21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Час — грошы!

26.08.2009 10:44 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Час — грошы!

Учора ў Гродзенскiм аэрапорце прызямлiўся самалёт з Масквы. Гэта быў прэзентацыйны рэйс авiякампанii маскоўскага ўрада "Атлант-Саюз" . А з 26 студзеня памiж расiйскай сталiцай i горадам над Нёманам распачнуцца рэгулярныя паветраныя зносiны.

Рэйсы будуць ажыццяўляцца па панядзелках, серадах, пятнiцах i нядзелях. Вылет з Гродна — у 11 гадзiн 10 хвiлiн, самалёт даставiць пасажыраў да мiжнароднага аэрапорта "Унукава" за 2 гадзiны 10 хвiлiн. Вылет з Масквы — у 8 гадзiн 50 хвiлiн (час мясцовы). Мiнiмальны тарыф без улiку збораў на сённяшнi дзень складае 85 еўра (туды i назад).

Калi казаць больш дакладна, гэтыя рэйсы адноўлены праз 17 гадоў, паколькi за савецкiм часам палёты з Гродна ў Мiнск, Брэст, Маскву, а таксама нават у некаторыя райцэнтры вобласцi былi звычайнай справай. Але з распадам Савецкага Саюза гэта раптам стала нявыгадна, хаця... Мiнулай восенню Вiктар Казлоў, прэфект Паўднёва-Заходняй акругi Масквы, якая мае партнёрскiя сувязi з Прынёманскiм краем, у 7 гадзiн ранiцы выехаў з дому i ўжо ў 12 гадзiн, нягледзячы на затрымку ў аэрапорце расiйскай сталiцы па умовах надвор’я, удзельнiчаў у адкрыццi выставы "Еўрарэгiён "Нёман" у Гродне. Такiм чынам, цягнiк — добра, аднак ажыццяўляць мiжрэгiянальныя сувязi з дапамогай самалёта значна хутчэй.

Перш за ўсё дзякуючы намаганням Вiктара Казлова i арганiзаваныя паветраныя зносiны памiж Масквой i Гроднам. Масквiчы лiчаць, што гэтыя рэйсы будуць запатрабаваныя, асаблiва бiзнэсменамi, (для якiх час — грошы), ды i ў турыстычных мэтах. Як адзначыў Вiктар Казлоў, "лятаюць рэгiянальныя самалёты — жыве эканомiка".

Блiжнемагiстральны лайнер "Еmbrаеr-120" бразiльскай вытворчасцi разлiчаны на 30 пасажыраў, гэта адзiн з самых паспяховых рэгiянальных самалётаў у сусветнай авiяцыi. У параўнаннi з iншымi авiялайнерамi падобных памераў ён вылучаецца ўтульным i прасторным пасажырскiм салонам з вялiкiмi палiцамi для ручной паклажы i павялiчанай адлегласцю да крэслаў наперадзе. Гэтыя самалёты ўпершыню пачалi працаваць на рэйсах "Мiнск-Масква", якiя авiякампанiя ажыццяўляе са снежня 2007 года, атрымаўшы статус прызначанага перавозчыка на гэтым напрамку.

— Адкрыццё рэгулярных рэйсаў у Маскву дазволiць аэрапорту г. Гродна устанавiць пастаянны i, упэўнены, усё большы i большы пасажырапаток, а жыхарам Беларусi — атрымаць якасную паслугу паветранай перавозкi па мiнiмальных тарыфах, — адзначыў генеральны дырэктар авiякампанii "Атлант-Саюз" Аляксей Мянiцкi.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў Гродзенскiм аэрапорце прызямлiўся самалёт з Масквы. Гэта быў прэзентацыйны рэйс авiякампанii маскоўскага ўрада "Атлант-Саюз" . А з 2
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика