ўрэгулявання магчымых спрэчак, перш за ўсё — маёмаснага характару. Пра гэта гаворыць i ўстойлiвая тэндэнцыя павелiчэння колькасцi засведчаных натарыяльнымi канторамi шлюбных дагавораў, у прыватнасцi, натарыяльнымi канторамi Мiнска.

Сяргей РАСОЛЬКА.    

Меркаванне эксперта

Калi адразу бачна ўзаемападтрымка — у сям’i ёсць будучыняЗагадчыца ЗАГСа Маскоўскага раёна сталiцы Наталля Баранава:

— Наш вопыт дазваляе ўжо на самай першай стадыi стварэння сям’i — пры падачы заявы — меркаваць па асобных рысках, якой можа быць яе будучыня, якую ролю ў ёй будуць адыгрываць будучыя муж цi жонка.

Напрыклад, калi маладыя людзi запаўняюць заяву i дзяўчына пачынае кпiць з почырку хлопца, маўляў, як ты пiшаш, напэўна, ты дрэнна вучыўся ў школе, ужо зразумела, якiя высокiя патрабаваннi ў яе да абраннiка i хто, хутчэй за ўсё, будзе галоўным у сям’i. Або калi высвятляецца, што пры падачы заявы трэба аплацiць дзяржаўную пошлiну, i памiж хлопцам i дзяўчынай адбываецца прыкладна такая размова: а ў цябе грошы ёсць, бо ў мяне выплата зарплаты будзе пазней. Вiдавочна, што такую сям’ю ў будучым могуць чакаць фiнансавыя цяжкасцi.

І наадварот, калi маладыя людзi ўсяляк падтрымлiваюць адно аднаго, дапамагаюць, падказваюць, бачна, што ў iх ёсць перспектыва.

Ад першага этапа станаўлення будучай сям’i, лiчу, шмат залежыць. Часам, назiраючы за канкрэтнымi парамi, мы пытаемся: а з бацькамi вы параiлiся, калi лепш прызначаць дзень вяселля, абмеркавалi ўсё на сямейным савеце? Не, кажуць, мы самi ўсё вырашаем! Але сям’я павiнна пачынацца з iншага: з просьбы на калене рукi абраннiцы, букета кветак будучай цешчы i бутэлечкi каньяку — цесцю (смяецца), з блаславення бацькоў.

Калi ж выказацца наконт шлюбных дагавораў... У нашым ЗАГСе былi лiтаральна адзiнкавыя выпадкi на тысячу заключаных шлюбаў, калi найперш бацькi хвалявалiся, маўляў, мы прапiшам чалавека ў кватэру, а потым, калi што, не здолеем яго нiяк выпiсаць. У такiх выпадках мы сапраўды, каб заспакоiць людзей, раiм iм заключыць Шлюбны дагавор.

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
...бакамi Шлюбнага дагавора могуць быць як муж i жонка, так i асобы, што ўступаюць у шлюб. Пры гэтым муж i жонка могуць заключыць Шлюбны дагавор незал
 
РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА

Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика