21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генетыкі навучылiся вызначаць спадчынную схiльнасць да iнфарктаў

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Генетыкі навучылiся вызначаць спадчынную схiльнасць да iнфарктаў

Спецыялiсты Інстытута генетыкi i цыталогii НАН Беларусi цяпер распрацоўваюць малекулярна-генетычныя метады ацэнкi спадчыннай схiльнасцi беларусаў да развiцця розных захворванняў i спосабы ДНК-дыягностыкi паталогii на раннiх этапах развiцця.

Як патлумачыў дырэктар iнстытута Аляксандр Кiльчэўскi, аналiз вядзецца па 20 чалавечых генах, звязаных з такiмi захворваннямi, як сардэчна-сасудзiстая паталогiя, гемахраматоз, цукровы дыябет, рэўматоiдны артрыт i iнш. Акрамя таго, ужо распрацаваны спосаб ДНК-дыягностыкi спадчыннай схiльнасцi да развiцця iшэмiчнай хваробы сэрца. Дзякуючы сумеснай рабоце з РНПЦ "Мацi i дзiця" ўпершыню ў Беларусi распачата ДНК-дыягностыка мiтахандрыяльных хваробаў чалавека.

Адным з прыярытэтаў дзейнасцi iнстытута ў галiне сельскай гаспадаркi з’яўляюцца даследаваннi па маркер-спадарожнай селекцыi раслiн. Прымяненне адбору на аснове ДНК-маркераў дазваляе хутка ацанiць зыходны матэрыял на наяўнасць неабходных генаў i кантраляваць iх у ходзе селекцыi, што iстотна павышае надзейнасць i эфектыўнасць адбору, значна скарачае тэрмiны стварэння гатункаў раслiн i на 15-20 працэнтаў знiжае затраты. У iнстытуце распрацаваны i ўкараняюцца перадавыя ДНК-бiятэхналогii на аснове малекулярных маркераў, выяўлены ДНК- маркеры для генаў устойлiвасцi яблынi да паршы i для гена ўстойлiвасцi бульбы да нематоды, распрацаваны метад ДНК-тэсцiравання таматаў па генах лёжкасцi пладоў (маецца на ўвазе працягласць тэрмiну захоўвання). Сумесна са спецыялiстамi навукова-практычнага цэнтра па земляробстве айчынныя генетыкi вынайшлi спосаб ДНК-маркiравання пiваварнага ячменю, што дазваляе праводзiць яго дыферэнцыроўку на кармавы i прыдатны для вытворчасцi "вадкага хлеба".

На аснове малекулярных маркераў распрацавана i ўзгоднена з Мiнсельгасхарчам сiстэма ДНК-пашпартарызацыi гатункаў асноўных сельскагаспадарчых культур (пшанiцы, жыта, бульбы, ячменю, лёну i iнш.) Паводле слоў Аляксандра Кiльчэўскага, айчынныя генетыкi прапанавалi схему Дзяржаўнага кантролю закупкi насення з выкарыстаннем ДНК-пашпартоў. Укараненне такой сiстэмы дазволiць узмацнiць кантроль за кандыцыйнасцю насення, набытага за мяжой, выключыць магчымасць фальсiфiкацыi гатункаў i звязаных з гэтым эканамiчных страт, павысiць эфектыўнасць кантролю за створанымi ў краiне гатункамi i якасць селекцыйнага працэсу, палепшыць сiстэму патэнтавання новых гатункаў.

Ёсць у беларускiх вучоных вiдавочныя поспехi i ў галiне геннай iнжынерыi раслiн. Упершыню ў нашай краiне створана трансгенная бульба з генам хiцiназы, якi забяспечвае ўстойлiвасць да грыбнога патагена.

Актыўна ўкараняюцца дасягненнi генетыкаў (па ДНК-дыягностыцы спадчынных хваробаў) у жывёлагадоўчым комплексе Беларусi. Напрыклад, праведзена ДНК-тэсцiраванне племянных быкоў на наяўнасць гена, адказнага за праявы iмунадэфiцыту, дадзены рэкамендацыi па выключэннi выяўленых носьбiтаў з селекцыйнага працэсу. Ужо разгорнуты работы па ДНК-тэсцiраваннi кароў па генах, якiя вызначаюць асноўныя паказчыкi малочнай прадуктыўнасцi, i свiней па генах устойлiвасцi да колiбактэрыёзу. Мiж iншым, прымяненне ДНК-маркiравання гаспадарча карысных прыкмет ў жывёлагадоўлi дае эканамiчны эфект 9-11 рублёў на адзiн рубель укладзеных затрат.

З выкарыстаннем ДНК-тэхналогiй беларускiмi навукоўцамi распрацоўваюцца метады ацэнкi бiялагiчнай разнастайнасцi рэдкiх i знiкаючых вiдаў жывёл. Упершыню ў Беларусi праведзены комплексны малекулярна-генетычны аналiз стану папуляцыi белавежскiх зуброў. Вучоныя далi рэкамендацыi па падборы больш аддаленых у генетычным плане пар для скрыжавання, каб забяспечыць моцнае здароўе наступных пакаленняў. Мiж iншым, распрацаваны ў iнстытуце падыход — унiверсальны i можа быць прыменены да iншых рэдкiх вiдаў жывёл.

З 1998 года ў iнстытуце iснуе Нацыянальны каардынацыйны цэнтр бiябяспекi, якi займаецца рэгуляваннем генна-iнжынернай дзейнасцi ў нашай краiне. Пры iм створана лабараторыя дэтэкцыi генетычна мадыфiкаваных кампанентаў. Для эфектыўнага прасоўвання распрацовак iнстытута ў практыку народнай гаспадаркi ў 2008 годзе на базе памянёнай лабараторыi быў створны Цэнтр ДНК-бiятэхналогiй. З часам ён павiнен перарасцi ў Рэспублiканскi цэнтр па генетычным маркiраваннi i пашпартызацыi раслiн, жывёл, мiкраарганiзмаў i чалавека. Адпаведны праект ужо iснуе.

Беларускiя генетыкi актыўна супрацоўнiчаюць з замежнымi калегамi. У прыватнасцi з Шаньдунскай акадэмiяй навук (Кiтай). Ужо ёсць шэраг сумесных распрацовак, напрыклад, мiкрабiялагiчны прэпарат, якi абараняе раслiны i павышае эфектыўнасць выкарыстання мiнеральных рэчываў, сёння ён вырабляецца на адной з кiтайскiх фабрык. Цяпер кiтайскiм бокам разглядаецца магчымасць выкарыстання ў сябе распрацовак беларускiх генетыкаў па вiзуалiзацыi выявы падзелу клетак. Цiкаваць да работ беларусаў праяўляюць Венесуэла, Расiя, Сiрыя.

Падчас сустрэчы з журналiстамi Аляксандр Кiльчэўскi правёў прэзентацыю кнiгi "Генетычныя асновы селекцыi раслiн. Том 1", у якой абагульнены дасягненнi беларускiх генетыкаў за апошнiя 50 гадоў, прыведзены найноўшыя распрацоўкi i падыходы. Усяго плануецца выпусцiць 4 тамы.

Iнга МIНДАЛЁВА.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спецыялiсты Інстытута генетыкi i цыталогii НАН Беларусi цяпер распрацоўваюць малекулярна-генетычныя метады ацэнкi спадчыннай схiльнасцi беларусаў да р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика